Кампанія OTIS прадае 100% сваёй долі ў расійскім бізнесе расійскай кампаніі Ice Development. Пагадненне ўжо заключанае, а сама здзелка мае завяршыцца бліжэйшым часам.
Кампания OTIS мае ў Расіі 50 рэгіянальных цэнтраў і тры вытворчасці: у Санкт-Пецярбургу, Шчарбінцы і Маскве. На расійскіх прадпрыемствах кампаніі працуе каля 3000 супрацоўнікаў. Штодня ліфты OTIS перавозяць у Расіі каля 6 мільёнаў пасажыраў
«Уважліва разгледзеўшы глабальныя наступствы і наступствы крызісу ды гуманітарнай трагедыі ва Усходняй Еўропе, уключаючы збоі ў ланцужку паставак і ўзмацненне правілаў, мы вызначылі, што права ўласнасці OTIS«Бізнес у Расіі больш устойлівы». Амерыканскі вытворца ліфтаў сыходзіць з расійскага рынку. на наш бізнес у Расіі больш не ўстойлівы», – тлумачыць продаж расійскага бізнесу кампанія OTIS.
У паведамленні на сайце кампаніі гаворыцца, што рашэнне аб згортванні дзейнасці ў Расіі адбылося пасля таго, як у сакавіку быў спынены прыём новых заказаў на абсталяванне.
«Продаж бізнесу забяспечыць больш пэўную будучыню мясцовым калегам, кліентам і акцыянерам OTIS», – адзначана ў паведамленні.
Ice Development, якой OTIS прадае бізнес, расійская інвестыцыйная кампанія, якая спецыялізуецца на сектары нерухомасці і курыруе буйнамаштабнае жыллёвае будаўніцтва, уключаючы праекты рэстаўрацыі будынкаў.
Па перадачы права ўласнасці Ice Development разлічвае аднавіць вытворчасць на пляцоўцы OTIS у Санкт-Пецярбургу пад новым брэндам.
Афармленне здзелкі адбываецца з дазволу расійскіх нарматыўных органаў.
Аднаго мільярда долараў не хапае, каб нарасціць экспарт харчавання да 7,8 мільярдаў долараў па выніках году.
Паводле міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ігара Брыло ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага году сёлета тэмп росту ў вартасным выражэнні сягае 114 працэнтаў.
«Мы рэалізавалі нашу прадукцыю больш як у 100 краін свету на суму 2,8 мільярда долараў. Стаіць задача дасягнуць лічбы 7,8 мільярдаў па выніках года. Дадаць да ўзроўню мінулага года трэба будзе больш за 1 мільярд долараў», – заяўляе ён.
Па яго словах асноўным рынкам збыту харчоў застаецца Расія, піша«Белта».
На расійскі рынак пастаўляецца 70 працэнтаў прадукцыі. Павялічаныя пастаўкі ў Кітай і іншыя краіны Азіі, а таксама ў Акіянію, Афрыку, кажа Брыло.
«Наша прадукцыя пазнавальная, канкурэнтаздольная, на складах практычна няма рэшткаў», – настойвае чыноўнік.
Пішам, як вайна ва Ўкраіне ўплывае на жыццё еўрапейскіх гарадоў, якія маюць партнёрскія дачыненні з гарадамі Магілёўскай вобласці
Рух параднёных гарадоў паўстаў падчас Другой сусветнай вайны. Дзеля супрацоўніцтва ў інтарэсах міру і дабрабыту ў 1942 годзе сяброўскія адносіны наладзілі пацярпелыя ад наступстваў вайны Кавэнтры (Вялікая Брытанія) і Сталінград (СССР). У красавіку 1957 года была заснавана Сусветная федэрацыя параднёных гарадоў. Паводле яе статуту мэта руху гарадоў пабрацімаў – развіццё супрацоўніцтва паміж народамі незалежна ад іх расы, мовы, рэлігіі і палітычнай сістэмы. Параднёныя гарады абменьваюцца досведам у эканамічнай, культурнай, гуманітарных сферах, а таксама самакіраванні, чым умацоўваюць давер між грамадзянамі.
