На расійскім газаправодзе зламалася турбіна. Даставіць новую не могуць праз санкцыі

У кампаніі Siemens заяўляюць пра значанае скарачэнне паставак газу праз трубаправод «North Stream-1» у сувязі з працяглым рамонтам турбіны кампрэсарнай станцыі. Яе не могуць даставіць з канадскага прадпрыемства, бо супраць расійскага «Газпрома» уведзеныя санкцыі.

Федэральны ўрад спрабуе дамагчыся, каб неабходны агрэгат трапіў у Нямеччыну заказчыку.

Міністэрствам эканомікі, урад Канады з Камісіяй Еўрапейскага саюзу спрабуюць знайсці магчымасць абысці санкцыі, каб даць рады праблеме, піша нямецкае выданне «Spiegel».

cdn.prod.www.spiegel.de

Паводле выдання « Газпром » ужо абвясціў, што скароціць пастаўкі газу ў Еўропу па газаправодзе «North Stream-1» на 40 працэнтаў. Кампанія гарантуе падачу 100 мільёнаў кубаметраў газу за содні, замест звыклых 167 мільёнаў.

Неўзабаве пасля гэтай заявы Siemens Energy пацвердзіў, што газавая турбіна знаходзіцца ў Манрэалі і не можа быць дастаўленая заказчыку з-за канадскіх санкцый. Пра тое кампанія паінфармавала ўрады Нямеччыны і Канады.

 

Вайна ва Украіне і «Паўночны паток». Хроніка падзеяў паводле інфармацыйнага агенцтва «УНІАН»

– 22 лютага 2022 года федэральны канцлер ФРГ Олаф Шольц заявіў, што Германія спыніла працэс сертыфікацыі газаправода «Паўночны паток-2». Паводле яго слоў, гэта адказ на рашэнне Расіі аб прызнанні незалежнасці «ЛНР» і «ДНР».

– У той жа дзень нямецкі Фонд абароны клімату і навакольнага асяроддзя адмовіўся падтрымліваць расейскі газаправод «Паўночны паток-2». Яго стварылі для абыходу санкцыяў ЗША, каб завяршыць будаўніцтва.

images.unian.net

– 23 лютага Злучаныя Штаты Амерыкі ўвялі санкцыі супраць аператара «Паўночнага патоку-2» у адказ на прызнанне Расіяй тэрарыстычных арганізацый «ЛНР» і «ДНР».

– 24 лютага 2022 года Расія пачала поўнамаштабнае ўварванне на тэрыторыю Украіны.

– 1 сакавіка аператар «Паўночнага патоку-2» збанкрутаваў у сувязі з уведзенымі заходнімі санкцыямі ў дачыненні да Расіі з-за яе агрэсіі супраць Украіны. Банкруцтва пацвердзілі ва ўрадзе швейцарскага кантона Цуг, дзе быў зарэгістраваны Nord Stream 2 AG.

– У сакавіку 2022 года Аператар газатрансфарматарнай сістэмы Ўкраіны заклікаў Еўропу паменшыць пастаўкі газу праз «Паўночны паток-1» для адпаведнага пераразмеркавання газавых маршрутаў і максімальнай загрузкі ўкраінскай ГТС.

Еўрапейскія аператары ГТС падтрымалі пазіцыю Украіны і пагадзіліся садзейнічаць узмацненню энергетычнай бяспекі рэгіёну.

– 27 сакавіка 2022 года Украіна звярнулася да Германіі з просьбай спыніць «Паўночную паток-1».

– 18 красавіка 2022 года кіраўніка адной з земляў Германіі абвінавацілі ў змове з расіянамі па «Паўночным патокуі-2».

 

 

 

 

9 мільёнаў долараў стратаў і няпоўны працоўны тыдзень. Так уплываюць санкцыі, якіх стараюцца не заўважаюць, на адно прадпрыемства

На магілёўскім прадпрыемстве «Строммашына» па ўвядзенні санкцыяў калектыў страціў кантрактаў больш чым на 9 мільёнаў долараў, а працаўнікі пераведзеныя на няпоўную занятасць.

