Паглядзіце, які экспанат-машына знаходзіцца ў старой частцы Крычава – фотафакт

У двары крычаўскага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі знаходзіцца старая медычная машына, якая выглядае як сапраўдны экспанат. Яна месціцца ў дворыку цэнтра, калі зайсці да будынку з тыльнага боку.

Гэты стары ЗіЛ хутчэй за ўсё выкарыстоўваўся некалі супрацоўнікамі цэнтра эпідэміялогіі, але ўжо даўно перастаў выконваць сваю функцыю. Цяпер машына з’яўляецца проста цікавай ілюстрацыяй якія чынам раней выглядаў спецыяльны медычны ЗіЛ. Аўтамабіль-экспанат стаіць на адкрытым месцы, праўда, пра яго мало хто ведае нават сярод мясцовых жыхароў.

Дарэчы, цэнтр раённы эпідэміялогіі і гігіены знаходзіцца ў старой частцы горада і па адной з версій можа лакалізавацца на месцы былога двухпавярховага драўлянага будынку царкоўна-прыходскай школы.

Нагадаем, што ў іншай частцы Крычава ўжо знаходзіўся тэхнапомнік – грузавая машына-самазвал ЗІЛ-164. Аднак яго не сталі рэстаўраваць і прыбралі з пастамента, замяніўшы на даваенны трактар-пуцілавец, пра што раней пісалі mogilev media. Пагэтаму медычны ЗіЛ у двары крычаўскага раёнага цэнтра эпідэміялогіі і гігіены ледзь не адзіная машына такога кшталту, што засталася ў горадзе.

Фота mogilev media і з адкрытых крыніц

Свая Сцяна плачу, габрэйскі дворык – новыя турыстычныя атракцыі Бабруйска, фота

У Магілёве экскурсаводы водзяць ў Маскоўскі, Тульскі дворыкі, якія выклікаюць цікавасць расіян, а ў Бабруйску экскурсанты з розных краін у захапленні ад крэпасці, мясцовых габрэйскіх кварталаў, дворыка і мясцовай Сцяны плачу.     

Габрэйскі дворык знаходзіцца сярод дзвюх адрэстаўраваных сцен старажытнай сінагогі – адной з 47 дарэвалюцыйных – на рагу вуліц Чангарскай і Бахарава. Ён быў адкрыты ў жніўні 2019 года і адразу ператварыўся ў перліну экскурсійный маршрутаў.

Ідэя стварэння «Яўрэйскага дворыка» належыць мясцоваму рабіну Шаулю Хабаба. Ён правеў сімвалічную паралель паміж аднаўленнем старой сінагогі ў Бабруйску і аднаўленнем Трэцяга Іерусалімскага Храма, які, паводле яўрэйскай традыцыі, будзе ўзведзены на Храмавай гары ў Іерусаліме.

Дворык утвараюць сцены былой сінагогі рамізнікаў “балагул”, якая была пабудавана ў 1890 годзе. У савецкі час у свяцілішчы знаходзіўся млын. Сцены пабудаваныя з фабрычнай розенбергаўскай цэглы. Разбураны будынак пад час апошняй вайны.

На сценах у канцы міналуга года з’явіліся замест банераў карціны з габрэйскага жыцця Бабруйска мастака Йехіеля Офнера.

У дворыку месцяцца альтанкі, пляцоўкі для выстаў, імпрэзаў, помнік 1 200 000 беларускім габрэям. 

Плануецца пашырэнне дворыка да цэлага габрэйскага квартала.

Ужо зараз мясцовыя жыхары ліцачь аб’ект месцам пломніцтва турыстаў, а “Сцяну плачу” – намоленым месцам. Кожны жадаючы, нават не іудзей, можа пакінуць сваі цыдулкі ў мясцовай Сцяне, а рабін потым адвязе іх у Ерусалім.

Фота: mogilev.media