надвор'е на наступны тыдзень

Воблачна і сонечна, амаль без дажджоў – надвор’е на наступны тыдзень

Пачынаючы з панядзелка надвор’е на Магілёўшчыне будзе вызначаць малаактыўны франтальны падзел. Будзе пераважна воблачна з праясненнямі, тэмпература паветра на працягу тыдня зменіцца мала – ноччу каля +13°С, пад вечар да +24. І так на працягу ўсяго тыдня, толькі ў сераду чакаецца невялікае пахаладанне – да +21 днём.

У сераду абяцаюць таксама невялікія дажджы, у астатнія дні – толькі воблачнасць. Канец тыдня будзе сонечны. Ноччу і раніцай сіноптыкі прагназуюць слабы туман.

Фота: mogilev.media