Як піша газета Магілёўскага райвыканкаму «Прыдняпроўская ніва» працоўныя «падтрымліваюць заклікі прафсаюзаў спыніць санкцыі супраць Беларусі», бо іхныя наступствы больш за ўсё адчуваюць простыя людзі.

Як пісаў раней Магілёў.media ў праўладнай Федэрацыі прафсаюзаў лічаць, што санкцыі парушаюць права беларусаў на працу і заклікала Міжнародную арганізацыі працы даць рады праблеме.

«Без суда і следства Еўропа больш за два гады робіць усё, каб нашы прадпрыемствы закрыліся, і, адпаведна, каб беларусы засталіся без працы і без заробка», – абураўся кіраўнік Федэрацыі прафсаюзаў Міхаіл Арда.

На ягоную думку Міжнародная арганізацыя працы мае ўжыць захады, каб спыніць «незаконныя дзеянні, якія пазбаўляюць людзей даходаў і працы».

 


Санкцыі Еўрапейскія краіны супраць Беларусі цягам апошніх двух год уводзіліся за гвалт у адносінах да ўдзельнікаў пратэстаў, якія былі не згодныя з вынікамі прэзідэнцкіх выбараў. За прымусовую пасадку самалёта кампаніі Ryanair у траўні 2021 году, а таксама іміграцыйны крызіс. Нагодай для апошніх санкцыйных абмежаванняў стала падтрымка Беларуссю расійскай вайны вайны ва Украіне.


фота: belmir.by

Руководители районов из беларусской глубинки заговорили про “санкционное давление” и настаивают: с Европой торговать продолжаем

По словам председателя Дрибинского райисполкома Ирины Стречин весь объем экспорта составляет продукция деревообработки, которая и поступает в станы Европейского Союза. За первый квартал года организации района наторговали на 117,4 тысяч долларов.

Ирина Стречин в интервью местной газете “Савецкая вёска” и упомянула “санкционное давление”.

“В период санкционного давления со стороны Запада организациями района продолжаются поставки по ранее заключенным контрактам со стороны Евросоюза, – говорит руководитель району, – Принимаются меры по выстраиванию новых транспортно-логистических цепочек для перенаправления экспортных потоков, поиску новых партнеров”.

Руководитель раённай вертикали отметила, что в прошлом году продукция с Дрибинскога района экспортировалась на рынки 12 стран.

Ирина Стречин не назвала в какие конкретно страны поставляется продукция с Дрибинскога района.

Ресурс 25.by у 2018 годе писал, что 8 местных организаций экспортировали продукцию. Тогда отмечалось, что реализация товаров в другие страны по сравнению с 2017-м выросла на 15 процентов, а сальдо было положительным.

95 процентов занимала продукция деревообработки, которая поставляется в страны ЕС, а остальное — товары легкой промышленности для России.

 

Расійскі «АвтоВАЗ» адпрацаваў дзень і зноў адпраўляецца ў прастой

Прадпрыемству бракуе камплектуючых.

Пра гэта паведаміла інтэрнэт-выданне «Медуза», спасылаючыся на расійскі інфармацыйны рэсурс «Коммерсант». Ён у сваю чаргу абапіраецца на заяву прафсаюзу аўтазаводу.

У прастоі прадпрыемства прабудзе з 14 па 17 июня. Аўтазавод не можа аднавіць працу ў штатным рэжыме з канца красавіка.

8 чэрвеня акцыянернае таварыства «АВТОВАЗ» заявіла, што аднавіла выраб аўтамабіляў. Паводле яго з канвееру сышлі першыя LADA Granta Classic. Заяўлялася, што гэтая мадэль стане стане даступным новым легкавым аўтамабілем.

Медуза дадае, што лініі, на якіх збіраюць аўтамабілі на платформах Niva і B0, першапачаткова распрацаванай кампаніяй Renault, працу не аднаўлялі.

Пакетам у 67,69% акцый канцэрна «АВТОВАЗ» валодала група Renault. У сярэдзіне мая гэты пакет, як і іншыя расійскія актывы Renault, перайшлі ў дзяржную ўласнасць.

