Пад Бабруйскам заўважылі рэдкае чаравіковае дрэва – хтосьці развітаўся з летам?

Сухую сасну каля возера Бярозавага пад Бабруйскам нехта арыгінальна ўпрыгожыў. Дрэва абвешанае старымі чаравікамі, прычым усе яны лёгкія, летнія. На пустым галлі можна пабачыць некалькі пар абутку, звязаных паміж сабой шнуркамі. “Напэўна, хтосьці развітаўся з летам” – піша пра знаходку bobr.by.

прощание с летом

Фота: bobr.by

Добраўпарадкаванне па-бабруйску – арганізацыя незаконна капала пясок, а ў яму скідвала смецце

Адна з будаўнічых арганізацый, занятая на вулічным добраўпарадкаванні ў Бабруйску, знайшла арыгінальны спосаб сэканоміць на матэрыялах і вывазе смецця. Пачынаючы з канца жніўня і па сярэдзіну верасня гэтага года, супрацоўнікі прадпрыемства без ніякага дазволу здабывалі пясок на тэрыторыі каля цяплічнага камбіната. Агульны аб’ём незаконна выкарыстаных будаўнічых матэрыялаў склаў каля 200 тон – піша “Камерцыйны веснік”.

Больш за тое – ў атрыманую яміну глыбінёй 6-8 метраў арганізацыя вырашыла зваліць сваё будаўнічае смецце. Такім чынам меркавалася не толькі сэканоміць на яго вывазе, але і схаваць незаконную здабычу пяску. Інспектары службы аховы навакольнага асяроддзя засталі супрацоўнікаў прадпрыемства на месцы і “з палічнымі” – цяпер арганізацыі давядзецца выплаціць кампенсацыю ў 19 000 рублёў. 

Калі парушальнікі не пакрыюць дадзеную шкоду, будзе вырашацца пытанне аб накладанні штрафных санкцый па двух артыкулах адміністрацыйнага кодэкса:

  • за парушэнне заканадаўства аб абыходжанні з адыходамі (частка 3 арт. 16.44);
  • за самавольнае карыстанне прыроднымі рэсурсамі (частка 3 арт. 16.36). 

Калі ж шкода будзе кампенсавана своечасова і ў поўным аб’ёме, то ўсё абмяжуецца папярэджаннем.

Фота: komkur.info

Як прайшоў “Вераснёўскі фэст” у Жылічах – фота, відэа

21 верасня ў палацы ў Жылічах прайшоў другі «Вераснеўскі фэст». Падзея сабрала каля 300 танцораў з розных гарадоў Беларусі. У праграме былі бальныя танцы ў палацавых залах, канцэрты і майстар-класы па танцах, а таксама кірмаш, катанне на конях і дзіцячыя забавы ў парку. Падзея скончылася гала-канцэртам з удзелам салістаў Мінскага опернага тэатра.

вераснёўскі фэст у Жылічах

Фота і відэа: Bobr.by і з адкрытых крыніц

Рыбныя бургеры з стафілакокам і хмелі-сунэлі з цвіллю знайшлі на Магілёўшчыне

Спецыялісты Магілёўскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя выявілі ў Магілёве і Бабруйску прадукцыю з павышаным утрыманнем бактэрый. Так, бургеры з рыбнага фарша «MOONSTERY DINNO», якія прадаваліся ў магазіне “Белмаркет” па вуліцы Чалюскінцаў, 136 у Магілёве, паказалі перавышэнне нарматываў па стафілакоку.

У бабруйскай краме “Разумны выбар” па вуліцы 50 год ВЛКСМ былі выяўленыя вострыя прыправы “Хмелі-сунэлі” з цвіллю.

Фота ілюстрацыйнае

Бруд і бітая плітка – як выглядае дворык новабудоўлі ў Бабруйску ўжо другі год

Карма? Паглядзіце, у якім стане знаходзіцца дворык дома па вуліцы Народнага адзінства, у якім жывуць міліцыянты і пракуроры.

У мікрараёне Маладзёжны ў Бабруйску (яшчэ яго называюць Сёмым) ужо некалькі гадоў ідзе будаўніцтва новых дамоў. Звычайна дворыкі новабудоўляў тут выглядаюць прыстойна – можна пабачыць вулічныя трэнажоры, міні-комплекс для баскетбола і нават мангал. Так выглядаюць усе дворыкі, акрамя аднаго – піша bobr.by.

пустырь вместо двора

Дом №24 за пафасным адрасам – вуліца Народнага адзінства – быў пабудаваны 31 снежня 2022 года для пажарных, ваенных, міліцыянтаў і супрацоўнікаў пракуратуры. Гэта арэндныя кватэры, а ёсць таксама вялікі працэнт звычайных уласнікаў. 

