Серабрыстымі аблокамі любаваліся ў Магілёве

На гэтых выходных у беларусаў была магчымасць убачыць адну з самых прыгожых прыродных анамалій. Назіраць гэтую ўнікальную з’яву можна было і ў Магілёве.

Гэта вельмі разрэджаныя аблокі, якія фарміруюцца ў мезасферы на вышыні каля 80 кіламетраў – прыкладна ў 10 разоў вышэй за звычайныя аблокі.

У фарміраванні серабрыстых аблокаў удзельнічае метэорны пыл. На ім кандэнсуецца вільгаць і ўтвараюцца аблокі з крышталяў лёду.

Яны становяцца бачнымі ў змярканні, калі сонца ўжо хаваецца за гарызонтам, але працягвае асвятляць верхнія слаі атмасферы.

Фота «МагілёўАнлайн».

На Магілёўшчыне настаў час Серабрыстых аблокаў

Серабрыстыя аблокі можна пабачыць у нашым рэгіёне з канца траўня па жнівень – піша тэлеграм-канал @nadvorie. Менавіта ў гэты перыяд сонца ўвечары і раніцай не апускаецца глыбока пад гарызонт і яго прамяні могуць падсвятляць тонкі, вельмі разрэджаны пласт аблокаў, якія плаваюць на вышыні 75-85 км у стратасферы, у той час як ніжэйшыя пласты атмасферы знаходзяцца ў зямным цені.

На фота: Серабрыстыя аблокі, знятыя ў Бабруйску