 

“Без суда і следства”. Федэрацыя прафсаюзаў паскардзілася ў Міжнародную арганізацыю працы на санкцыі. Падставы для іх увядзення не агучваюцца

У праўладнай арганізацыі лічаць, што санкцыі парушаюць права беларусаў на працу, таму структура ААН, якая займаецца пытаннямі рэгулявання працоўных адносінаў, мае адрэагаваць на гэта.


Міжнародная арганізацыя працы (МАП) – спецыялізаванае агенцтва сістэмы ААН, якое ставіць за мэту прасоўванне прынцыпаў сацыяльнай справядлівасці, міжнародна прызнаных правоў чалавека і правоў у сферы працы. Створаная ў 1919 годзе. Арганізацыя стала першым спецыялізаваным агенцтвам ААН у 1946 годзе.


У тлумачэнні сваёй пазыцыі старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Міхаіл Арда не называе прычынаў, чаму супраць Беларусі былі ўведзеныя санкцыі. Але, як вынікае з інтэрв’ю, якое падае газета «Маяк Прыдняпроўя», прафсаюзніка абурае чаму Міжнародная арганізацыя працы маўчыць, калі «Еўропа робіць усё, каб нашы прадпрыемствы закрываліся».

Ён лічыць, што заходнія краіны спрабуюць маніпуляваць» гэтай арганізацыяй і зрабіць яе саўдзельніцай дзеянняў супраць працоўных Беларусі.

МІхаіл Арда заяўляе, што «Еўрапейскі саюз публічна ўзяў на сябе абавязкі не прымаць рашэннем, якія бы пазбаўлялі людзей права на працу, або стваралі няроўныя ўмовы для працоўных».

«Што мы бачым на практыцы, – тлумачыць ён – Без суда і следства Еўропа больш за два гады робіць усё, каб нашы прадпрыемствы закрыліся, і, адпаведна, каб беларусы засталіся без працы і без заробка. То, бок краіны Еўропы наўпрост парушаюць тое, пад чым самі падпісаліся».


Санкцыі Еўрапейскія краіны супраць Беларусі цягам апошніх двух год уводзіліся за гвалт у адносінах да ўдзельнікаў пратэстаў, якія былі не згодныя з вынікамі прэзідэнцкіх выбараў. За прымусовую пасадку самалёта кампаніі Ryanair у траўні 2021 году, а таксама іміграцыйны крызіс. Нагодай для апошніх санкцыйных абмежаванняў стала падтрымка Беларуссю расійскай вайны вайны ва Украіне.


На думку Міхаіл Арда Міжнародная арганізацыя працы мае ўжыць захады, каб спыніць «незаконныя дзеянні, якія пазбаўляюць людзей даходаў і працы». 

Ён настойвае, што Захад вядзе незаконную санкцыю вайну супраць Беларусі.

фота: 1prof.by

«Моцнага алкаголю на складах амаль не засталося». З расійскага рынку сышлі пастаўшчыкі гэтага папулярнага прадукту

Праблемы з алкаголем прызнаў амбудсмен рэстараннага бізнесу Сяргей Міронаў.

Ён кажа, што моцны алкаголь пастаўлялі буйныя кампаніі, якія валодалі заводамі Diageo, Brown-Forman, Pernod Ricard, Bacardi Martini і іншымі. На расейскім рынку сваю прадукцыю яны прадавалі праз дыстрыб’ютараў.

«На дадзены момант яны спынілі пастаўкі», – падае прызнанне Сяргея Міронава выданне «Газета.ru».

Па ягоных словах цяпер прадаецца рэшта буйных партыяў. Алкаголь аб’ектыўна сканчаецца і калі пойдзе новы і адкуль – ніхто не ведае.

«Моцнага алкаголю на складах амаль няма. Ён ёсць толькі ў рэстарацыях, якія яго загадзя закупілі. Ужо ёсць перабоі і праблемы», – наракае Сяргей Міронаў.

Ён лічыць, што для папаўнення аб’ёмаў імпартнага алкаголю ў Расіі патрэбны абходны шлях праз трэція краіны.

