У Магілёве затрымалі кіроўцу маршруткі, які перавозіў пасажыраў п’яным

П’яны кіроўца маршруткі №1 быў затрыманы супрацоўнікамі дзяржаўнай аўтаінспекцыі раніцай 5 жніўня на вуліцы Першамайскай у Магілёве – паведамляе прэс-служба абласнога УУС. Цяпер яму пагражае пазбаўленне правоў на тры гады і штраф да ста базавых велічыняў.

Фота: ДАІ, скрыншот

Двое ў рэанімацыі, васьмярых шпіталізавалі – маршрутка ўехала ў трактар пад Бабруйскам

Аварыя адбылася сёння каля 15.00 на аўтадарозе Бабруйск — Мазыр паблізу вёскі Брожка Бабруйскага раёна. Кіроўца маршрутнага таксі Mercedes-Benz Sprinter, 32-гадовы мужчына, сутыкнуўся з трактарам МТЗ, які рухаўся наперадзе ў тым жа кірунку і рабіў паварот налева – паведамляе прэс-служба УУС аблвыканкама.

Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя з 17 пасажыраў маршруткі траўмы атрымалі 13 чалавек, 10 з іх былі шпіталізаваныя, прычым двое знаходзяцца ў рэанімацыі.

Фота: УУС аблвыканкама

Бабруйскі маршрутчык пратараніў BMW на пешаходным пераходзе, чатырох чалавек шпіталізавалі

ДТЗ з удзелам запоўненай людзьмі маршруткі адбылося на вуліцы Інтэрнацыянальнай у Бабруйску надвячоркам 18 траўня. 

28-гадовы кіроўца маршруткі не паспеў адрэагаваць на дзеянні 26-гадовага вадзіцеля BMW – той рэзка затармазіў на светлафоры. Сутыкненне двух транспартных сродкаў трапіла на камеры відэаназірання. Ад удару маршруткі BMW адкінула на некалькі метраў на пешаходны пераход, на якім, на шчасце, нікога не аказалася. Чатырох чалавек, што знаходзіліся ў аўтамабілях, даставілі ў лякарню – паведамляе “Камерцыйны кур’ер”.

Фота: “Камерцыйны кур’ер”. 

 

 

Магілёўская маршрутка разбілася пад Беразіном, тры чалавекі пацярпелі

Раніцай 7 лютага маршрутка “Магілёў-Мінск” трапіла ў аварыю каля вёскі Васілеўшчына Бярэзінскага раёна. Як паведамляе прэс-служба Мінскага абласнога УУС, 31-гадовы кіроўца мікрааўтобуса, жыхар Магілёва не справіўся з кіраваннем. Машыну занесла, калі вадзіцель перастройваўся з правай палася ў левую. Аўтамабіль наскрозь прашыла дарожнай агароджай.

Тры пасажыры маршруткі былі шпіталізаваныя з траўмамі. Усяго ў мікрааўтобусе ехалі дзесяць чалавек.

Фота: УУС 

В Могилеве с 11 декабря появится новая маршрутка

С 11 декабря в Могилеве организованы городские автомобильные перевозки пассажиров в регулярном сообщении по маршруту № 5ТК – сообщили в горисполкоме.

Движение будет организовано по следующей схеме: ул. Орловского — ул. Якубовского — перекресток ул. Якубовского/ул. Б.Бирули — ул. Якубовского — ул. Пысина — ул. Якубовского (дублер) — ул. Космонавтов — ул. Челюскинцев — ул. Комсомольская — ул. Первомайская — пр-т Мира — ул. Ленинская — ул. Крупской — ул. Стасова — ул. Калужская — ул. Березовская — ул. Крупской — пер. Владимирова — ул. Гришина — ул. Крупской — ул. Ленинская — пр-т Мира — ул. Якубовского — ул. Орловского.

Время работы (возможны корректировки): понедельник — пятница с 6:30 до 21:30, суббота с 8:00 до 21:00, воскресенье — выходной. Интервал движения (ориентировочно) 60 минут.

Фото иллюстративное.

У Магілёве быў затрыманы п’яны кіроўца маршруткі

Каля сямі раніцы на вуліцы Астроўскага ў Магілёве інспектары ДПС спынілі маршрутнае таксі Volkswagen. У мікрааўтобусе знаходзіліся пасажыры звыш колькасці, прадугледжанай канструкцыяй транспартнага сродку.

Пры вынясенні папярэджання за парушэнне правілаў перавозкі пасажыраў у супрацоўнікаў ДАІ выклікала падазрэнне фізічны стан вадзіцеля. Агляд паказаў наяўнасць 1,1 праміле алкаголю ў парах выдыханага паветра – гаворыцца ў паведамленні ДАІ.