Ужо з першых месяцаў на двары дома будаўнікі суседніх высотак сталі звальваць будаўнічае смецце. Больш за год жыхары чакалі элементарнага добраўпарадкавання тратуарных дарожак.

пустырь вместо двора

План-рэндар проста выдалілі з інтэрнэта

Пад восень 2024 года тратуарную плітку нарэшце паклалі, аднак адна з праблем так і засталася невярашанай – дзіцячая пляцоўка, якой проста не было. Нядаўна тут паставілі адзінокую карусель-качалку, пару турнікоў і на гэтым усё.

пустырь вместо двора

Як сцвярджаюць жыхары дома, на ўнутранай тэрыторыі планавалася пляцоўка для міні-фубола, гульнявая зона для малых і спортпляцоўка для дарослых. Яны сцвярджаюць, што так было паказана ў плане-рэндэры ўладкавання пляцоўкі, цяпер выдаленым з інтэрнэту. А на справе ж у двары распасціраецца шырокая попельна-шэрая пустка, траціну якой займае сціплая пляцоўка для малышні. Спецыяльнага пакрыцця няма. Там і тут валяецца нявыкарыстаная тратуарная плітка – з ёй і гуляюць дзеці гэтага дома.

пустырь вместо двора

Часам дзеці будуюць сабе з будаўнічага смецця эфектныя і небяспечныя «домікі», з якіх іх потым выцягваюць уласныя бацькі.

пустырь вместо двора

Паколькі ў гэтым месцы была звалка будаўнічага смецця з суседніх пляцовак, то з пылу час ад часу вылазіць бітае шкло. Яго звычайна прыбіраюць самі жыхары.

пустырь вместо двора

Газон у дварах шматпавярховак расце дрэнна, толькі дзе-нідзе вымахалі кусцікі лебяды. На пляцоўцы, прызначанай для дзяцей з дому па адрасе вул. Народнага адзінства, 24, не вырасла нават лебяда.

пустырь вместо двора
Гэта клумба, калі што

У сухое надвор’е тут пыл, у мокрае – бруд, скардзяцца жыхары дома.

Фота: bobr.by

Дармаш – у Бабруйску пройдзе кірмаш па бясплатнай раздачы рэчаў

Гарадская ініцыятыва “Экабабры” ладзіць у Бабруйску бясплатны кірмаш. Ён будзе праходзіць сёння з 18.00 да 20.00 і заўтра 14 верасня з 9.00 да 17.00 у актавым зале індустрыяльна-будаўнічага каледжа па вуліцы Гагарына, 42.

Галоўны прынцып мерапрыемства – экалагічны падыход да спажывання рэчаў.

Можна будзе прынесці, альбо бясплатна забраць:

  •  мужчынскае, жаночае, падлеткавае, дзіцячае адзенне;
  • абутак;
  • кнігі;
  • школьныя прыналежнасці;
  • усё для творчасці і хобі

Усе рэчы павінны быць чыстымі, цэлымі, каб іх было прыемна браць у рукі, папярэджваюць арганізатары.

Фота: bobr.by

Бабруйчанка вырошчвала дома каноплі – муж папрасіў

Жыхарку Бабруйска затрымала міліцыя ў Мінску – паведамляе прэс-служба сталічнага сілавога ведамства. Хатняя гаспадыня любіла займацца вырошчаннем раслін, і аднойчы яе муж папрасіў заняцца марыхуанай. Пакуль ён быў на заробках, жанчына наладзіла дома цэлую вытворчасць. У гаспадарчай прыбудове да кватэры яна абсталявала невялікую наркалабараторыю, дзе вырошчвала каноплі для свайго абранніка. У кватэры жыхаркі Бабруйска міліцыя знайшла 50 грамаў марыхуаны.

Фота ілюстрацыйнае.

На дымавую трубу ў Бабруйску знайшоўся пакупнік

У пачатку жніўня mogilev.media звярнулі ўвагу на дзіўны лот на аўкцыёне “БелЮрЗабеспячэння” – на продаж была выстаўлена труба ў Бабруйску. Канструкцыю разам з зямельным участкам прадавалі за 19 600 рублёў з-за запазычанасці прадпрыемства “Цеплаэнергетыка”.

Прызначаны на 27 жніўня аўкцыён адбыўся. Бабруйскае выданне “Камерцыйны кур’ер” са спасылкай на прадстаўніка “БелЮрЗабеспячэння” паведамляе, што заяўку на ўдзел у аўкцыёне падаў адзін чалавек. 

