Котка выратавала дзяўчыну на пажары ў Клімавічах

Цікаўны хатні гадаванец дапамог 16-гадовай дзяўчыне ў Клімавічах выжыць на пажары.

Пра незвычайны выпадак выратавання на пажары распавядае прэс-служба МНС. Днём 26 красавіка ў Клімавічах адбылося ўзгаранне ў чатырохпавярховым жылым доме на вуліцы 50-годдзя СССР. Па пажарнай лесвіцы, з задымленай кватэры была выратаваная дзяўчына 2009 года нараджэння.

Як распавяла сама падлетак, пра ўзгаранне яе “папярэдзіла” хатняя котка. Жывёла западозрыла нешта няладнае і падышла да дзверы пакоя, у якім яны разам знаходзіліся. Дзяўчына вырашыла паглядзець, што творыцца за дзвярмі і ўбачыла моцнае задымленне кватэры. З-за гэтага дыму яна не змагла самастойна пакінуць кватэру, таму ратаваць яе прыйшлося пры дапамозе лесвіцы і маскі. Прычынай пажару лічыцца няспраўнасць электраправодкі ці электраабсталявання. Што стала з коткай – не паведамляецца.

Фота: МНС

Пад Бабруйскам ледзь не згарэлі амаль 100 цялят

Сёння ноччу пажар адбыўся на цялятніку ў вёсцы Коўрын Бабруйскага раёна на філіяле прадпрыемства “Варатынь”. На момант узгарання ў памяшканні знаходзілася 96 цялят узростам ад 3 да 6 месяцаў – паведамляе прэс-служба МНС. Іх усіх паспелі эвакуяваць на вуліцу супрацоўнікі прадпрыемства, пакуль ратавальнікі прыступалі да тушэння агню. Пацярпелых няма, толькі нязначна пашкоджаны дах цялятніка.

цяляты

Фота: МНС

Цела жыхара Чэрыкаўскага раёна знайшлі на месцы гарэння сухой травы

Вечарам на Вялікдзень, каля 18:30 20 красавіка здарыўся пажар сухой расліннасці на прыдамавым участку ў вёсцы Вербеж Чэрыкаўскага раёна. Калі на месца ўзгарання прыбылі ратавальнікі, то выявілі цела мясцовага жыхара, пенсіянера 1955 года нараджэння. Дакладныя абставіны яго гібелі высвятляюцца – паведамляе прэс-служба МНС. 

Фота ілюстрацыйнае

Лопасць вятрака сарвала стыхіяй пад Магілёвам, загарэўся лес

Моцны вецер, які абрынуўся ўчора на Магілёўшчыну, прывёў да пашкоджанняў у шэрагу раёнаў. У Магілёўскім раёне парывам ветру адарвала лопасць ветрагенератара, якая ўпала на электрападстанцыю. У выніку кароткага замыкання ўспыхнула сухая трава на ўчастку каля падстанцыі – паведамілі ў Магілёўскім лесагаспадарчым аб’яднанні. 

Пажар распаўсюдзіўся на бліжэйшы лес. У выніку тушыць агонь ляснікам дапамагалі разлікі МНС.

Фота: Магілёўскае дзяржаўнае вытворчае лесагаспадарчае аб’яднанне

Пяць пажараў за адзін святочны дзень адбылося ў Магілёўскім рэгіёне

25 снежня па Магілёўскай вобласці пракаціліся адразу некалькі пажараў – у Магілёве, Краснаполлі, Асіповіцкім і Круглянскім раёнах. У Магілёве вечарам на каталіцкае Раство загарэўся дом на вуліцы Лагоды, а таксама гараж на вуліцы Сіманава. У першым выпадку дом захапіўся полымем ад награвальнага катла. Ніхто з жыхароў не пацярпеў – пабачыўшы дым, гаспадар сабраў рэчы і дакументы і вывеў сям’ю на вуліцу. 

