Самым урбанізаваным рэгіёнам краіны аказалася Магілёўшчына

Колькасць насельніцтва Магілёўскай вобласці на пачатак 2023 года склала 989,7 тыс. чалавек. Сярод рэгіёнаў краіны Магілёўшчына аказалася найбольш урбанізаванай. 80,6 працэнта яе насельніцтва – гараджане. 

Сярэдні ўзрост жыхароў вобласці склаў 41,7 года (гараджаніна – 40,6 года, вяскоўца – 46,3 года).

– На пачатак бягучага года ў вобласці на адзін квадратны кіламетр пражывала 34 чалавекі, самы маланаселены рэгіён вобласці – Краснапольскі (7 чалавек на адзін квадратны кіламетр) – распавялі “Магілёўскім ведамасцям” у аддзеле дэмаграфічнай статыстыкі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Магілёўскай вобласці. 

У цэлым па вобласці на 1000 мужчын прыпадала 1151 жанчына, у гарадской мясцовасці – 1172 жанчыны, у сельскай – 1067. Доля насельніцтва ва ўзросце 0-15 гадоў у агульнай колькасці насельніцтва склала – 17,6%, найбольш маладыя рэгіёны вобласці – Слаўгарадскі (19,8%), Чэрыкаўскі (19,6%), Магілёўскі (19,2%) і Краснапольскі (19%) раёны.

Фота: mogilev.media