 

Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання лічыць, што санкцыі не перашкодзілі пастаўкам сельгаспрадукцыі ў Еўропу

Пастаўкі прадукцыі ў краіны Еўрапейскага Звязу, нягледзячы на санкцыі, выраслі больш, чым на палову, заяўляе міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло.

Службовец, сцверджанне якога падае газета «СБ. Беларусь сегодня», не тлумачыць, як так выйшла. Ён акцэнтуе ўвагу на супрацоўніцтве з расійскімі рэгіёнамі. Па ягоных словах інтарэс расіян да беларускай прадукцыі значна вырас на фоне заходніх санкцыяў. Іх цікавяць камбайны, аўтобусы, харчы.

Паводле яго за чатыры сёлетнія месяцы сельскагаспадарчыя прадпрыемствы нагандлявалі на 2,2 мільярды долараў, што на 11 працэнтаў больш за аналагічны перыяд 2021 году. Летась экспарт сельскагаспадарчай прадукцыі склаў 6,7 мільярдаў долараў.

Ігар Брыло лічыць, што сёлета ёсць магчымасць перавысіць 7 мільярдны рубеж у пастаўках прадукцыі аграпрамысловага комплексу за мяжу. Які аб’ём прыпадзе на краіны Еўрапейскага Звязу чыноўнік не ўдакладняе, але настойвае, што нягледзячы на санкцыі продажы павялічыліся больш чым на палову.

Інтэрнэт-рэсурс 1prof.by, спасылаючыся на Ігара Брыло адзначаў, што ў Еўропу прадавалася сельскагаспадарчай прадукцыі на больш чым 300 мільёнаў долараў. Ва Украіну пастаўлялася харчоў на 240 мільёнаў. З пачаткам вайны малочная і мясная прадукцыя, якая ішла на ўкраінскі рынак, была пераарыентаваная ў Расею.

Ігар Брыло таксама казаў, што беларуская прадукцыя прысутнічае на рынках 112-116 краін, але асноўным застаецца расійскі, а за ім кітайскі. Для іх,паводле службоўцы, пашыраецца асартымент сельскагаспадарчай прадукцыі і прыкладаюцца высілкі, каб займець дакументы на права продажу яго там.

Уплыў санкцыяў на экспартную выручку – блізу 1,8 мільярдаў долараў. Страта ўкраінскага рынку ацэньваецца ў 14 мільярдаў долараў

Такія лічбы агучыў намеснік старшыні ўраду Мікалай Снапкоў. Па ягоных словах прамы ўплыў санкцыяў закрануў каля 20 працэнтаў эканомікі і ўскосна распаўсюдзіўся на астатнюю яе частку, перадае Краснапольскага раённая газета «Чырвона сцяг».

Скриншот с сайта газеты “Чырвоны сцяг” www.redflag.by

Нацыянальны валавы ўнутраны прадукт у студзені – красавіку, паводле ўрадоўца, – з-за санкцыяў знізіўся на 2,1 працэнта.

Негатыўны ўплыў недружалюбных дзеянняў на эканоміку нарастае, прызнае ён. 

З чэрвеня еўрапейскі рынак будзе зачынены для пастаўкі драўніны, чорных металаў і вырабаў з іх, цэменту, шын.

Паводле Мікалая Снапкова гэтыя абмежаванні да страты блізу 1,8 млрд. долараў экспартнай выручкі:

«У цэлым санкцыйныя абмежаванні і страта ўкраінскага рынку ацэньваюцца ў 14 млрд даляраў страт экспартнай выручкі да канца года», прызнае ён.

Мікалай Снапкоў адзначыў, што санкцыі паўплывалі на рух тавару, прамыя гандлёвыя абмежаванні на пастаўку асобных відаў прадукцыі, лагістычныя і фінансавыя рэстрыкцыі, якія звужаюць экспарт нават не санкцыйную прадукцыю.

Накладзенай забаронай на імпарт, у тым ліку тэхналогіяў і абсталявання «недружалюбныя краіны» імкнуцца затармазіць развіццё Беларусі на аснове сучасных тэхналогіяў, настойвае ўрадовец.

Згадаў ён і наступствы адключэння ад SWIFT шэрагу буйных банкаў і забарону аперацыяў з Нацыянальным банкам, а таксама абмежаванне доступу на фінансавыя рынкі.

