«Моцнага алкаголю на складах амаль не засталося». З расійскага рынку сышлі пастаўшчыкі гэтага папулярнага прадукту

Праблемы з алкаголем прызнаў амбудсмен рэстараннага бізнесу Сяргей Міронаў.

Ён кажа, што моцны алкаголь пастаўлялі буйныя кампаніі, якія валодалі заводамі Diageo, Brown-Forman, Pernod Ricard, Bacardi Martini і іншымі. На расейскім рынку сваю прадукцыю яны прадавалі праз дыстрыб’ютараў.

«На дадзены момант яны спынілі пастаўкі», – падае прызнанне Сяргея Міронава выданне «Газета.ru».

Па ягоных словах цяпер прадаецца рэшта буйных партыяў. Алкаголь аб’ектыўна сканчаецца і калі пойдзе новы і адкуль – ніхто не ведае.

«Моцнага алкаголю на складах амаль няма. Ён ёсць толькі ў рэстарацыях, якія яго загадзя закупілі. Ужо ёсць перабоі і праблемы», – наракае Сяргей Міронаў.

Ён лічыць, што для папаўнення аб’ёмаў імпартнага алкаголю ў Расіі патрэбны абходны шлях праз трэція краіны.