Пераважная большасць новых выпадкаў захворвання адбыліся полавым шляхам. Большасць хворых – людзі старэйшыя за 30 гадоў.
Усяго за восем месяцаў гэтага года на Магілёўшчыне зарэгістраваны 132 новыя выпадкі ВІЧ-інфекцыі. Паказчык захворвання – 11, 7 на 10 тысяч чалавек.
Максімальная колькасць новых выпадкаў (261) зарэгістравана ў Гомельскай вобласці, мінімальная – у Віцебскай (77). Усяго ў краіне за гэты перыяд зарэгістравана 1004 выпадкі ВІЧ-інфекцыі.
У эпідэмічны працэс уцягнуты ўсе ўзроставыя групы насельніцтва, аднак, асноўная доля грамадзян, у якіх упершыню выяўляюць вірус – людзі старэйшыя за 30 гадоў – больш за 87,5%. За студзень-жнівень 2023 г. удзельная вага асоб, інфікаванне якіх адбылося палавым шляхам, складае 82,9%, доля парэнтэральнага шляху перадачы ВІЧ складае 14,8%. Большасць (удзельная вага), уцягнутых у эпідэмічны працэс па ВІЧ-інфекцыі за студзень-жнівень 2023 года – мужчыны (больш за 60%) паведамляюць “Магілёўскія ведамасці”.
Камітэт дзяржкантроля па Магілёўскай вобласці ўстанавіў шматлікія факты самавольнага заняцця зямельных учаскаў у рэгіёне – зарэгістравана каля 25 000 выпадкаў, піша БелТА.
Зразумела, што збольшага гэта выпадкі ненаўмясныя – людзі будавалі лазні, хлявы, драўнікі і іншыя гаспадарчыя аб’екты на вёсцы не маючы дакладных звестак пра межы зямельных участкаў. Нярэдка, гэта прыводзіць да канфлікту інтарэсаў – дзесяцігоддзямі сем’і на сяле маглі будавацца паводле традыцыйнага планавання сваіх участкаў, не ведаючы, што землеўпарадкавальныя службы перадалі пэўныя тэрыторыі пад ведамства лясной гаспадаркі, альбо калгаса.
Да 1 верасня 2025 года ўласнікам такіх аб’ектаў прапанавана альбо ўзаконіць заняццё вольных зямельных участкаў, калі гэта магчыма, альбо вызваліць яго, выканаўшы перанос ці знос самавольных пабудоваў.
За восем месяцаў гэтага года ў вобласці прынята 57 рашэнняў па легалізацыі занятых участкаў, у бюджэт паступіла больш як Br100 тыс. плацяжоў. Вызвалена каля 900 самавольна занятых участкаў.
Пачынаючы з панядзелка надвор’е на Магілёўшчыне будзе вызначаць малаактыўны франтальны падзел. Будзе пераважна воблачна з праясненнямі, тэмпература паветра на працягу тыдня зменіцца мала – ноччу каля +13°С, пад вечар да +24. І так на працягу ўсяго тыдня, толькі ў сераду чакаецца невялікае пахаладанне – да +21 днём.
У сераду абяцаюць таксама невялікія дажджы, у астатнія дні – толькі воблачнасць. Канец тыдня будзе сонечны. Ноччу і раніцай сіноптыкі прагназуюцьслабы туман.
Ва ўсіх раёнах Магілёўскай вобласці знялі забароны на наведванне лясоў – як вынікае з мапы забарон, апублікаванай на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.
У Бабруйскім, Клічаўскім і Кіраўскім раёнах дзейнічае абмежаванне на наведванне – тут забаронена праводзіць масавыя мерапрыемствы і распальваць кастры.
Колькасць насельніцтва Магілёўскай вобласці на пачатак 2023 года склала 989,7 тыс. чалавек. Сярод рэгіёнаў краіны Магілёўшчына аказалася найбольш урбанізаванай. 80,6 працэнта яе насельніцтва – гараджане.
Сярэдні ўзрост жыхароў вобласці склаў 41,7 года (гараджаніна – 40,6 года, вяскоўца – 46,3 года).
– На пачатак бягучага года ў вобласці на адзін квадратны кіламетр пражывала 34 чалавекі, самы маланаселены рэгіён вобласці – Краснапольскі (7 чалавек на адзін квадратны кіламетр) – распавялі “Магілёўскім ведамасцям” у аддзеле дэмаграфічнай статыстыкі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Магілёўскай вобласці.
У цэлым па вобласці на 1000 мужчын прыпадала 1151 жанчына, у гарадской мясцовасці – 1172 жанчыны, у сельскай – 1067. Доля насельніцтва ва ўзросце 0-15 гадоў у агульнай колькасці насельніцтва склала – 17,6%, найбольш маладыя рэгіёны вобласці – Слаўгарадскі (19,8%), Чэрыкаўскі (19,6%), Магілёўскі (19,2%) і Краснапольскі (19%) раёны.
