Крычаўская будаўнічае прадпрыемства ПМК-264 прабіла чарговае дно

Жыхары дома па адрасе мікрараён Камсамольскі 44 скардзяцца на касякі будаўнікоў, якія ствараюць ім зручнасці, а тыя не спяшаюцца выпраўляць свае недапрацоўкі і агрэхі. І гэта нягледзячы на тое, што дом на “асаблівым кантролі” ў кіраўніцтва раёна.

У некаторых кватэрах дома цячэ дах, а ў пад’ездах вада ліецца па аконных праёмах, асела адмостка, адышла плітка пры ўваходзе ў пад’езд, вакол паціпавярховіка дагэтуль не прыбрана будаўнічае смецце. Недахопаў вельмі шмат, але мясцовая будаўнічая арганізацыя ПМК-264 не імкнецца іх выпраўляць. 

Кіраўніцтва ПМК-264 спасылаецца на тое, што няма грошай, альба па просту не хапае часу. Жыхары дома, якія чакалі рамонту, на нацярашні час канчаткова расчараваліся ў абяцанках прадстаўнікоў будаўнічай арганізацыі, бо тэрміны рамонту пераносяцца ўсё далей і далей паведамляе раённая газета “Крычаўскае жыццё”

Тым часам, злашчасны дом далёка не адзіны ў «скарбонцы недахопаў» будаўнічага прадпрыемства. Менавіта будаўнікі ПМК-264 займаліся капітальным рамонтам дома на мікрараёне Камсамольскім, 3, падчас чаго аблажаліся на ўсю вобласць, пра што пісалі mogilev media. Не лепш выглядае карціна і з будаўніцтвам дома па адрасе Камсамольскі, 37а, які будуюць ажно два гады, парушаючы правіла бяспекі і забруджваючы будаўнічым смеццем ўсё навакол, пра што выйшаў асобны матэрыял на mogilev media.

Гэта ўсё не стварае добрага іміджу дзяржаўнай будаўнічай структуры. Яе рэпутацыя падае ўсё ніжэй і ніжэй, а будаўнікі не толькі страцілі давер у вачах простых крычаўлян, але і ў кіраўніцтва раёна: капітальны рамонт ім ужо не давяраюць, і чарговы шматпавярховік будуюць будаўнікі суседняга раёна, і паліклініку ў горадзе таксама ўзводзяць не мясцовыя.

Фота “Крычаўскае жыццё”

Настойка глогу, гематаген і нават сурвэткі – пара крычаўлян здзейсніла 11 рабаванняў на раёне

Двое раней судзімых жыхароў Крычаўскага раёна амаль поўгады рабавалі нежылыя, альбо рэдка наведваныя дамы ў ваколіцах райцэнтра. Пачалося ўсё ў лютым 2023 года, калі першы з іх, жыхар вёскі Канцы, скраў дзіцячы ровар. Разам з жыхаром вёскі Цінькоў, яны прадалі і прапілі веласіпед, пасля чаго заняліся закінутымі сядзібамі на раёне. Звычайна бралі прадукты харчавання, спіртное, вопратку, пасцельную бялізну, посуд.

Аднак у вёсцы Асавец яны “паднялі” сталоўку прадпрыемства “Маляцічы-Агра” і мясцовы фельдшарска-акушэрскі пункт. У апошнім спіс нарабаванага стаў больш разнастайным – настойка глогу, валяр’янка, парашкі ад прастуды, таблеткі, спрэі для горла, вільготныя сурвэткі. А таксама – гематаген, злакавыя батончыкі, дзіцячы бальзам для вуснаў, глюкометр і пульсакрыметр.

Мужчыны атрымалі па 2 гады і 3, 6 месяцаў зняволення – піша раённая газета “Крычаўскае жыццё”.

Фота ілюстрацыйнае

В Кричеве с территории предприятия похищено 1700 литров дизельного топлива

Когда водители утром собрались заправить свою технику, выяснилось: цистерна пуста, сообщает MogilevNEWS.

Милиция установила, что окрашенную солярку похитили 18-летний слесарь и его ровесник, проходивший на предприятии производственную практику.

Ночью они принесли канистры, слили в них дизельное топливо, вывезли его и спрятали дома, в гараже и подвале.

Стоимость похищенного – 3500  рублей. Возбуждено уголовное дело.

Фото УВД Могилевского облисполкома.

