Непагадзь 29 чэрвеня лютавала з гадзіну. За гэты час шквалісты вецер наламаў нямала дроў, а залева, нібы з вядра, ператварыла праезныя часткі дарог у рэкі.
bobruisk.ru
Сацыяльныя сеткі поўняцца фотаздымкамі з наступствамі навальніцы.
Паводле Міністэрства надзвычайных сітуацыяў яго супрацоўнікі 26 разоў выязджалі прыбраць паваленыя дрэвы. Імі было пашкоджана шэсць машын.
bobruisk.ru
У Бабруйску цуд уратаваў мясцовую жыхарку ад бяды. На машыну вятрыска паклаў вялікае дрэва.
З аўтамабілю жанчыне ўдалося вылезці самастойна, але медыкі ўсё ж агледзелі яе. У шпіталізацыі патрэбы не было, пішагазета «Вечерний Бобруйск».
Фота аўтара пад нікам “Карина”
У Магілёве дужы дождж дарогі ператварыў у рэкі. Шмат дзе ў горадзе аўтамабілісты пастаялі ў заторах. Выратавальнікі займаліся адпампоўваў вады з затопленых дамоў.
У архівах сыноптыкаў учорашні дзень адназначна знойдзе сабе месца.
Арт-аб’ект з’явіўся на вуліцы Камсамольскай, насупраць прыпынка “Драматычны тэатр”.
Як паведамляюць“Магілёўскія ведамасці”, новы мурал створаны ў межах праекта “Дамы”. Гэты праект стартаваў яшчэ ў 2021 годзе і мае на мэце стварэнне шэрагу насценных роспісаў у Магілёве.
Мурал на Камсамольскай гораду падарыў вядомы пінскі стрыт-арт мастак Яўген Сасюра, які цяпер пастаянна жыве ў Мінску. У Магілёве ўжо ёсць іншыя яго працы – каля абласной бібліятэкі, Мінскага рынку.
Мурал Яўгена MUTUS Сасюры на вул. Ленінскай, 50 у Магілёве
Як паведамляюць Магілёў.media чытачы, эпізод затрымання адбыўся ў краме па вуліцы Крупскай днём 30 чэрвеня. Прадавачкі зачынілі дзверы на выхад і разам з аховай утрымлівалі аднаго з наведвальнікаў да прыбыцця нараду міліцыі.
Адзін з наведвальнікаў, паводле іх сведчанняў, ажыццявіў крадзёж у гандлёвай зале. Прычым за ім сачылі – ранейшы прагляд камер відэаназірання паказаў, што за дзень да таго мужчына ўжо трапіў пад падазрэнне службы аховы ў незаконным вынасе тавару.
На яго абрынулася падчас учорашняй навальніцы дрэва і ён разваліўся на часткі. Павалены стыхіяй помнік паставілі за савецкім часам на цэнтральнай алеі яўрэйскіх могілках.
Помнік стаіць на магіле, у якой былі перапахаваныя па сканчэнні Другой сусветнай вайны парэшткі расстраляных нацыстамі яўрэяў. Пад ім спачываюць 2 тысячы загінулых «савецкіх грамадзян». Іхная нацыянальнасць не згадваецца.
Паваленыя шквальным ветрам дрэвы пашкодзілі нямала іншых пахаванняў.
Старой частцы габрэйскіх могілак нададзены статус «гісторыка-мэмарыяльнага месца пахавальня». Актывісты мясцовай яўрэйскай грамады на ахвяраванні аднаўляюць пашкоджаныя часам і людзьмі тутэйшыя надмагіллі.
Габрэйскія могілкі займаюць 6,6 гектара. Гістарычная частка ахоплівае траціну гэтай плошчы.
Рэпетыцыя праходзіць на плошчы Адзінства, насупраць будынку гарвыканкаму. У 2020 годзе яна была эпіцэнтрам пратэстнай актыўнасці. Год таму яе назвалі – плошчай Адзінства. Цяпер на ёй праводзяць афіцыйныя імпрэзы.
На плошчы арганізатары святочнага мерапрыемства сабралі дзясяткі маладых людзей. Многія з іх непаўналетнія. У перапынках ад спёкі дзеці ратуюцца ў ценю дрэваў. Распалены сонцам брук павялічвае тэмпературу паветра і знаходжанне на плошчы становіцца выпрабаваннем для маладога арганізму. Арганізаванай дастаўкі вады няма.
У 2019 годзе на рэпетыцыя тэатральнай пастаўкі, прысвечанай падзеям Другой сусветнай вайны, некалькім школьнікам зрабілася кепска. Пасля гэтага на месца рэпетыцыі сталі прывозіць ваду і арганізавалі дзяжурства хуткай дапамогі.
У перасоўны музей «Поезд победы» водзяць дэлегацыямі прадстаўнікоў дзяржаўных устаноў і працоўных калектываў. Абавязваюць працаўнікоў наведаць яго сем’ямі. Праўладныя медыі падкрэсліваюць яго папулярнасць і падаюць фотасправаздачы.
На чыгуначнай станцыі «Магілёў» састаў з 12 музейнымі вагонамі сустракалі аркестрам, вальсам і шчаслівымі тварамі масоўкі.