У першай палове дня 15 верасня ўвесь Усход Беларусі будзе знаходзіцца пад уздзеяннем навальнічнага фронта, які паступова перамяшчаецца на тэрыторыю Смаленшчыны. Раніцай па Магілёўскім рэгіёне пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы – паведамляе рэсурс pogoda.by. Сёння будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра – днём да +17 +19.
У дадатак да Горацкага, Дрыбінскага і Мсціслаўскага раёнаў, забарона на наведванне лясоў распаўсюдзілася таксама на Магілёўскі і Шклоўскі раёны – паведамляе Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
Ва ўсіх астатніх раёнах вобласці дзейнічаюць абмежаванні на наведванне лясоў – тут забаронена праводзіць масавыя мерапрыемствы і распальваць кастры.
Забарона наведваць лясы ў Горацкім і Дрыбінскім раёнах дзейнічае ўжо некалькі дзён – пісалі mogilev.media. Цяпер жа забарона распаўсюдзілася таксама на суседні з імі, Мсціслаўскі раён – паведамляе Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
Ва ўсіх астатніх раёнах вобласці дзейнічаюць абмежаванні на наведванне лясоў – тут забаронена праводзіць масавыя мерапрыемствы і распальваць кастры.
У бліжэйшыя некалькі дзесяцігоддзяў грыбнікі, верагодна, будуць вымушаны цягнуцца да іншых відаў грыбоў, якія сужываюцца з дрэвамі, якія заменяць хвою. Напрыклад, гэта будзе чырвонагаловік сеткавы, які сустракаецца пад букамі, дубамі і грабамі – мяркуе доктар Марта Куяўска з Інстытута дэндралогіі Акадэміі Навук Польшчы.
Паступовае павелічэнне тэмператур у доўгатэрміновай перспектыве павінна будзе адбіцца на зменах у лясной зоне Усходняй Еўропы. Замест хваёвых дрэваў будуць больш распаўсюджвацца ліставыя лясы, аж да паяўлення на Беларусі граба і бука. Заходнія рэгіёны нашай краіны зблізяцца па сваім клімаце з суседнімі рэгіёнамі Польшчы і Украіны. Падобны на украінскі клімат можна чакаць і на Падняпроўі – мяркуюць кліматолагі.
Марта Куяўска, сцвярджае, што ў нашым рэгіёне незайздросны лёс чакае лісічкі і баравікі. Пры гэтым, паводле даследаванняў, агульная колькасць грыбоў у лясах Усходняй Еўропы можа павялічыцца.
Развіццё пладовых цел лясных ядомых грыбоў у 2016-2100 гадах, верагодна, вырасце на 23-93 працэнты ў параўнанні з мінулым перыядам. Гэта адбудзецца, у асноўным, з-за падаўжэння сезона плоданашэння, павелічэння колькасці ападкаў у яго пачатку і больш высокіх тэмператур у канцы. Простымі словамі, лета стане даўжэй, а дажджы будуць больш багатыя, што дасць грыбам больш часу на размнажэнне.
Але ад пацяплення ў першую чаргу, пацерпяць яловыя лясы. Змяненне клімату азначае, што лясы з хвоі, елкі будуць скарачацца. Бярозавыя таксама не будуць актыўна расці. Затое ў новым, цяплейшым клімаце мы часцей будзем сустракаць дубы.
Папулярныя лісічкі і падбярозавікі, а таксама маслякі, якія ў асноўным асацыююцца з дрэвамі сямейства сасновых, верагодна, будуць станавіцца ўсё больш рэдкімі. Таксама ўраджаі аднаго з самых высакародных грыбоў – баравікоў – могуць скараціцца з-за яго вялікай залежнасці ад іглічных лясоў.
Для таго, каб зразумець, якія грыбы будуць у сярэдзіне і канцы стагоддзя царамі беларускіх лясоў, трэба паглядзець на тыя віды, што любяць ліставыя лясы, а яшчэ лугі і стэпы.
У такіх месцах, лёгка сустрэць усе разнавіднасці сыраежак – сіне-жоўтую, зялёную, харчовую, прыгожую, ломкую. А яшчэ хвалюшку ружовую і белую, грыбы-парасоны, грузды, радоўкі і гаварушкі. Ну і апенькі.
А з грыбоў, якія растуць на адкрытых лугах і палях, найбольш вядомыя шампіньёны. Іх зараз можна сустрэць на агародах, паблізу стайняў, на месцах выпасу жывёлы. І іх колькасць будзе толькі расці – піша Telegraf.
Пачынаючы з 6 верасня ўведзена забарона на наведванне лясоў у Горацкім і Дрыбінскім раёнах. Ва ўсіх астатніх раёнах Магілёўскай вобласці ўводзіцца абмежаванне на наведванне – гэта значыць, што самі лясы наведваць можна, але нельга праводзіць у іх масавыя мерапрыемствы і распальваць вогнішча. Поўную інтэрактыўную мапу забарон можна знайсці тут.