Мікалаеў, Украіна
Пабрацімства з Магілёвам замацаванае дамовай у 2009 годзе. 31 мая 2022 году мэр Мікалаева заявіў, што Пагадненне аб пабрацімстве з Магілёвам скасаванае і выказаў спадзеў, што яно будзе адноўленае, калі Беларусь стане свабоднай. Магілёў. media працягне сачыць за жыццём Мікалаева, нягледзячы на спыненне партнёрскіх сувязяў з Магілёвам.
Мікалаеў месціцца за 65 кіламетраў ад Чорнага мора. Да вайны ў ім жыло 490 тысяч чалавек. Траціна з іх вымушана была пакінуць горад. Паводле Генштабу Узброеных сіл Украіны Мікалаеў адзін з асноўных кірункаў наступу расіян. Яго рэгулярна абстрэльваюць, знішчаючы гарадскую інфраструктуру і змушаючы мясцовую ўладу капітуляваць. Прэзідэнт Украіны Уладзімер Зяленскі прысвоіў Мікалаеву ганаровае званне «Горад-герой».
У ноч з 26 на 27 ліпеня ў Мікалаўская вобласці былі атакаваныя расійскімі войскамі сельскія паселішчы. Пашкоджаныя 8 прыватных дамоў і два аўтамабілі.
Па Мікалаеву стралялі раніцай. Ракеты пацэлілі ў прамысловую зону гораду і рамонтнае прадпрыемства.
Пашкоджаныя будынак і прыватны аўтамабіль. Паводле папярэдняй інфармацыі пацярпелых людзей няма, паведаміў кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Віталій Кім у тэлеграм-канале.
З пачатку вайны паветраная трывога ў Мікалаеўскай вобласці сумарна гучала больш за 17 сутак. Усяго было 364 сігналы.
Жыхары Луганскай вобласці чулі сігналы трывогі – 115 дзён, піша выданне «Корабелов.инфо».
За мінулы тыдзень у радзільнях гораду нарадзілася 21 дзіця, паведаміў Мікалаеўскі гарсавет.
«Віншуем мам і татаў 15 хлопчыкаў і 6 дзяўчынак!» – гаворыцца ў паведамленні, на якое спасылаецца «Миколаївська правда».
У Мікалаеве 27 ліпеня ўпершыню ад пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання пачаўся кінафестываль. Праходзіць ён у бамбасховішчы.
Для бяспекі час і месца імпрэзаў фестывалю публічна не называецца. Пра іх паведамляюць тым хто зарэгістраваўся, паведамляе«Миколаївська правда».
Фестываль «Тактычная паўза. Украінскае кіно ў Мікалаеве», ініцыяваны і арганізаваны кінажурналістам Аляксеем Малышэнкам і каардынатарам валанцёраў Грамадскай арганізацыі «ДоФ» Дзмітрыем Давыдзенкам.
«Тактычная паўза – кароткачасовае зацішша баявых дзеянняў з мэтай перагрупоўкі і нарошчвання сіл, – кажа ініцыятар фестывалю. – Мы абралі для паказаў тыя ўкраінскія фільмы, якія ў новай рэчаіснасці значна змянілі сваё гучанне».
Даўгаўпілс, Латвія
Горад пабрацім Бабруйску. У 2018 годзе ў Даўгаўпілсе жыло 90 399 жыхароў. У ім месціцца консульства Рэспублікі Беларусь. Дзеіць цэнтр беларускай культуры. Знаходзіцца ён у латвійскім рэгіёне Латгале, якая мяжуе з Беларуссю. Даўгаўпілс за 30 кіламетраў ад мяжы. Беларуская назва гораду Дзвінск.
