У сеціве актыўна абмяркоўваюць адзін з пад’ездаў шматпавярховага дома ў Крычаве. Дзелімся з чытачамі mogilev.media сумнымі карцінкамі.
Фота з адкрытых крыніц.
У сеціве актыўна абмяркоўваюць адзін з пад’ездаў шматпавярховага дома ў Крычаве. Дзелімся з чытачамі mogilev.media сумнымі карцінкамі.
Фота з адкрытых крыніц.
28 зваротаў са скаргамі на няякасны разгляд заявак службай 115 паступіла на “гарачую лінію” Камітэта дзяржкантроля па Магілёўскай вобласці. Праверка выявіла неналежны кантроль мясцовых органаў улады за выкананнем заявак, няякасны разгляд выканаўцамі ЖКГ заявак і неабгрунтаванае зняцце іх з кантролю, неэфектыўнае выкарыстанне бюджэтных сродкаў на ўтрыманне службы 115. Праца службы таксама аказалася стратнай для бюджэта. Яшчэ 55 такіх зваротаў з вобласці паступіла падчас правядзення Камітэтам дзяржкантроля аналагічнай прамой лініі па ўсёй Беларусі.
Фота: SB.by
Капітальны рамонт дваццаці аднаго дома запланаваны ў горадзе Клічаве і Клічаўскім раёне на 2024-2028 гады, паведамляе газета “Сцяг Саветаў”. Гэта пяць шматкватэрных дамоў у раённым цэнтры, і больш за паўтара дзясяткі у аграгарадках раёна – Арэхаўцы, Заполлі, Дзмітраўцы-2 і Доўгім. Спіс усіх адрасоў, запланаваных пад капітальны рамонт у наступныя чатыры гады, можна пабачыць тут.
Фота з адкрытых крыніц
Менавіта столькі адрасоў падобных сямей накіраваны ў аддзелы адукацыі для разгляду на пасяджэннях каардынацыйных саветаў – паведамляе прэс-служба Магілёўскага гарвыканкама. Пры гэтым звыш 50% – гэта сем’і, у якіх трое і больш дзяцей.
І гэта ўсё адбываецца на фоне роста заробкаў, выплат на ўтрыманне дзяцей, дзеяння праграм па падрымцы сямей.
Таксама паведамляецца, што 44 гараджаніна з пазыкамі за камунальныя паслугі ўжо выселілі ў 2022 годзе, з іх 35 — “без прадастаўлення жылога памяшкання”.
А 2699 адрасоў з запазычанасцю адключылі ад камунальных паслуг.
Жыхары дома на вуліцы Будаўнікоў, 24 у Магілёве дэманструюць, у што ператвараецца іх жытло пасля капітальнага рамонту даху, што быў праведзены нядаўна. Фота распаўсюджваецца ў папулярных сацыяльных сетках.
Падключана абаграванне аб’ектаў сацыяльнай сферы, астатнія чакаюць да кастрычніка.
Сярэднесутачная тэмпература трымалася ніжэй за +10 градусаў на працягу пяці дзён. Пагэтаму ў медыцынскіх, лячэбна-прафілактычных установах, школах, дзіцячых садках, музеях, бібліятэках, дзяржаўных архівах і арганізацыях, якія аказваюць сацыяльныя паслугі, ацяпленне ў Магілёве пачалі ўключаць 20 верасня.
Калі сярэднесутачная тэмпература павысіцца больш чым да +10 градусаў, гэтыя ўстановы будуць пераведзеныя ў рэжым прапальвання. Наконт падключэння ацяплення на аб’ектах жылога фонда, прадпрыемствах і іншых установах, першы намеснік міністра ЖКГ Генадзь Трубіла у сваім інтэрв’ю БелТА паведаміў: – Не будзем загадваць. Але я спадзяюся, традыцыйна недзе пасля 1 кастрычніка. Спадзяюся яшчэ на цёплую восень.
І такіх дамоў па горадзе не адна сотня, але ў камунальных арганізацыяў бракуе спецыялістаў, здольных рамантаваць дахі.
Сёлета ва Ўпраўленне камунальных прадпрыемстваў Магілёва паступіла 330 зваротаў з пытаннямі рамонту дахаў у жылых шматкватэрных дамах. У гарвыканкаме абяцаюць улучыць праблемныя шматпавярхоўкі ў графік рамонту і перагледзець фінансаванне.
«Ёсць рэзерв сродкаў, якія могуць быць накіраваны на рамонт дахавых пакрыццяў», – заяўляе намеснік старшыні гарвыканкаму Андрэй Кіблоў.
Тым часам, у камунальных прадпрыемствах наракаюць, што ў іх праблемы са спецыялістамі, здольнымі выконваць дахавыя працы. Паводле камунальнікаў гэта «дастаткова працаёмкі працэс, які патрабуе пэўных кампетэнцыяў», піша Белта.
Пра тое, што гараджане абураныя дзіравымі дахамі і адсутнасцю іх рамонту паведаміў старшыня гарадской адміністрацыі Ўладзімір Цумараў. Па яго словах, падобныя скаргі ён чуў ад людзей і падчас «прамой тэлефоннай лініі».
«Большая частка такіх зваротаў паступіла падчас ліўневых дажджоў, якія прыпалі на чэрвень», – даводзіў падначаленым чыноўнік.
Каб пазбегнуць масавай незадаволенасці праблемай у будучыні, ён патрабуе, пакуль пагода, «нарасціць працу па рамонце дахаў» .
«Нельга расцягваць тэрміны, потым пойдуць дажджы – і зноў будзе шквал зваротаў”, – засцерагае Цумараў падначаленых і патрабуе звароты па дахах «закрыць».