У напоі з Горак знайшлі небяспечныя бактэрыі

Расійскія эпідэміёлагі знайшлі ў прадукцыі Горацкага харчовага камбіната бактэрыі групы кішачнай палачкі (БГКП).

Небяспечныя бактэрыі знайшлі ў кісламалочным абястлушчаным напоі “Экспанента Біа-Скір”. Цяпер у дачыненні да харчовага камбіната ўведзены ўзмоцнены лабараторны кантроль у Расіі.

Як сведчаць спецыялісты, БГКП у харчовых прадуктах сведчыць аб іх фекальным забруджванні. Дадзеныя бактэрыі могуць трапляць у прадукты з вады, з абсталявання, рук працоўнага персаналу і з іншых крыніц. БКГП выклікаюць страўнікава-кішачныя захворванні. Найгоршае ўскладненне — небяспечны для жыцця гемалітыка-ўрэмічнага сіндром з паразай нырак. Найбольш небяспечны для дзяцей.

Фотаздымак: pixabay.com

Расіяне знайшлі ў прадукцыі “Сервалюкса” небяспечныя бактэрыі

У прадукцыі “Сервалюкс Агра” расійскія эпідэміёлагі знайшлі лістэрыі і дынітракарбанілід.

Аб выяўленні небяспечных бактэрый гаворыцца ў паведамленні Рассельгаснагляду ад 10 красавіка 2025 года, накіраваным кіраўніцтву яго тэрытарыяльных упраўленняў.

Цяпер у дачыненні да прадукцыі “Сервалюкса” і іншых згаданых у дакуменце харчовых прадпрыемстваў Беларусі павінен ажыццяўляцца ўзмоцнены лабараторны кантроль.

Паводле Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, лістэрыёз харчовага паходжання – гэта адна з самых цяжкіх хвароб. Яго ўзбуджальнікам з’яўляецца бактэрыя Listeria monocytogenes. І хоць выпадкаў захворвання няшмат, гэтая інфекцыя ўяўляе значную праблему ў галіне грамадскай аховы здароўя ў сувязі з высокай смяротнасцю.

Дынітракарбанілід адносіцца да какцыдыёстатыкаў, прызначаных для прафілактыкі і лячэння какцыдыёзаў (эймерыёзаў). Прапараты гэтай групы выкарыстоўваюцца ў птушкагадоўлі.

Тэхнічны рэгламент Мытнага саюза “Аб бяспецы харчовай прадукцыі” не дапускае ўтрымання рэшткаў какцыдыёстатыкаў у прадуктах харчавання. Калі вытворца адпраўляе бройлераў на забой, не выконваючы тэрміны вываду супрацьпаразітарных прапаратаў, гэтыя рэчывы трапляюць у арганізм чалавека. Рэгулярнае ўжыванне мяса, якоеі змяшчае какцыдыястатычныя прапараты, вядзе да дысбактэрыёзу, алергічных рэакцый і зніжэння імунітэту.

Фотаздымак з адкрытых крыніц