Служба дзяржбяспекі Латвіі звярнулася ў пракуратуру з просьбай распачаць крымінальную справу ў адносінах да грамадзіна Беларусі, падазраванага ў шпіянажы на карысць беларускай разведкі.
Беларуса, імя якога не называецца, затрымалі сёлета 15 лютага. Падчас расследаванняў выявілася, што ён на даручэнне беларускай ваеннай разведкі таемна фатаграфаваў і здымаў на відэа аб’екты сістэмы абароны Латвіі, інфраструктуры электразабеспячэння, а таксама важныя абʼекты грамадзянскай інфраструктуры.
Звесткі, атрыманыя падчас расследавання, сведчаць, што асоба атрымала інфармацыю як мінімум аб 17 абʼектах дзяржаўнай важнасці, піша выданне Press.
Паводле Службы дзяржбяспекі Латвіі, атрыманыя звесткі, перададзеныя службе ваеннай разведкі Беларусі, патэнцыйна могуць нанесці істотную шкоду забеспячэнню асноўных функцый латвійскай дзяржавы і абароназдольнасці ва ўмовах ваеннага канфлікту.
У Рызе прафсаюз работнікаў аховы здароўя і сацыяльнага догляду правёў папераджальную забастоўку.
foto.delfi.lv
Заяўку на яе падалі 106 медыкаў для «абароны эканамічных і прафесійных інтарэсаў работнікаў аховы здароўя», перадае выданне Delfi.
Акцыю пратэсту медыкі пачалі ля будынку Міністэрства аховы здароўя, а потым правялі шэсце з плакамі па вуліцах гораду. Паліцыя ахоўвала правапарадак.
Страйк можа паўплываць на працу медычных установаў, у прыватнасці на планавае лячэнне, планавыя аперацыі і кансультацыі, але неадкладная медычная дапамога будзе аказвацца.
Габрава, Балгарія
Найдаўнейшы пабрацім Магілёва. Дамова аб супрацоўніцтве была падпісана ў 1988 годзе. У 200-ым былі адноўленыя пабрацімскія сувязі. У Магілёве праспект названы Габраўскім. Адзін з рэстаранаў называецца Габрава. Габрава месціцца ў цэнтры краіны. Насельніцтва-55 тысяч чалавек. Ён лічыцца балгарскай сталіцай гумару. Ёсць у ім Дом гумару і сатыры. Ладзяцца фестывалі гумару.
Да 21 жніўня ў Габраве будуць дзеіць супрацьэпідэмічныя захады, звязаныя з распаўсюджваннем вірусу COVID-19.
Мэта – абмежаванне распаўсюджвання віруснай інфекцыі сярод мясцовага насельніцтва.
Нашэнне ахоўных масак абавязковае ў медычных установах, установах сацыяльнага абслугоўвання, а таксама ў аптэках. Адноўлена сацыяльнае дыстанцыяванне.
Ва ўстановах сацыяльнай сферы, дзіцячых садках і яслях узмоцнены кантроль за асобамі з сімптомамі COVID-19, паведамляе рэсурс Gabrovo news, спасылаючыся на рэгіянальную інспекцыю аховы здароўя.
Пішам, як вайна ва Ўкраіне ўплывае на жыццё еўрапейскіх гарадоў, якія маюць партнёрскія дачыненні з гарадамі Магілёўскай вобласці
Рух параднёных гарадоў паўстаў падчас Другой сусветнай вайны. Дзеля супрацоўніцтва ў інтарэсах міру і дабрабыту ў 1942 годзе сяброўскія адносіны наладзілі пацярпелыя ад наступстваў вайны Кавэнтры (Вялікая Брытанія) і Сталінград (СССР). У красавіку 1957 года была заснавана Сусветная федэрацыя параднёных гарадоў. Паводле яе статуту мэта руху гарадоў пабрацімаў – развіццё супрацоўніцтва паміж народамі незалежна ад іх расы, мовы, рэлігіі і палітычнай сістэмы. Параднёныя гарады абменьваюцца досведам у эканамічнай, культурнай, гуманітарных сферах, а таксама самакіраванні, чым умацоўваюць давер між грамадзянамі.
