Здарэнне адбылося каля 8 гадзін раніцы 4 жніўня недалёка ад абутковай фабрыцы на вуліцы Якубоўскага. Прычыны пажару высвятляюцца.
Посмотреть эту публикацию в Instagram
Відэа: тэлеграм Мой Магілёў
Здарэнне адбылося каля 8 гадзін раніцы 4 жніўня недалёка ад абутковай фабрыцы на вуліцы Якубоўскага. Прычыны пажару высвятляюцца.
Посмотреть эту публикацию в Instagram
Відэа: тэлеграм Мой Магілёў
Гледзячы на некалі адміністрацыйны будынак і тэрыторыю СПМК-113 трапляеш у паралельную рэчаіснасць нібы гэта не цэнтр Крычава, а закінутае прапрыемства ў нейкім далёкім пасёлку ці мястэчку.
Гісторыі будаўнічай арганізацыі СПМК-113 вельмі сумная. Дарожнае прадпрыемства СПМК-113 – арганізацыя, якая была некалі ў абласным падпарадкаванні (пра гэта сведчыць нават шыльда на ўваходзе ў адміністрацыйны будынак). На сёння яна фактычна ўжо перастала існаваць хоць, магчыма, на паперы недзе і лічыцца. Адміністрацыйны будынак СПМК-113 занядбаны, як і прылеглая тэрыторыя.
Такое ўражанне, што тут не было жыцця год 20 як мінімум, а то і больш.
Адзначым, што яшчэ напачатку 2010-х арганізацыя крыху працавала, аднак ужо пакрысе развальвалася. Банкрутам крычаўскае СПМК-113 прызналі ў 2013 годзе, а гэта значыць роўна 10 год таму назад. На сёння тут працуе толькі адзін вартаўнік, а гаспадарчы падворак выкарыстоўваецца для стаянкі некалькіх грузавых машын. Фактычна пасля развалу будаўнічай арганізацыі, адміністрацыйны будынак і прылеглая тэрыторыя перасталі выкарыстоўвацца, а з цягам часу ператварыліся ў занядбанае месца, дзе бегаюць сабакі і іншыя жывёлы, а ганак будынка зарастае дрэвамі і высокай травой.
Фото mogilev media
Фестываль “Краснапольсі глечык” штогод праводзіцца з мэтай выяўлення і падтрымкі таленавітых самабытных майстроў народнай творчасці Краснапольшчыны, а таксама адраджэння, захавання і развіцця творчасці майстроў Магілёўшчыны, падтрымкі найлепшых узораў народнай творчасці.
Для ўдзелу ў ім штогод запрашаюцца майстры народных рамёстваў, а таксама індывідуальныя прадпрымальнікі, якія ствараюць вырабы ў традыцыйных і сучасных тэхніках.
У праграме сёлетняга фэсту запланавана канферэнцыя “Традыцыйныя промыслы і рамёствы як аб’ект развіцця культурна-пазнавальнага турызму”, а таксама ўжо традыцыйныя выставы вырабаў майстроў народных промыслаў і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, майстар-класаў па розных відах рамёстваў. Акрамя таго плануецца конкурсы работ, выкананых у традыцыйных і сучасных тэхніках тэхніках пад назвамі “Незабытыя рамёствы” і “Рамёствы ў фармаце сучаснасці” – паведамляе раённая газета “Чырвоны сцяг”.
Фота “Чырвоны сцяг”.
Гульні краін СНД – мерапрыемства ў сферы фізічнай культуры і спорту, якое ахоплівае нацыянальныя віды спорту, найбольш папулярныя ў дзяржавах – удзельніцах СНД, алімпійскія і неалімпійскія віды спорту. I Гульні краін СНД прайшлі ў Казані з 4 па 11 верасня 2021 года.
Сёлета з 4 па 14 жніўня спартыўныя спаборніцтвы запланаваны ў Мінску, Барысаве, Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродна, Жлобіне, Маладзечна, Оршы, Салігорску і Магілёве.
У Магілёве пройдуць спаборніцтвы ў двух відах: каратысты будуць змагацца ў спарткомплексу “Алімпіец”, а лучнікі адстраляюцца на стадыёне “Спартак”.