пажар
Фота: МНС

У Асіповіцкім раёне пажарам быў знішчаны дом пенсіянеркі ў аграгарадку Каменічы. 75-гадовая жанчына пачула трэск за вакном і патэлефанавала суседзям. Тыя пабачылі, што гарыць хата і пачалі ратаваць пенсіянерку. Паколькі шляхі для эвакуацыі былі ўжо задымленыя, жанчыну прыйшлося выцягваць праз вакно паведамляе прэс-служба МНС.

Фота: МНС

“Дым шалёны, але хтосьці адазваўся” – на пажары ў Горках выратавалі мужчыну

Позна вечарам 22 снежня ў Горках на вуліцы Савецкай адбыўся пажар. У ратавальную службу патэлефанаваў жыхар пяціпавярхоўкі і распавёў, што ў суседняй кватэры “дым шалёны, нічога не відно, але хтосьці адазваўся” – паведамляе прэс-служба МНС. Калі прыехаў экіпаж пажарнай службы, у кватэры гарэў матрас у ванным пакоі, а гаспадар 1974 года нараджэння знаходзіўся ў суседнім пакоі, яшчэ жывы. Мужчыну вынеслі на свежае паветра і шпіталізавалі. Папярэдняя версія здарэння – неасцярожнасць пры курэнні плюс некалькі бутэлек спіртнога, што можна пабачыць на фотаздымках.

Фота, відэа: МНС

Ад навагодняй гірлянды пад Бабруйскам загарэлася школа

Позна вечарам 19 снежня ў аграгарадку Цялушы Бабруйскага раёна вартаўнік школы заўважыў, што загарэлася пластыкавае вакно аднаго з памяшканняў. Яшчэ да пажарных мужчына здолеў загасіць полымя з дапамогай двух вогнетушыцеляў. Прэс-служба МНС адзначае, што найбольш верагодная прычына пажару навагодняя гірлянда ў кабінеце.

Фота ілюстрацыйнае

Мсціслаўская пенсіянерка грэла рукі над плітой і спаліла хату

У доме па вуліцы Энгельса ў Мсціславе 73-гадовая пенсіянерка не справілася з агнём. Жанчына абагравала памяшканне, запаліўшы камфорку на пліце і грэла над ёй рукі. У нейкі момант на пенсіянерцы загарэўся рукаў курткі. Жанчына скінула яе з плеч, але агонь імгненна ахапіў і саму куртку, і іншыя прадметы на падлозе. На момант, калі прыехалі ратавальнікі, кватэра пенсіянеркі палала адкрытым агнём, а сама жанчына выскачыла на вуліцу паведамляе прэс-служба МНС. 

Фота: МНС

Пажар у Магілёве – сям’я паспела пакінуць дом, але старэйшы сын застаўся ўнутры

Ноччу 30 лістапада ў Магілёве на вуліцы Грышына адбыўся пажар у прыватным доме. Гаспадар будынка, яго жонка і малодшы сын паспелі выйсці на вуліцу і выклікаць ратавальнікаў паведамляе прэс-служба МНС. Старэйшы сын, аднак, застаўся ў доме. Цела мужчыны 1976 года нараджэння было выяўлена на месцы трагедыі. Паводле папярэдняй версіі, прычынай пажару стала неасцярожнае курэнне.

Фота: МНС

Два пенсіянеры за адзін дзень загінулі на пажарах у Клічаўскім раёне

Адразу два чалавекі сталі ахвярамі пажараў у Клічаўскім раёне 21 кастрычніка. Раніцай каля 5 гадзін у вёсцы Дубна суседзі заўважылі агонь у хаце пенсіянера 1957 года нараджэння. Калі прыехалі ратавальнікі, мужчына ўжо не падаваў прыкмет жыцця. У вёсцы Усакіна таго ж Клічаўскага раёна позна вечарам, каля 24.00 на пажары загінуў пенсіянер 1958 года нараджэння – паведамляе прэс-служба МНС. Прычыны абодвух пажараў яшчэ высвятляюцца. 

Фота: МНС