Мікалаеў, Украіна
Пабрацімства з Магілёвам замацаванае дамовай у 2009 годзе. 31 мая 2022 году мэр Мікалаева заявіў, што Пагадненне аб пабрацімстве з Магілёвам скасаванае і выказаў спадзеў, што яно будзе адноўленае, калі Беларусь стане свабоднай. Магілёў. media працягне сачыць за жыццём Мікалаева, нягледзячы на спыненне партнёрскіх сувязяў з Магілёвам.
Мікалаеў месціцца за 65 кіламетраў ад Чорнага мора. Да вайны ў ім жыло 490 тысяч чалавек. Траціна з іх вымушана была пакінуць горад. Паводле Генштабу Узброеных сіл Украіны Мікалаеў адзін з асноўных кірункаў наступу расіян. Яго рэгулярна абстрэльваюць, знішчаючы гарадскую інфраструктуру і змушаючы мясцовую ўладу капітуляваць. Прэзідэнт Украіны Уладзімер Зяленскі прысвоіў Мікалаеву ганаровае званне «Горад-герой».
Ад пачатку поўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць Украіны ў Мікалаеве загінула 54 дзіцяці.
23 ліпеня ў выніку абстрэлу гораду атрымаў асколачнае раненне 16-гадовы хлопец. 17 чэрвеня быў паранены 7-гадовае хлопчык, пішуць«Микалаевские новости».
За час трывання ваенных дзеянняў ва Ўкраіне загінулі 358 дзяцей, 684 атрымалі раненні.
senkevichonline
Уначы з 24 на 25 ліпеня Мікалаеўская вобласць зазнала чарговы ракетны абстрэл. Пацярпела дзіця.
Паводле старшыні абласнога савету Ганны Замазеевай асколкамі параненая ў галаву сямігадовая дзяўчынка.
24 ліпеня горад таксама быў атакаваны ракетамі. Яны пацэлілі ў складскія памяшканні і на тэрыторыю некалькі прадпрыемстваў.
Як паведаміў 1763 мэр Аляксандр Сянкевіч разбураныя будынкі, адзін з якіх загарэўся.
gordonua.com
23 ліпеня расійскія вайскоўцы нанеслі ракетны ўдар па жылым доме ў Мікалаеве. 5 чалавек пацярпелі.
22 ліпеня, паводле старшыні абласнога савету Ганны Замазеевай, у выніку абстрэлу гораду загінула двое мірных жыхароў.
Каменскае, Украіна
Пабрацім Бабруйску ад 2000 году. Горад абласнога падпарадкавання ў Днепрапятроўскай вобласці. Насельніцтва 250 тысяч чалавек. Да вайны культурны абмен між гарадамі пабрацімамі бабруйскія чыноўнікі лічылі актыўным.
У Каменскім школы рыхтуюць да навучальнага году. Тым часам, яго жыхары 21 ліпеня пачалі збіраць подпісы пад петыцыяй аб увядзенні забароны на вочную форму школьнага навучання на час трывання ваеннага становішча. Сваю пазіцыю яны матывуюць бяспекай дзяцей.
sobitie.com.ua
Мэр Каменскага Андрэй Белавусаў кажа, што цяпер рыхтуюцца два планы пачатку новага навучальнага року – афлайн ды дыстанцыйна.
«Безумоўна, у бацькоў будзе магчымасць самастойна абіраць фармат навучання для свайго дзіцяці», – паведаміў кіраўнік гарадской адміністрацыі ў сваім тэлеграм-канале.