У Крычаве жыхары некалькіх дамоў старой часткі горада ўсталявалі сцягі СССР

Адразу гаспадары некалькіх дамоў прыватных кварталаў старога горада ўсталявалі савецкія сцягі на дахах сваіх жытлаў (або побач). Гэта паказвае ў якой парадыгме жывуць людзі, а менавіта ментальна знаходзяцца ў савецкай мінуўшчыне, а не ў цяперашняй асобнай краіне Беларусь.

Прычым на адным з дамоў ў раёне сэрца горада (старой часткі Крычава пад народнай назвай “Горад” ядро паселішча, якое сфармавалася ў XIII-XVIII стагоддзях) сцяг Савецкага Саюза спалучаны з афіцыйнай сімволікай цяперашняй беларускай дзяржавы чырвона-зялёным сцягам. 

Такое спалучэнне сцягоў наўпрост сведчыць як ўспрымаюць сваю дзяржаву частка грамадзян нашай краіны (і ў тым ліку некаторыя жыхары ўсходнебеларускага Крычава): як абноўлены варыянт Савецкай Беларусі, бо шмат якія парадкі з таго часу моцна не трансфармаваліся.

Фота mogilev media

Лидер коммунистов Кричевщины порассуждал о многопартийности

По мнению Владимира Мищенко в Беларуси многопартийность все еще существует

Мищенко утверждает, что наличие нескольких партий, наличие самой дискуссии в обществе – это один из стимулов развития государства, пишет кричевская районная газета

Посыл, вроде как, верный.

Только вот о каких партиях идет речь? О тех же, коммунистах, которые носятся со своими поросшими мхом и покрытыми паутиной лозунгами, как дурень с писаной торбой?

Или о таинственной ЛДПБ, которая во всем поддерживает власть, но постоянно спотыкается на посадках своих членов за решетку, отнюдь не по политическим мотивам?

А может коммунисты видят своим оппонентом «Белую Русь»?

О чем будут дискутировать названные партии и какая истина родится в споре, где все и во всем согласны и испытывают дикий стресс разве от слова «выборы»?

При всем уважении к Владимиру Мищенко иллюзия многопартийности, саму многопартийность никогда не заменит, а государство, закатавшее в асфальт все  партии, способные на дискуссию в обществе, уже пожинает плоды тотального «единого взгляда».

Фото кричевской районной газеты.

На навагоднія святы Беларуская чыгунка запусціць дадатковы цягнік на Крычаў

Усяго Беларуская чыгунка плануе запусціць 144 новых цягніка на найбольш папулярных маршрутах у краіне і за яе межамі на перыяд з 22 снежня да 9 студзеня – піша афіцыйны сайт кампаніі. Каля 50 з гэтых паяздоў будуць курсіраваць на Маскву і Санкт-Пецярбург, яшчэ 90 – на рэгіянальных маршрутах у межах Беларусі. Сярод новых цягнікоў, адзін папоўніць сістэму пасажыраперавозак на Магілёўшчыне – гэта будзе маршрут Гродна–Ворша–Крычаў.

Фота: rw.by

У Крычаве ў другі раз пашкодзілі шыльду з падсветкай у выглядзе герба горада – шукаюць хулігана

На будынку музея, у якім яшчэ не так даўно знаходзіўся філіял Беларусбанка, сапсавалі шыльду з падсветкай. І гэта адбылося ўжо не ўпершыню.

Ужо другі раз шыльду з неонавай падстветкай ў форме герба Крычава на будынку музея псуюць мінакі. Першы раз адміністрацыя музея ўспрыняла гэта як выпадковасць, але ў другі – не як супадзенне, а планамернае хуліганскае дзеянне. Кожны рамонт шыльды каштуе добрыя грошы для мясцовага бюджэта.

Адміністрацыя музея звярнулася з заявай у міліцыю, для таго каб знайсці парушальніка. Прычым выпадкі вандалізм у горадзе і раёне не рэдкасць, а выпадак з шыльдай не з’яўляецца выключэннем з правілаў – паведамляе мясцовая газета “Крычаўскае жыццё”. 

P.S. Хуліганства альбо не – да канца сказаць цяжка. Ёсць верагоднасць, што ў пагоне за таннай славай і паказухай працы мясцовыя чыноўнікі (а сярод іх і дырэктар музея Мішчанка) лепяць шыльды (і не толькі іх) з вельмі танных і нетрывалых матэрыялаў. Гэта ў сваю чаргу прыводзіць да таго, што усё прыходзіцца перарабляць і траціць дадатковыя грошы з мясцовага бюджэту.

