Кавярня на праспекце Міру зноў шукае арэндатара – “Дыяніс” закрыўся.
Паведамленне аб тым, што кавярня цяпер не працуе, з’явілася ў акаўнце групы “Могилев Live” у Фэйсбуку. “Кафэ “Дыяніс” на праспекце Міру – ўсё. А калісьці гэта папулярнае месца для карпаратываў было. І нават студэнты з МДУ Куляшова (хто з грашыма) не-не ды і харчаваліся там” – гаворыцца ў паведамленні.
Варта адзначыць, што раней кавярня мела іншую назву – “Дубрава”, і таксама карысталася папулярнасцю. Там часта гулялі вяселлі, дні народзінаў і тыя ж самыя карпаратывы.
Як будзе называцца кавярня пасля “Дыяніса” і як хутка зноў адчыне свае дзверы для наведвальнікаў – пакуль невядома.
Фотаздымак: “Могилев Live”