Даўгаўпілс, Латвія
Горад пабрацім Бабруйску. У 2018 годзе ў Даўгаўпілсе жыло 90 399 жыхароў. У ім месціцца консульства Рэспублікі Беларусь. Дзеіць цэнтр беларускай культуры. Знаходзіцца ён у латвійскім рэгіёне Латгале, якая мяжуе з Беларуссю. Даўгаўпілс за 30 кіламетраў ад мяжы. Беларуская назва гораду Дзвінск.
У Даўгаўпілсе мясцовыя ўлады просяць абмежаваць экспарт шчапы. У выніку яе выкарыстаньня на новай кацельні залежнасць ад прыроднага газу знізілася на 25 працэнтаў.
Даўгаўпілская дума заклікае аб’явіць надзвычайнае становішча ў энергетычным сектары, што дазволіць абмежаваць экспарт шчапы, неабходнай для цэнтральнага ацяплення і стрымаць рост цаны на паліва.
Найвялікшая праблема для гораду, што прадпрыемства «Daugavpils Siltumtīklem» не можа знайсці ніводнага пастаўшчыка такога паліва, адзначае выданне Delfi.
Летась горад купляў шчапу па 14 еўра за мегават-гадзіну, а цяпер цана вырасла да 45 еўра.
Старшыня Даўгаўпілскай думы Андрэй Элксніньш упэўнены, што рост кошту абумоўлены экспартам шчапы за мяжу. На ягоную думку ў Латвіі неабходна абʼявіць энергетычны крызіс, забараніць яе экспарт, ці увесці квоты на экспарт.
«Кошты растуць з-за пакупнікоў, якія купляюць латвійскую шчапу і экспартуюць яе ў Швецыю, Нямеччыну, Польшчу», – заяўляе Элксніньш.
У Даўгаўпілсе мясцовае самакіраваньне акажа фінансавую дапамогу ўладальнікам будынкаў, якія маюць статус культурнага помніка, а таксама тым, што былі ўзведзеныя да 1940 году і размешчаныя ў гістарычнай частцы гораду, ці крэпасці.
Цэнтр і Даўгаўпілская крэпасць – тэрыторыя гарадской забудовы дзяржаўнага значэння, перадае Латгальская студыя Латвійскага радыё.
wikimedia.org
«Каб захаваць культурную спадчыну і дапамагчы няшчасным уладальнікам, якія часта заціснутыя паміж законамі аб ахове помнікаў і законам аб тым, што ім самім трэба браць на сябе ўсю адказнасць за захаванне будынку».
Бізнэсоўцы могуць звярнуцца ў самакіраванне і атрымаць фінансаванне – у першую чаргу на распрацоўку дакументацыю, бо працы па аднаўленні помніка культуры пачынаюцца з гэтага, і ў далейшым будынак паступова прыводзіцца ў парадак.
Клайпеда, Літва
8 сакавіка 1997 году падпісаная дамова аб аднаўленні пабрацімскіх сувязяў літоўскага гораду з Магілёвам. Месціцца на захадзе краіны і з’яўляецца портам на Балтыйскім моры. Насельніцтва 160 тысяч чалавек.
У Клайпедзе ў моры патануў беларус. Ягонае цела не знойдзенае.
Яшчэ дваіх беларусаў, якія купаліся з тапельцам выратавалі, выцягнуўшы на пляж, паведамляевыданне Atvira Klaipeda Адзін з выратаваных быў нападпітку. Другі цвярозы.
atviraklaipeda.lt
Усе трое грамадзяне Беларусі працуюць у адной фірме, зарэгістраванай у Троках.
Трагедыя адбылася 23 ліпеня ўвечары. У гэты дзень на моры былі дужыя хвалі. Паводле выданне патанулы беларус першая сёлетняя ахвяра на клайпедскім пляжы.
24-гадовая перакладчыца з Магілёва Ганна Янкова раней атрымала карону «Міс Віва Браслаў». На гэтым тыдні ў канцэртнай зале «Известия Hall» адбылася цырымонія конкурсу «Міс Масква – 2022», у якім дзяўчына стала пераможцай. Цяпер яна атрымала права прыняць удзел у конкурсе «Краса России».