Фота “Крычаўскае жыццё”

Ва ўсіх гарадах сетка дзяржаўных крамаў “Родны кут”, а ў Крычаве — магазін “Родны хмель”, фотафакт

Дзяржаўная крама ў Крычаве, дзе барыжаць алкаголем, называецца вельмі паказальна — “Родны хмель”. Знаходзіцца яна недалёка ад аўтастанцыі і мясцовага рынку ў раёне так званай “Маскоўскай”, на досыць бойкім месцу. 

На мясцовым узроўні не проста не робяць з тым, каб людзі сталі менш піць, а наадварот каб піткоў пабольшала. Хмель мусіць стаць родным, каб такую “цёплую” назву ўспрынялі крычаўляне і пачалі актыўна набываць розныя алкагольныя напоі, папаўняючы мясцовы бюджэт. 

Але для паказухі варта правесці два-тры дні ў год “дзень цвярозасці”, пагэтаму паведамленне пра гэтыя мерапрыемствы вешаецца на дзверы і пішацца вялікімі літарамі, каб бачылі як мясцовае чынавенства нібыта турбуецца за людзей. 

Але да такога наймення крамы мала дзе дадумаліся, але ў Крычаве яна мала ў каго выклікае дысананс, а тым больш у “клапатлівых” дзяржаўных служачых мясцовага райвыканкама. Атрымліваецца, што родны кут ніяк не можа абыйсціся без роднага хмеля, бо іначай і не пражывеш у цяперашняй суворай беларускай рэчаіснасці.

Фота mogilev.media

Кричевлянин принял белорусское гражданство

Присягу на верность нашей стране он приносил в Кричевском РОВД

Столь помпезная церемония потребовалась из-за того, что  с 11 июля этого года вступил в силу обновленный Закон «О гражданстве Республики Беларусь».

Теперь соискатель белорусского гражданства должен дать присягу Беларуси и пройти тестирование на знание одного из двух государственных языков.

Житель Кричева и присягу принес, и тест сдал.

Кстати белорусский язык он усиленно учит, сообщает “Кричев Live”

Мужчина родился в Москве, но большую часть детства провел в Беларуси.

В Кричеве россиянин живет последние 15 лет.

С торжественным событием новоиспеченного гражданина страны поздравил исполняющий обязанности начальника Кричевского РОВД.

Как тут не вспомнить фразу из культового кинофильма: уголовный розыск – лучший друг трудящихся!

Фото “Кричев Live”

Восем год прайшло як у Крычаве чыгуначны вакзал ахоўваецца гарматай

У 2015 годзе мясцовыя ўлады з нагоды 70-годдзя перамогі ў Другой суветнай вайне і вызвалення горада ад нацыскіх войскаў побач з чыгуначным вакзалам была ўсталявана гармата Д-44. Аднак яна не ўдзельнічала ў вызваленні Крычава, што выглядае танным піярам і крывадушнасцю.

У самым канцы верасня ў Крычаве быў адзначаны дзень горада, які быў прысвечаны 80-годдзю вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Роўна восем год таму зусім побач з будынкам вакзала была ўсталявана гармата Д-44 з нагоды 70-годдзя вызвалення горада ад нацысцкіх войскаў, што адбылося 30 верасня 1943 года. 

Сапраўды адзін з пунктаў вызвалення горада быў раён вакзала, дзе 29 жніўня 1943 года вяліся жорсткія баі савецкіх і нацысцкіх войскаў. Аднак артылерыйская гармата не магла ўдзельнічаць у вызвеленне горада, бо была прынята на ўзбраенне ў савецкае войска толькі ў 1946 годзе, калі ўжо скончылася Другая сусветная вайна.  

Гармата можа выглядаць як сімвал тых часоў, аднак пры разборы падзеяў успрымаецца як танны піяр і фальсіфікацыя гісторыі. І гэта нягледзячы на тое, што адметных матэрыялаў па вайне ў Крычаве хапае, а памяць пра тыя падзеі можна захаваць нестадартнымі і цікавымі падыходамі. Тым больш, што мясцовыя краязнаўцы  знайшлі шэраг цікавых матэрыялад ды зрабілі падкаст, аб чым раней пісалі mogilev.media.

Фота mogilev.media