Выступаючы на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савету Рэспублікі Мікалай Снапкоў, што нягледзячы на ​​скарачэнне паставак энергетычных тавараў і калію, астатнія галіны нарасцілі экспарт больш як на 10 працэнтаў. Стабілізавалася сітуацыя на валютным рынку. Ужо ў 2022 годзе продаж валюты ўсімі суб’ектамі рынку перавысіў пакупку на 500 млн долараў.

Узровень запасаў тавараў найніжэйшы за апошнія гады, заяўляе ён.

Па ягоных словах фінансавыя вынікі асноўных прадпрыемстваў станоўчыя. За I квартал выручка вырасла на 17 працэнтаў, апярэдзіўшы рост сабекошту. Прыбытак ад рэалізацыі павялічыўся на 34 працэнты, чысты прыбытак – на 12 працэнтаў.

У росце цэнаў абвінавачаныя «агрэсіўныя санкцыі»

Так мяркуе першы намеснік прэм’ер-міністра Мікалай Снапкоў. Ён запэўнівае, што «цяпер сітуацыя па цэнах стабілізуецца».

Паводле Мікалая Снапкова агрэсіўныя санкцыі супраць Расіі і Беларусі ўзнялі цэны на рынках сыравінных тавараў і харчавання. Інфляцыя бʼе рэкорды ва ўсіх краінах, цытуе службоўцу інфармацыйная агенцтва Белта.

Ён прызнае, што рост цэнаў назіраецца і ў Беларусі. Па ягоных словах у красавіку гадавы прырост спажывецкіх цэн склаў 16,8 працэнта», а дзякуючы намаганням ураду «у маі месячны прырост цэн значна замарудзіўся».

Па многіх пазіцыях «баршчавога набору» увайшоў у адмоўную зону», – настойвае Мікалай Снапкоў.

Магілёўскія каўбасы праз санкцыі цяпер даступныя толькі расіянам. А ці елі іх еўрапейцы?

У сувязі з уведзенымі санкцыямі Магілёўскаму мясакамбінату «давялося скарэктаваць структуру экспарту», прызнае дырэктар прадпрыемства Аляксандр Мілюцін.

У інтэрв’ю агенцтву «Белта» прамысловец адзначае, што камбінат «пераарыентаваў большую частку аб’ёмаў на Расію». Ён сцвярджае, што гандляваць з ёю выгадна, бо «расійскі рубель умацоўваецца».

Па словах Аляксандра Мілюціна за першыя чатыры месяцы году агульны аб’ём экспарту быў роўны 10,27 мільёнам даляраў ЗША. Прадукцыю мясакамбінат прадае ў Маскве, Бранску, Смаленску, а таксама вязе ў Санкт-Пецярбург і Ленінградскую вобласць. Мае намер наладзіць супрацоўніцтва з Хабараўскім краем.

На сайце прадпрыемства ў раздзеле «Навіны» не ўдалося адшукаць звестак, што раней яно прадавала сваю прадукцыю на еўрапейскім рынку. У допісах згадваецца яго ўдзел у кірмашах і выставах, што праходзілі ў краінах постсавецкай прасторы. У адным з іх адзначаецца, што мясакамбінат «удзельнічаў у дзелавой праграме» сусветнай выставы «Экспо-2020», якая праходзіла ў сакавіку 2022 году ў Дубаі.

У прэзентацыі прадпрыемства ў раздзеле «Пра нас« адзначана, што ў 2018 годзе яно стала «сертыфікацыйным экспарцёрам ялавічыны ў Кітай».

У 2019 годзе, як адзначана на сайце Магілёўскага аблвыканкаму, мясакамбінат прадставіў сваю прадукцыі на выставе ў Шанхаі.

У лютым 2021 году газета магілёўскага гарвыканкаму «Веснік Магілёва», пісала, што для мясакамбіната «першачарговая задача – насыціць унутраны рынак». На ім прадавалася 80 працэнтаў прадукцыі. 20 працэнтаў экспартавалася ў Расію, Казахстан, Узбекістан, Вʼетнам, Кітай.

фота: Белновости