Некаторыя расійскія выданні, аднак, падкрэсліваюць, што выбар магілёўскай прыгажуні дэманструе ўпадак самаго конкурсу. «Ненатуральная прыгажосць» магілёўкі псуе ўсялякую асалоду ад спаборніцтва.
– Сустракайце новую «міс Масква» з дутымі вуснамі і нарошчанымі пазногцямі, раснічкамі і архітэктурай броваў – напісаў тэлеграм-канал НеМалахов.
– Гэтае б’юці-спаборніцтва нават ужо не робіць выгляд, што яно пра б’юці – у каго больш перспектыўны/шчодры ўхажор, таго і тапкі – піша канал «Антиглянец» – Няма сэнсу ацэньваць натуральнасць знешнасці пераможцы Ганны. Затое ў яе шырокая душа і цудоўная расцяжка.
І, як навіна з другога свету – у прамым сэнсе. На спаборніцтве «Міс Сусвет – 2022» абраная валанцёр і псіхолаг Вікторыя Апанасенка з Чарнігава.
Вікторыя прафесійная мадэль, а ў часы вайны яна займаецца дапамогай аднаму з рэстаранаў Кіева гатаваць ежу для салдат Узброеных сілаў Украіны і частаваць малазабяспечаных людзей сталага веку.
46-гадовы галоўны пуцінскі канструктар зброі Дзмітрый Канаплёў памёр пры загадкавых абставінах, «праходзячы лячэнне ад трывогі і дэпрэсіі» тады, калі ва Украіне бушуе вайна, піша брытанская штодзённая газета-таблоід The Daily Mail.
Дзмітрый Канаплёў узначальваў канструктарскае бюро прыбораў імя Шыпунова, якое спраектавала ракетны комплекс «Панцыр», які выкарыстоўваецца Расіяй у вайне супраць Украіны. Гэтай арганізацыяй распрацавана больш за 150 адзінак узбраення і ваеннай тэхнікі, якія знаходзяцца на ўзбраенні расійскай арміі.
Раней Канаплёў займаў пасаду намесніка дырэктара Федэральнага агенцтва па пастаўках узбраення, вайсковай, спецыяльнай тэхнікі і матэрыялаў.
Дзмітрый Канаплёў памёр 22 ліпеня. Спачатку ў Расіі замоўчвалі прычыны смерці Канаплёва, але пазней з’явілася інфармацыя, што ён сканаў падчас «лячэння» ад дэпрэсіі.
i.dailymail.co.uk
«Відавочна, што ён памёр пасля вострай трывогі», – лічыць выданне The Daily Mail. Яно нагадвае, што першапачаткова паведамлялася, што лекары не змаглі высветліць прычыну яго смерці.
У элітнай маскоўскай клініцы Канаплёў перанёс «востры інфаркт» падчас праходжання ксенонатэрапіі, спасылаючыся на расійскую газету «Известия», піша The Daily Mail.
Гэта лячэнне, пры якім пацыенты ў кіслароднай масцы ўдыхаюць ксенон, які валодае ўласцівасцямі, падобнымі да антыдэпрэсантаў, выкарыстоўваецца для барацьбы з трывогай, дэпрэсіяй, неўралагічнымі захворваннямі і праблемамі са сном.
Канаплёў пакутаваў ад трывогі і галаўнога болю, падсумоўвае брытанскае выданне, выкліканых развязанай Пуціным вайной ва Украіне.
Апошні лідар Савецкага Саюзу Міхаіл Гарбачоў лічыць, што Уладзімір Пуцін знішчыў усю яго спадчыну, развязаўшы вайну супраць Украіны. Ён расчараваны і цалкам усведамляе, што адбываецца.
