Зноў неасцярожнае курэнне – у Палыкавічах загінуў мужчына

У вёсцы Палыкавічы-2 пад Магілёвам адбыўся пажар у прыватным доме.  На ім было знойдзена цела загінуўшага гаспадара 1963 года нараджэння, які нідзе не працаваў. Меркаваная прычына пажару – неасцярожнасць пры курэнні, паведамляе прэс-служба МНС.

Фота ілюстрацыйнае

Цягнік збіў дзяўчыну насмерць у Быхаўскім раёне

Трагедыя здарылася ўначы 11 снежня на чыгуначным перагоне паблізу вёскі Мокрае пад Быхавам.

Поезд Магілёў-Калінкавічы збіў 26-гадовую работніцу быхаўскага ПМК, дзяўчына загінула на месцы. У здарэнні зараз разбіраюцца праваахоўныя органы. Вядома, што машыніст неаднаразова падаваў папераджальныя сігналы і ўжыў экстранае тармажэнне. 

Фота ілюстрацыйнае

Рабочы загінуў на заводзе ў Крычаве

Паводле папярэдніх звестак, раніцай 5 снежня на тэрыторыі аднаго з крычаўскіх заводаў адбыўся адвольны рух канструкцыі, якую рамантаваў мужчына. 44-гадовага работніка прадпрыемства заціснула металаканструкцыяй і ад атрыманых траўм ён памёр – паведамляе БелТА.

Следчыя органы праводзяць агляд месца здарэння, апытваюць сведкаў, забіраюць тэхнічную дакументацыю. Плануецца назначэнне экспертных даследаванняў.

Фота носіць ілюстрацыйны характар.

Пенсіянер загінуў на пажары ў Дрыбінскім раёне

У жылым доме ў вёсцы Кішчыцы Дрыбінскага раёна на пажары знойдзены загінулы гаспадар 1949 года нараджэння, пенсіянер. Трагедыя адбылася ўвечары другога снежня. Прычыны пажару і гібелі ўстанаўліваюцца.

Фота носіць ілюстрацыйны характар і ўзята з адкрытых крыніц.

Тры дзяўчыны загінулі ў жахлівай аварыі пад Чавусамі

Машыну выкінула ў кювет, дзе яна разбілася аб дрэва і загарэлася. Дааццаціпяцігадовая кіроўца Audiі дзве яе пасажыркі 19 і 24 гадоў узростам загінулі на месцы – перадае Тэлеграм-канал прэс-службы абласнога УУС. Яшчэ адну 22-гадовую пасажырку выкінула з машыны падчас аварыі. Яна выжыла і знаходзіцца ў лякарні.

Трагедыя адбылася а трэцяй гадзіне ночы 29 лістапада. Яе прычынай стала тое, што вадзіцель не справілася з кіраваннем на фоне цяжкага надвор’я і дрэннай дарогі – мяркуюць следчыя. Узбуджана крымінальная справа.

Фота: ДАІ

 

Лысыя калёсы і небяспечнае надвор’е – на магілёўскай аб’язной адбылася жахлівая аварыя

18-гадовая дзяўчына загінула ў выніку сутыкнення аўтамабіля Renault і фуры Scania – паведамляе Тэлеграм-канал абласнога УУС. Трагедыя адбылася 26 лістапада каля 18:30 гадзін паблізу вёскі Засценкі.

46-гадовы вадзіцель Renault не ўлічыў умовы надвор’я, не выбраў бяспечную дыстанцыю да трактара МТЗ, які рухаўся з ім у спадарожным напрамку і ажыццяўляў ўборку праезнай часткі. У выніку машыну занесла на паласу сустрэчнага руху, дзе адбылося сутыкненне з грузавым аўтамабілем Scania.

Ад атрыманых траўмаў 18-гадовая дзяўчына, якая знаходзілася ў Renault, загінула на месцы. Вадзіцель і яшчэ адна яго пасажырка дастаўлены ў бальніцу.

На легкавым аўтамабілі былі ўстаноўлены зімовыя шыны з моцным зносам пратэктара.

Пенсіянер загінуў у Абідавічах на пажары

У Абідавічах Быхаўскага раёна 25 лістапада адбыўся пажар у прыватным доме. Трагедыя здарылася ў 13.16. Ратавальнікі выявілі цела пенсіянера 1959 года нараджэння – перадае БелТА са словаў прэс-службы абласнога МНС. Сам дом належыць іншай жыхарцы аграгарадка, жанчыне 1961 года нараджэння. Яна не пацярпела. Прычыны пажару высвятляюцца.

Фота ўзята з адкрытых крыніц і мае ілустрацыйны характар.

Два браты загінулі ў пажары на Шклоўшчыне

Пажар адбыўся а першай гадзіне ночы ў прыватным доме ў вёсцы Любінічы Шклоўскага раёна. Ратавальнікі зафіксавалі гібель двух чалавек, братоў 1963 і 1965 гадоў нараджэння. Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай пажару стала неасцярожнае курэнне – паведамляе прэс-служба МНС.

Фота мае ілюстрацыйны характар і ўзята з адкрытых крыніц.

Рыбак патануў пад Бялынічамі

На беразе ракі Вабіч у Бялыніцкім раёне ратавальнікі знайшлі самаробны трактар з прычэпам, а каля берага – перавернутую лодку. Званок у службу МНС паступіў ад жонкі 65-гадовага мясцовага жыхара. Ён адправіўся на рыбалку на рэчку Вабіч у раён вёскі Пральня Вішоўскага сельсавета, і не вярнуўся своечасова. Непадалёк ад перавернутай лодкі, у камышах, у двух метрах ад берага ратавальнікі знайшлі цела мужчыны – паведамляе газета “Зара над Друццю”. Трагедыя адбылася вечарам 16 лістапада.

Фота носіць ілюстрацыйны характар і ўзята з адкрытых крыніц

Магілёвец загінуў у Бялыніцкім раёне пад коламі фуры

29-летні кіроўца з Магілёва на фуры DAF учыніў наезд на 48-гадовага жыхара абласнога цэнтра, які знаходзіўся на праезнай частцы дарогі побач са сваім аўтамабілем. Трагдыя адбылася 13 лістапада раніцай, каля вёскі Ермалавічы Бялыніцкага раёна на шашы Магілёў-Мінск – паведамляе ДАІ. 

Фота: ДАІ