Каля вёскі Палавінны Лог Палыкавіцкага сельсавета Магілёўскага раёна ў рацэ Дняпро за 10 метраў ад берага было знойдзена цела жанчыны 1983 года нараджэння. На беразе былі ўсталяваныя знакі, якія забараняюць купанне. Магілёўскі міжраённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку для ўстанаўлення ўсіх абставін здарэння.
Другое трагічнае здарэнне – на Святым возеры ў Магілёве. Малады чалавек 18 гадоў разам са сваёй знаёмай прыехаў на пляж. Падчас купання хлопец раптоўна пайшоў пад ваду і больш не выплыў. Нягледзячы на аператыўныя дзеянні ратавальнікаў, медыкі, якія прыбылі на месца, канстатавалі смерць маладога чалавека.
На рацэ Бярозаўка, каля вёскі Троіца Шклоўскага раёна, загінуў 11-гадовы хлопчык.
Цела дзіцяці было выяўлена вадалазамі АСВАД за 4 метры ад берага, на глыбіні 5 метраў. Паводле папярэдняй інфармацыі, двое дзяцей прыехалі на веласіпедах да дамбы. Адзін з іх спусціўся да вады, паслізнуўся і ўпаў. Другое дзіця спрабавала паклікаць на дапамогу, яго крыкі пачуў відавочца, які і выклікаў ратавальнікаў. На жаль, было ўжо позна.
Фота БелТА.