Аб рэакцыі Гарбачова на вайну ва Украіне распавёў яго блізкі сябар, журналіст Аляксей Венедыктаў у інтэрв’ю Forbes Russia, перадае інфармацыйнае агенцтва «УНІАН».
«Я магу вам сказаць, што ён расчараваны, вядома, ён разумее (што адбываецца – УНІАН). Гэта была справа яго жыцця. Свабоды – гэта справа Гарбачова», – заявіў журналіст.
Агрэсіўная і дыктатарская палітыка Пуціна цалкам знішчыла «спадчыну Гарбачова». Венедыктаў заўважыў, што рэакцыя савецкага лідара цалкам прагназаваная.
Як адзначыў журналіст, калі Гарбачоў узначальваў СССР у 1985-1991 гадах, у Еўропе налічвалася чатыры тысячы вайскоўцаў з падраздзяленняў Сіл хуткага рэагавання НАТА.
«Цяпер НАТА абʼявіла, што да канца наступнага года тут будзе 300 тысяч чалавек», – сказаў ён.
Венедыктаў дадаў, што расце ўзровень пагрозы паміж Усходам і Захадам.
Аляксей Венедыктаў – галоўны рэдактар радыёстанцыі “Рэха Масквы” , якое было зачыненае пасля пачатку расійскай агрэсіі супраць Украіны.
24 лютага 2022 году, калі была атакаваная Ўкраіна ў эфіры Венедыктаў сказаў, што напад Расіі на Украіну грандыёзная палітычная памылка, “прычым яна заключаецца ў наступствах для маёй краіны (Расіі)”.
Літва дазволіла транзіт грузаў у Калінінградскую вобласць, якія знаходзіліся пад еўрапейскімі санкцыямі. Забарона трывала з сярэдзіны чэрвеня. Расія страшыла мерамі ў адказ, каб абараніць «свае нацыянальныя інтарэсы».
Пра аднаўленне транзіту падсанкцыйных тавараў у расійскі анклаў паведаміла напярэдадні кампанія грузаперавозак LTG Cargo, якая належыць Літоўскай чыгунцы.
«Згодна з рэгламентам Савету Еўрапейскага саюзу і кіраўніцтвам ЕК (Еўрапейскай камісіяй), а таксама тлумачэнням кампетэнтных органаў, у адпаведнасці з умовамі ўзмацнення кантролю транзітных тавараў, прадугледжанымі ў кіраўніцтве ЕК, LTG Cargo адновіць такія перавозкі з сённяшняга дня, г.зн. 22 ліпеня. Яны будуць ажыццяўляцца з захаваннем умоў узмацнення кантролю транзітных тавараў, прадугледжаных у кіраўніцтве ЕК», – гаворыцца ў паведамленні для кліентам кампаніі грузаперавозак LTG Cargo.
Транзіт тавараў, забароненых санкцыямі, будзе дазволены толькі ў выпадку, калі яны неабходныя, не лічацца незвычайным патокам і не абыходзяць абмежаванні, піша выданне Delfi.
Літва спыніла транзіт некаторых расійскіх тавараў у Калінінград пасля таго, як у сярэдзіне чэрвеня набылі моц санкцыі Еўрасаюзу, уведзеныя праз уварванне Масквы ва Украіну.
17 чэрвеня набыла моц забарона на ўвоз на тэрыторыю ЕС расійскай сталі і чорных металаў, 10 ліпеня – цэменту, алкаголю, вырабаў з драўніны, шкла, алюмінію, папяровых вырабаў, гіпсу, суднавых дэталяў. З 10 жніўня набудзе моц забарона на транспартаванне вугалю і іншага цвёрдага выкапнёвага паліва, а з 5 снежня – на расійскую нафту і нафтапрадукты.
20 чэрвеня Расія запатрабавала аднавіць транзіт. Такія дзеянні былі названыя «варожымі». Яго спыненне было расцэнена, як парушэнне міжнародна-прававых абавязацельстваў Літвы аб транзіце паміж Калінінградскай вобласцю і астатняй тэрыторыяй Расійскай Федэрацыі.
