На Магілёўшчыне больш няма забароны на наведванне лясоў

На Магілёўшчыне больш няма забароны на наведванне лясоў

Ва ўсіх раёнах Магілёўскай вобласці знялі забароны на наведванне лясоў – як вынікае з мапы забарон, апублікаванай на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.

У Бабруйскім, Клічаўскім і Кіраўскім раёнах дзейнічае абмежаванне на наведванне – тут забаронена праводзіць масавыя мерапрыемствы і распальваць кастры.