Дзяўчынку, якую нованароджанай маці пакінула на казырку дома, паказалі па ТВ – з ёй усё добра

17 красавіка Магілёў ускалыхнула навіна пра нованароджаную дзяўчынку, якую знайшлі на казырку аднаго з дамоў па вуліцы Габраўскай. Хтосьці накрыў яе коўдрай, а потым дзяўчынку забрала хуткая дапамога.

Пазней знайшлі маці дзяўчынкі. Гэта 34-гадовая жанчына, якая разам з мужам выхоўвае яшчэ трох дзетак – гадавалую дзяўчынку і двух хлопцаў 2-х і 10-ці гадоў.

На СТВ паказалі відэа і распавялі, што зараз з дзяўчынкай. Яна знаходзіцца ў доме дзіцяці ў Магілёве.

– Дзяўчынка здаровая. Усё з ёй добра. – паведаміла Вікторыя Раманенка, юрысконсульт дома дзіцяці – Будзем спадзявацца, што далей яе лёс складзецца ўдала і ўсё ў яе будзе добра.

Па інфармацыі тэлеканала, каб паставіць кропку ў гэтай справе, следчыя чакаюць вынікаў экспертызы.

Фота: скрыншот з відэа СТВ