Калі транзіт не будзе адноўлены ў поўным аб’ёме, пагражала Міністэрства замежных спраў, то “Расія пакідае за сабой права на дзеянні па абароне сваіх нацыянальных інтарэсаў”.
Так апісвае цяперашнюю сытуацыю ў мясцовай эканоміцы жыхар Магілёва. Яе ён характарызуе, як «новае веянне».
Паводле яго «людзі самі звальняюцца з «Ліфтмашу» і «Кантакт-цэнтру» беларускай чыгункі». У гэтых двух арганізацыях, заяўляе ён, «рэжуць заробак і накідваюць больш працы».
«У кантакт-цэнтры 4 гады таму працавала больш за 130 чалавек, а цяпер менш за 60», – ілюструе свае словы магілёвец, які пажадаў не называць свайго імя.
Па ягоных словах у Расію «рвуць» дальнабойнікі, маршрутнікі, вахтавікі.
«Прыйшоў загад, што толькі з дазволу кіраўніка можна звольніць», – падсумоўвае ён.
_______________________________________
Што вядома пра сітуацыю на «Ліфтмашы»
_______________________________________
Спраўдзіць словы магілёўца пра сітуацыю на «Магілёўліфтмашы» аператыўна не ўдалося. Вядома, аднак, што прадпрыемства, якое пазіцыянуецца, як адно з найлепшых у рэгіёне, з пачаткам поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны сутыкнулася з праблемамі.
У красавіку генеральны дырэктар Сяргей Чарткоў прызнаў цяжкасці, звязаныя з нястачай імпартных камплектуючых.
«Калі ацэньваць сітуацыю ў кароткатэрміновым перыядзе, – казаў ён, – то цяжкасці з закупам і дастаўкай вырабаў еўрапейскіх вытворцаў, вядома ж узніклі».
Па ягоных словах асноўным іх пастаўшчыком была Расійская Федэрацыя, але і туды камплектуючыя ішлі з еўрапейскага замежжа.
Пасля лютага 2022 году прадпрыемства шукае неабходнае для вытворчасці ў Беларусі, Расіі, Кітаю, Турцыі, Індыі.
Разам з тым, настойваў прамыслоўца: санкцыі адкрываюць новыя магчымасці.
«Замежныя прадпрыемствы, якія вырашылі сысці з рынку, вызваляюць нішы, і мы іх актыўна займаем», – запэўніваў ён.
Якая колькасць працоўнага калектыву на прадпрыемстве высветліць не ўдалося. Між тым, на сайце заводу ў раздзеле«Вакансіі» патрабуюцца амаль сотня работнікаў: ад намесніка начальніка аддзелу да шараговых працаўнікоў.
_______________________________________
Пра «Кантакт-цэнтр» чыгункі
_______________________________________
Магілёўскі «Кантакт-цэнтр» чыгункі адкрылі ў 2018 годзе. Для забеспячэння тэхналагічнага працэсу былі арганізаваны дзве аперацыйныя залы на 45 рабочых месцаў, пісала «Белта»
«У сярэднім у змене працуюць 23 спецыялісты, а ўсяго – каля 70 чалавек», – удакладняла газета «Железнодорожник Белорусии».
Аўтобус з надпісам на бартах «ЛДПР» і каардынатамі ў інтэрнэце заўважалі магілёўцы на цэнтральнай вуліцы Першамайскай. Паводле іх у аўтобусе было шмат людзей.
Транспарт з Расіі стаў аб’ектам цікавасці мінакоў. Тых хто фатаграфаваў яго пасажыры ўхвальна віталі маханнем рукамі.
Што будзе рабіць у Магілёве аднапартыйцы нябожчыка Жырыноўскага не вядома. Але некаторыя з гараджанаў займелі ад іх прэзенты.