Беларуская чыгунка запусціла новы турыстычны маршрут «Жамчужыны Беларусі». Разам з гісторыка-культурнымі скарбамі – школа і сямейныя міфы Лукашэнкі.
У межах праекта «Жамчужыны Беларусі» першая група расійскіх турыстаў наведала шэраг месцаў, якія, паводле задумы арганізатараў, павінны прадстаўляць сапраўдную культурную спадчыну краіны.
Ініцыятыва належыць турыстычнаму цэнтру «Дартур», які ўваходзіць у структуру Беларускай чыгункі.
У праграму ўключаны сапраўдныя архітэктурныя і духоўныя скарбы Магілёўшчыны:
- кафедральны касцёл Унебаўзяцця Дзевы Марыі і Святога Станіслава;
- Свята-Мікольскі жаночы манастыр;
- экспанаты абласнога краязнаўчага музея.
Але на роўні з імі ў пералік “жамчужын” увайшлі даволі спрэчныя аб’екты – школа, дзе вучыўся Аляксандр Лукашэнка, і крыніца, якая нібыта была абсталяваная яго дзедам.
Фота сайта Белчыгункі.