Па законе, калі патэнцыйных пакупнікоў менш за два, таргі прызнаюцца несапраўднымі. Пры гэтым, адзінаму магчымаму ўласніку даецца права выкупіць лот за суму, роўную стартаваму кошту плюс пяць працэнтаў. Прыняць рашэнне пакупнік павінен на працягу пяці працоўных дзён. У выпадку адмовы ад здзелкі трубу паўторна выставяць на таргі з 20-працэнтным паніжэннем кошту.

продается труба

Фота: БелЮрЗабеспячэнне

Кнігі бабруйскага гісторыка Ігара Мельнікава прызнаныя “экстрэмісцкімі матэрыяламі”

Сам аўтар ужо шэсць месяцаў сядзіць у СІЗА. У час затрымання ён працаваў над кнігай пра міліцыянераў і чэкістаў.

Гісторык з Бабруйска Ігар Мельнікаў быў затрыманы ў студзені 2024 года. Доўгі час прычына яго затрымання не была вядомая, а нядаўна з’явілася інфармацыя, што 10 верасня яго пачнуць судзіць у Мінскім гарадскім судзе па ч. 1 арт. 361-4 КК – “садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці”.

23 жніўня суд Цэнтральнага раёна горада Мінска прыняў рашэнне аб уключэнні некалькіх кніг гісторыка ў спіс “экстрэмісцкіх” – піша Reform.news. Гэта наступныя выданні:

  • Нічыпарук П.К., Мельнікаў I. B. Адысея палешука / Павел Нічыпарук, Ігар Мельнікаў. — Мінск: «Альфа-кніга», 2017. — 328 с.;
  • Мельнікаў, I. B. Забыты корпус: гісторыя польскага войска на тэрыторыі Бабруйшчыны ў 1918, 1919-1920 гадах / Ігар Мельнікаў — Мінск: «Альфа-кніга», 2018. — 224 с.;
  • Мельнiкаў, I.B. На «мяжы цывілізацый». Старонкі гісторыі даваеннага савецка-польскага кардона ў Беларусі / Ігар Мельнiкаў. — Мінск: «Альфа-кніга», 2020. — 352 с.

Ігар Мельнікаў займаецца вывучэннем гісторыі Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы ў міжваенны час, а таксама ваеннай гісторыяй. У той час, калі адбылося яго затрыманне, ён працаваў над кнігай «Прыступіць да ліквідацыі». 

Па словах гісторыка, яна мусіла распавядаць пра «гісторыю барацьбы савецкіх міліцыянераў і чэкістаў супраць былых нацысцкіх памагатых і калабарацыяністаў… [і ўтрымліваць] унікальныя факты пра здраднікаў з батальёна «Дальвіц», паліцыяў і іншых памагатых нацыстаў, якія не давалі вярнуць мірнае жыццё ў БССР».

Фота з сацыяльных сетак Ігара Мельнікава.

Пад Бабруйскам прайшла страйкбольная “Бітва гарадоў” – фота

У многіх удзельнікаў былі нашыўкі ў выглядзе расійскага сцяга, у многіх – беларускага афіцыйнага. Але таксама былі страйкбалісты з амерыканскімі, брытанскімі, нямецкімі нашыўкамі.

Маштабная “Бітва гарадоў” з удзелам 300 страйкбалістаў прайшла ў гэтую нядзелю на палігоне пад Бабруйскам. У спаборніцтвах узялі ўдзел каманды з наступных гарадоў і абласцей:

  • Бабруйск;
  • Гомель і вобласць;
  • Мінская вобласць;
  • Віцебская вобласць.

Мерапрыемства было арганізавана СК “Бабруйскі страйкбольны клуб” пры Бабруйскай аб’яднанай арганізацыйнай структуры ДТСААФ.

страйкбол

На фота бачна, што многія з удзельнікаў сімпатызуюць узброеным сілам Расійскай Федэрацыі, што праводзяць агрэсіўную вайну супраць Украіны. Пра гэта гавораць шматлікія нашыўкі ў выглядзе расійскага трыкалора на камуфляжы ўдзельнікаў. У аднаго з страйкбалістаў была заўважная нават нашыўка ПВК “Вагнер”.

страйкбол

страйкбол

Іншыя ўдзельнікі, відавочна, з’яўляліся дзейснымі альбо былымі беларускімі сілавікамі. Таксама можна было пабачыць удзельнікаў з нашыўкамі краін NATO – ЗША, Вялікабрытаніі, Германіі.

страйкбол

Сярод усіх каманд перамогу атрымаў гомельскі страйкбольны клуб “Рысічы”.

страйкбол

Вяікую фотагалерэю са спаборніцтваў можна знайсці тут.

страйкбол

страйкбол

страйкбол

страйкбол

Фота: Страйкбольны клуб “Рысічы”