Вашай увазе расклад спаборніцтваў у Магілёве:
Стральба з лука(г. Магілёў) | 11.00 | кваліфікацыя практыкаванне «70м раунд» (мужчыны, жанчыны) АВ |
Стадыён «Спартак» |
12.05 | кваліфікацыя практыкаванне «70м раунд» (мужчыны, жанчыны) АВ |
Стральба з лука(г. Магілёў) | індывідуальныя спаборніцтвы: | |||
10.30 | 1/16 фіналу (мужчыны, жанчыны) | Стадыён «Спартак» | ||
10.45 | 1/8 фіналу (мужчыны, жанчыны) | |||
11.00 | 1/4 фіналу жанчыны (1-я пара) | |||
11.15 | 1/4 фіналу жанчыны (2-я пара) | |||
11.30 | 1/4 фіналу жанчыны (3-я пара) | |||
11.45 | 1/4 фіналу жанчыны (4-я пара) | |||
12.15 | 1/2 фіналу жанчыны (1-я пара) | |||
12.30 | 1/2 фіналу жанчыны (2-я пара) | |||
12.45 | 1/4 фіналу мужчыны (1-я пара) | |||
13.00 | 1/4 фіналу мужчыны (2-я пара) | |||
13.15 | 1/4 фіналу мужчыны (3-я пара) | |||
13.30 | 1/4 фіналу мужчыны (4-я пара) | |||
13.45 | 1/2 фіналу мужчыны (1-я пара) | |||
14.00 | 1/2 фіналу мужчыны (2-я пара) |
8 жніўня
Стральба з лука(г. Магілёў) | камандныя спаборніцтвы: | ||
10.30 | 1/4 жанчыны, мужчыны | Стадыён «Спартак» | |
10.45 | 1/2 фіналу жанчыны (1-я пара) | ||
11.15 | 1/2 фіналу жанчыны (2-я пара) | ||
11.15 | 1/2 фіналу мужчыны (1-я пара) | ||
11.30 | 1/2 фіналу мужчыны (2-я пара) | ||
змешаныя пары: | |||
11.45 | 1/4 фіналу | Стадыён «Спартак» | |
12.00 | 1/2 фіналу мужчыны (1-я пара) | ||
12.15 | 1/2 фіналу мужчыны (2-я пара) |
Стральба з лука(г. Магілёў) | асабістыя і камандныя фіналы: | ||
10.30 | бронза жанчыны | Стадыён «Спартак» | |
10.45 | бронза мужчыны | ||
11.00 | золата жанчыны | ||
11.15 | золата мужчыны | ||
змешаныя пары | |||
11.30 | бронза | Стадыён «Спартак» | |
11.45 | золата | ||
індывідуальныя дуэлі | |||
12.00 | бронза жанчыны | Стадыён «Спартак» | |
12.15 | бронза мужчыны | ||
12.30 | золата жанчыны | ||
12.45 | золата мужчыны |
Каратэ(г. Магілёў) | папярэднія паядынкі | ||
09.00 | ката інд. мужчыны | СК «Алімпіец», гульнявая арэна |
|
кумітэ інд. мужчыны да 60 кг | |||
кумітэ інд. жанчыны да 50 кг | |||
кумітэ інд. мужчыны да 67 кг | |||
кумітэ інд. жанчыны да 55 кг | |||
кумітэ інд. мужчыны да 75 кг | |||
фіналы | |||
16.00 | ката інд. жанчыны | СК «Алімпіец», гульнявая арэна |
|
кумітэ інд. мужчыны да 60 кг | |||
кумітэ інд. жанчыны да 50 кг | |||
кумітэ інд. мужчыны да 67 кг | |||
кумітэ інд. жанчыны да 55 кг | |||
кумітэ інд. мужчыны да 75 кг |
Каратэ(г. Магілёў) | папярэднія паядынкі | |||
09.00 | ката інд. мужчыны | СК «Алімпіец», гульнявая арэна |
||
кумітэ інд. жанчыны да 61 кг | ||||
кумітэ інд. мужчыны да 84 кг | ||||
кумітэ інд. жанчыны да 68 кг | ||||
кумітэ інд. мужчыны +84 кг | ||||
кумитэ инд. жанчыны +68 кг | ||||
финалы | ||||
16.30 | ката інд. мужчыны | СК «Алімпіец», гульнявая арэна |
||
кумітэ інд. жанчыны да 61 кг | ||||
кумітэ інд. мужчыны да 84 кг | ||||
кумітэ інд. жанчыны да 68 кг | ||||
кумітэ інд. мужчыны +84 кг | ||||
кумітэ інд. жанчыны +68 кг |
Фота: афіцыйны сайт II Гульняў Краін СНД
17-гадовы хлопец на час уборачнай кампаніі ўладкаваўся ў аператарам зернесушыльнага комплексу ў мясцовую гаспадарку.
