Ва ўсіх 17 аб’ектах гандлю у Бялыніцкім, Горацкім і Шклоўскім раёнах Камітэт дзяржкантролю выявіў парушэнні.
Сярод асноўных парушэнняў – завышэнне цэн. Нягледзячы на дазволеныя гандлёвыя надбаўкі на 15-30%, магазіны выстаўлялі цэннікі на імпартнае печыва, айчынныя таматы і бульбу з нацэнкай 40-70%.
Таксама ў продажы была пратэрмінаваная прадукцыя (мясныя паўфабрыкаты, кандытарскія і каўбасныя вырабы са скончаным тэрмінам прыдатнасці).
Выяўлены тавары без маркіроўкі сродкамі ідэнтыфікацыі і уніфікаванымі кантрольнымі знакамі, без інфармацыі для спажыўцоў. Напрыклад, у адным з магазінаў у Горках у продажы знаходзіліся 70 пар абутку без сродкаў ідэнтыфікацыі, 400 найменняў адзення без інфармацыі аб вытворцы, памеры вырабы, складзе сыравіны, дакументаў аб іх якасці і бяспецы.
Акрамя таго, у палове правераных магазінаў не было ў наяўнасці абавязковых тавараў: цукру, тварагу, яек, мяса птушкі, рыбы.
Фота mogilev.media
