На Магілёўшчыне затрыманы двое закладчыкаў

Аператыўнікі наркакантролю затрымалі 18-гадовага жыхара Круглянскага раёна, які набыў і захоўваў альфа-PVP – паведамляе прэс-служба МУС.

Праз пару дзён быў затрыманы яго “калега” – 16-гадовы жыхар Магілёўскага раёна. У 10-класніка знойдзена і канфіскавана амаль 100 г асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва 4-СМС.

Хлопцы менш за месяц прапрацавалі закладчыкамі на адзін і той жа віртуальны наркашоп, распаўсюджваючы “тавар” на тэрыторыі Магілёўскай і Віцебскай абласцей. Да моманту затрымання частку псіхатропаў яны паспелі раскласці па тайніках.

Падазроныя затрыманы. У дачыненні да іх следчымі распачаты дзве крымінальныя справы.

Фота: скрыншот МУС

У Магілёве кіроўца Hyundai урэзаўся ў дрэва і загінуў

ДТЗ адбылося 13 жніўня на вуліцы Якубоўскага. 50-гадовы кіроўца Hyundai загінуў на месцы – паведамляе прэс-служба МУС.

Пасажыраў у салоне не было.

Прычыны аварыі высвятляюцца.

Фота: МУС

Ад сёння на Магілёўшчыне можна будзе збіраць брусніцы, а журавіны з 11 верасня

Рашэнне Магілёўскага аблвыканкама, прынятае 11 жніўня 2023 года дазваляе пачынаць збор дзікарослых брусніц з 14 жніўня. Журавіны дазваляецца збіраць толькі з 11 верасня. Пры гэтым пастанова прадугледжвае, што колькасць спелых ягад падчас нарыхтоўкі павінна складаць не менш за 99% ад агульнай масы – у выпадку з брусніцамі. Што да журавін, то тут спелых ягад мусіць быць не менш за 95%.

Падчас збору гэтых восеньскіх ягад трэба глядзець мапу забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў.

Актуальная мапа знаходзіцца на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.

Фота ілюстрацыйнае

У Магілёве пашыраць лаўсанаўскія могілкі

Сёлета працы на Паўднёва-Усходніх (лаўсанаўскіх) могілках Магілёва будуць весці ў дзве чаргі, у выніку яго плошча стане большая

У першую чаргу будуць праведзены будаўніча-мантажныя працы, якія павінны завяршыцца да канца жніўня. Затым будзе падрыхтавана адпаведная праектная дакументацыя, пасля чаго пачнецца этап будаўнічых работ.

Падрадчыкам на аб’екце выступае будаўнічая арганізацыя “Аблдарбуд” – паведамляе телэграм-канал ” Магілёў – мой горад”.

А яшчэ сёлета рэканструкцыя закране Цішоўскія могілкі ў Магілёўскім раёне.

Фота ілюстратыўнае

Старшыня жыллёвага кааператыва набыў «Mercedes-Benz GLA» на грошы, якія прызначаліся для капільнага рамонту

У Магілёве будуць судзіць 36-гадовага кіраўніка жыллёвага кааператыва – паведамляе пракуратура. Мужчына завалодаў грашовымі сродкамі кааператыва, якія знаходзіліся на дэпазітным рахунку і прызначаліся для патрэб капітальнага рамонту жыллёвага фонду. Больш за 62 тыс. руб. ён перавёў у гатоўку ў банкаматах у Магілёве.

Грашовыя сродкі мужчына патраціў на набыццё асабістага аўтамабіля прэміум-класа “Mercedes-Benz GLA”, 2015 года выпуску, коштам 50 000 руб.

Заведзена крымінальная справа. Мужчына знаходзіцца пад вартай.

Фота ілюстрацыйнае.

Моцны вецер і дождж – аранжавы узровень небяспекі па вобласці

У суботу, 12 жніўня, раніцай і днём па ўсходняй палове рэспублікі чакаецца ўзмацненне паўночна-заходняга ветру парывамі да 15-20 м/с, у дзённыя гадзіны ў многіх раёнах Магілёўскай і Гомельскай абласцей – моцныя дажджы.

Фота ілюстрацыйнае

У Магілёве гарэлі адходы бытавой тэхнікі

У Магілёве па зав. Гаражнаму адбыўся пажар – гарэлі адходы бытавой тэхнікі. Ніхто не пацярпеў – паведамляе МНС. Пажар ліквідаваны.

Фота: МНС

Ля “Алімпійца” гарачую ваду далі на трэці дзень пасля адключэння

6 жніўня ў Магілёве пачаўся апошні этап адключэння гарачай вады. Трыццатнік, Саломінка, Крупская павінны былі карыстацца толькі халоднай вадой да 18 жніўня. Але ўжо на трэці дзень ў дамах у раёне “Алімпійца” з’явілася гарачая вада.

У прадпрыемстве цеплаэнергетыкі парталу mogilev in пацвердзілі, што выпрабаванні аператыўна правялі і гарачую ваду вярнулі, але не ва ўсе дамы, толькі туды, куды можна, і ў тыя, якія бліжэй да спарткомплекса. Паскораныя выпрабаванні звязаны ў тым ліку з II Гульнямі краін СНД.

Нагадаем, 10 жніўня ў  “Алімпіец” пачнуць з’язджацца каратысты , спаборніцтвы пройдуць 12 і 13 жніўня, расклад можна паглядзець тут.

Фота ілюстрацыйнае

Усе лясы Беларусі адкрыты для наведвання

Абмежаванні захаваліся толькі ў двух раёнах Брэсцкай вобласці – Пінскім і Іванаўскім.

На мапе забарон на наведванне лясоў амаль уся Беларусь зялёнага колеру. Выключэнне – два раёны на поўдні краіны.

Тут можна наведваць лясы, але нельга распальваць вогнішча і праводзіць масавыя мерапрыемствы ў лясах, і канечне – кідаць пад ногі недапалак.

Фота з адкрытых крыніц

У Магілёве і Бабруйску затрымалі арганізатараў двух порнастудый

У Магілёве была затрымана 41-гадовая магіляўчанка, якая арганізавала студыю па вытворчасці парнакантэнту. За аналагічныя дзеянні быў затрыманы 33-гадовы бабруйчанін, які здымаў інтымнае відэа ў Гомелі, дзе часова пражываў.

Зняты кантэнт яны распаўсюджвалі ў інтэрнэце. Доступ да порнакантэнта каштаваў ад 20 да 100 рублёў.

СК ўзбуджаны крымінальныя справы за выраб і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў.

Фота ілюстрацыйнае.