Паводле папярэдніх звестак, на момант надзвычайнага здарэння побач з ім знаходзіліся школьнікі. Вырашыўшы пажартаваць з іх, ён заскочыў у загрузачную яму. Праз кароткі прамежак часу пачаў тануць у зерні. Відавочцам дапамагчы юнаку выбрацца не ўдалося.
Фота: МНС
3 жніўня адбылося ўзгаранне балкона на шостым паверсе аднаго з шматпавярховікаў мікрараёна Крывуліна.
Работнікамі МНС з кватэры выратаваны трое дзяцей 2014, 2016 і 2018 г.н. Дзеці перададзены работнікам хуткай медыцынскай дапамогі і дастаўлены для агляду ў Магілёўскую дзіцячую абласную бальніцу для абследавання.
З іншых квартэр эвакуіравана 5 дзяцей і 1 дарослы. У выніку пажару на балконе знішчана маёмасць, пашкоджана аконная рама, закапціліся сцены і столь у кухні. Прычына пажару высвятляецца.
Фота: МНС
Сцвярджаецца, што выкладчыца на сваёй старонцы ў інтэрнэце у сакавіку-красавіку 2022 размяшчала публікацыі, «накіраваныя на распальванне варожасці па прыкмеце нацыянальнай і іншай сацыяльнай прыналежнасці».
«Не саромеючыся ў сваіх выказваннях адносна беларусаў, рускіх і вайскоўцаў», яна «заклікала да дзеянняў, звязаных з гвалтам і прычыненнем шкоды», — піша СК.
Жанчыне выстаўлена абвінавачанне па ч. 1 арт. 130 КК РБ.
Верагодна, размова ідзе пра Наталлю Мартусевіч – дацэнта і выкладчыка Магілёўскага дзяржаўнага ўніверстэта імя Куляшова.
На аўтадарозе Чавусы-Мсціслаў грузавік сутыкнуўся з аўтамабілем Peugeot – паведамляе прэс-служба УУС.
На месцы аварыі загінула 52-гадовая пасажырка легкавушкі, а яе муж дастаўлены ў бальніцу ў цяжкім стане.
Кіроўца МАЗа не пацярпеў.
Фота: МНС
Раніцай 28 ліпеня ў раённы аддзел міністэрства па надзвычайных справах паступіла інфармацыя аб зніклым у лясным масіве каля вёскі Пацяраеўка мужчыне 1951 года нараджэння.
Для пошукавых работ былі задзейнічаны 13 адзінак тэхнікі і 57 чалавек, з іх 5 адзінак тэхнікі і 12 работнікаў ратавальнікаў – паведамляе раённая газета “Прысожскі край”.
Пошукі трываюць, інфармацыі пра тое ці знайшлі 72-гадовая мужчыну пакуль няма.
Фота ілюстрацыйнае
Падчас расследавання ўстаноўлена, што жанчына з карыслівых памкненняў, каб завалодаць грашовымі сродкамі, выкарыстоўвала службовыя паўнамоцтвы па складанні графікаў працоўнага часу і табеляў уліку працоўнага часу і з канца студзеня па канец ліпеня 2022 складала графікі і табелі, у якіх пазначала загадзя ілжывыя звесткі аб адпрацаваным ёй працоўным часе.
Такім чынам яна ўчыніла крадзеж на агульную суму 689,7 руб.
А каб схаваць ад супрацоўнікаў міліцыі гэты крадзёж, унесла загадзя ілжывыя звесткі ў загад галоўнага доктара ўстановы аб аб’яўленні ёй працоўных дзён і адгулаў – паведамляе раённая газета “Крычаўскае жыццё”.
Суд пастанавіў прызначыць работніцы раённай бальніцы пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 2 гады са штрафам у памеры 50 базавых велічынь і пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з арганізацыйна-распарадчымі абавязкамі, тэрмінам на 5 год з адтэрміноўкай на адзін год.
Фота ілюстрацыйнае