Хованка была пад дэкаратыўнай пліткай. Калі яна адвалілася, наведніца гадлёвага цэнтру звярнула ўвагу на пакет з патронамі.
Балістычная экспертыза ўстанавіла, што боепрыпасы пасуюць да пісталета Макарава, а таксама падыходзяць да іншых відаў наразной агнястрэльнай зброі.
З 37 пададзеных на экспертызу патронаў прыдатным для стральбы быў толькі адзін, піша газета «Веснік Магілёва».
Выданне адзначае, што будынак, у якім знайшлі патроны, быў узведзены ў першай палове 20 стагоддзя. У якім канкрэтна з гандлёвых цэнтраў была хованка, не называецца.