За кіраванне транспартам у нецвярозым стане надыходзіць адміністрацыйная адказнасць у выглядзе пазбаўлення права кіравання тэрмінам да 5 гадоў і штрафу да 200 базавых велічыняў.

Фота: скрыншот ДАІ.

Да некаторых райцэнтраў Магілёўшчыны перасталі хадзіць маршруткі

Адзін з буйнейшых аўтаперавозчыкаў краіны, “Атлас”, які забяспечваў ільвіную долю пасажырапатоку паміж раённымі цэнтрамі Магілёўшчыны і абласным цэнтрам, скараціў частку сваіх маршрутаў. Так, на спыненне перавозак гэтым аператарам звярнула ўвагу рэдакцыя слаўгарадскай раёнкі “Прысожскі край”.

“Як цяпер дабірацца з Слаўгарада да Магілёва? Калі наладзіцца камфортнае спалучэнне з абласным цэнтрам?” – такія пытанні, паводле газеты, хвалююць большасць слаўгарадцаў. 

На афіцыйным сайце перавозчыка можна пабачыць, што акрымя Слаўгарада маршруты да Магілёва сталі недасягальныя таксама для жыхароў некаторых іншых раённых цэнтраў рэгіёна – Чавусаў, Краснаполля. Трэба адзначыць, што акрамя “Атласа” ў гэтыя гарады ходзяць іншыя, дзяржаўныя і прыватныя рэйсы прыгарадных аўтобусаў і маршрутак, але іх магутнасці відавочна не пакрываюць увесь попыт жыхароў райцэнтраў. 

Пакуль няясна, ці звязана скарачэнне пасажыраперавозак з затрыманнем кіраўніцтва ААТ “Анлайн маршруткі”, што з’яўляецца заснавальнікам “Атласа”, пра якое нядаўна паведамлялі беларускія СМІ. Сваё арыгінальнае тлумачэнне сітуацыі даў намеснік начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва жыллёва-камунальнай гаспадаркі Слаўгарадскага раёна Аляксандр Краснабаеў.

– Гэта звязана з тым, што на дадзены момант удасканальваецца арганізацыя аўтамабільных перавозак і абарона правоў пасажыраў.

Аляксандр Краснабаеў звязаў трансфармацыі на рынку міжгародніх маршрутных таксі з нарадай, праведзенай Аляксандрам Лукашэнка па дадзеным пытанні.

Фота ілюстрацыйнае

Пад Асіповічамі разбілася маршрутка

Раніцай 5 траўня на трасе Мінск-Гомель у Асіповіцкім раёне кіроўца маршруткі сутыкнуўся з аўтамабілем ГАЗ, што ехаў у тым жа кірунку. У выніку аварыі пацярпела 21-гадовая жыхарка Бабруйска, яна была дастаўлена ў шпіталь з траўмамі – паведамляе прэс-служба абласнога УУС.

Фота: УУС

Тыповыя парушэнні кіроўцаў маршрутак у Магілёве

У Магілёве супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі выявілі тыповыя парушэнні правіл дарожнага руху кіроўцамі маршрутных таксі – паведамляе прэс-служба Магілёўскага абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў.

Маршрутчыкі часта перавозяць пасажыраў звыш дапушчальнай колькасці, не саступаюць дарогу пешаходам і іншаму транспарту, ездзяць не прышпіленымі.

На працягу некалькіх дзён падчас рэалізацыі прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне парушэнняў правіл дарожнага руху з боку маршрутчыкаў, супрацоўнікамі ДАІ былі праведзены рэйды, правераны дзясяткі адзінак транспартных сродкаў.

Названыя тыповыя парушэнні кіроўцаў маршрутак не з’яўляецца нейкім адкрыццем – такія парушэнні вядомы з моманту масавага з’яўлення маршрутных таксі на вуліцах беларускіх гарадоў. 

У Бабруйску правалілася дарога, не вытрымаўшы маршруткі

Яміна на праезнай частцы ўтварылася ў выніку вымывання грунту вадой.

Як паведамляе  тэлеграм-канал газеты «Вечерний Бобруйск» правал утварыўся на праезнай частцы вуліцы Арджанікідзэ. Праезд па ёй перакрыты.

Асфальт праваліўся пад вагою маршруткі, якая стаяла перад чыгуначным пераездам, удакладняе выданне.

На праблемным участку дарогі працуюць камунальнікі.