У двух раёнах Магілёўшчыны забаранілі наведваць лясы

У двух раёнах Магілёўшчыны забаранілі наведваць лясы, ва ўсіх астатніх – абмежаванні

Пачынаючы з 6 верасня ўведзена забарона на наведванне лясоў у Горацкім і Дрыбінскім раёнах. Ва ўсіх астатніх раёнах Магілёўскай вобласці ўводзіцца абмежаванне на наведванне – гэта значыць, што самі лясы наведваць можна, але нельга праводзіць у іх масавыя мерапрыемствы і распальваць вогнішча. Поўную інтэрактыўную мапу забарон можна знайсці тут.

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых крыніц.