Вось гэтай стыхійнай звалцы ў Горках – ужо некалькі месяцаў

Кантэйнер для смецця ў гаражным масіве каля хлебазавода ў Горках прыбралі яшчэ некалькі месяцаў таму. Мясцовыя жыхары, як быццам бы не заўважыўшы гэтага, па-ранейшаму працягваюць выкідаць у звыклым месцы сваё смецце. На працягу ўсяго гэтага часу ніхто так і не паклапаціўся пра тое, каб вывозіць адсюль адыходы, альбо вярнуць кантэйнер на месца – паведамляе horki.info. Падобная стыхійная звалка – гэта не толькі антысанітарыя, але і небяспека магчымага пажару, заўважае выданне.

Фота: horki.info

Фотафакт: вось які будынак упрыгожыць Ленінскую ў гэтым годзе

На месцы хлебазавода фірма “Сервалюкс” будуе культурніцка-адукацыйны цэнтр.

Будаўніцтва асветніцкага цэнтра для дзяцей і моладзі з дзіцячым садком і школай пачалося ў 2019 годзе і плануецца завяршыць да канца бягучага года.

Трэба адзначыць, што на працягу некалькіх гадоў стары будынак хлебазавода прыцягваў увагу гарадскіх актывістаў, якія прапаноўвалі стварыць на яго тэрыторыі музей хлеба, выставачны цэнтр з мастацкімі майстэрнямі, літаратурнай арт-кавярняй.