Пра што не згадвае музэй
Каб агледзець экспазіцыю з манекенамі трэба выстаяць у чарзе пад наглядам міліцыі ў агароджаным турнікетамі праходзе. У спёку, прызнаюцца наведнікі музею, стаяць на пероне да паўгадзіны невыносна цяжка.
Манекены, кажуць яны, выглядаюць зусім не прэзентабельна. Яны хутчэй нагадваюць мерцвякоў, заўважае адзін з наведнікаў.
“Адзежа на манекенах выглядае сапраўднай, – апавядае ён. – Але, паколькі яна старая, то ад людскіх вобразаў, якія задаволеныя шчаслівым даваенным савецкім жыццём патыхае страхам”.
“Тое ж, тычыцца і выгляду людзей-манекенаў, якія даведаліся пра перамогу над нацысцкай Германіяй, – працягвае суразмоўца. – Больш сапраўдна перададзеныя вобразы людзей, якія сутыкнуліся непасрэдна з вайной. Але ўсё роўна, трагізм таго часу заменены страхам, бояззю і цямнотаю”.
У яшчэ аднаго суразмоўцы, асацыяцыі ад музею, звязаныя са сталінскімі рэпрэсіямі.
«Мне ўявіліся іншыя цягнікі, якія везлі людзей у Гулаг, у сібірскія лагеры, – тлумачыць ён. – А таксама тых, каго спачатку нацысты вывозілі ў Германію, а потым адтуль саветы ў Сібір».
Выкладу фота з манекенамі ў сацыяльныя сеткі, каб больш людзей прыйшло ў музэй
Нямала і тых хто ад экспазіцыі ў захапленні. Яны цвердзяць, што такі музей расказвае праўду пра падзеі Другой сусветнай вайной і змаганне беларускага народу з нямецка-фашысцкімі акупантамі.
Большасць такіх суразмоўцаў запэўніваюць, што выкладуць фотаздымкі з манекенамі ў свае сацыяльныя сеткі. На іх думку гэтым яны паспрыяюць, каб у музей прыйшло больш людзей.
belta.by
Беларуская версія «Поезда Победы» – «Поезд Памяти».
«Поезд Победы» называюць сацыяльным праектам і ўнікальным перасоўным музеем. У прэзентацыях гаворыцца, што ў прасторы гісторыка-мастацкай экспазіцыі пададзеныя вобразы мінулага нашай краіны – не парадны партрэт вялікай эпохі ў тварах, жэстах, імгненнях аўтэнтычных прадметах і сапраўдных пачуццях.
Жыццё якой краіны прадстаўлена ў музеі беларускія мэдыі ня згадваюць. Вядома, што створаны ён у Расіі камандай творчай майстэрні «Невский баталист» з мэдыягрупай «Красный квадрат» з падтрымкай Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі.
Аб’ехаўшы расійскія гарады ён калясіць па Беларусі.
belta.by
Тым часам, старшыня Савету Рэспублікі Наталля Качанава кажа пра іншы праект перасоўнага музею – «Поезд Памяти». Яго ідэя нарадзілася год таму, калі ў Брэст прыбыў «Поезд Победы».
Яна лічыць, што такі праект не дазволіць сказіць інфармацыі і захавае памяць пра трагічныя падзеі, якія перажыў наш народ. Цяпер «Поезд Памяти» выправіўся ў Расію.
Да аўтобусу цягам ночы ў яго было тры няўдалыя спробы завалодаць легкавікамі, але завесці іх яму не ўдалося.
Аўтобус, як даведаліся следчыя, 35-гадовы мужчына адчыніў адкруткай. Праўда, далёка на ім не ад’ехаў. Злодзея скруціў і перадаў міліцыі жыхар аграгарадка Рэчкі, пішагазета «Прыдняпроўская ніва».
Сваіх учынкаў затрыманы патлумачыць не змог, бо быў п’яны. Супраць яго распачатая крымінальная справа за згон транспартнага сродку.
Паколькі нарабіць бяды не паспеў, то абыдзецца, відаць, без жорсткага пакарання. За такое злачынства прадугледжаны штраф, папраўчыя працы, арышт, альбо абмежаванне да трох гадоў волі на гэтак званая «хімія». Могуць і пазбавіць волі ад 3 да 10 гадоў.
Хованка была пад дэкаратыўнай пліткай. Калі яна адвалілася, наведніца гадлёвага цэнтру звярнула ўвагу на пакет з патронамі.
Балістычная экспертыза ўстанавіла, што боепрыпасы пасуюць да пісталета Макарава, а таксама падыходзяць да іншых відаў наразной агнястрэльнай зброі.
З 37 пададзеных на экспертызу патронаў прыдатным для стральбы быў толькі адзін, пішагазета «Веснік Магілёва».
Выданне адзначае, што будынак, у якім знайшлі патроны, быў узведзены ў першай палове 20 стагоддзя. У якім канкрэтна з гандлёвых цэнтраў была хованка, не называецца.
На горад абрынулася дужая залева. Сацыяльныя сеткі поўняцца фотаздымкамі пра сітуацыю на дарогах. На іх бачна, што творыцца ў горадзе. Паведамляюць, што найбольш праблемаў у мікрараёне «Саломенка».