Па ёй можна прасачыць, як змянялася Зямля за апошнія 100 мільёнаў год.
Навукоўцы аўстралійскага ўніверсітэта Сіднэя склалі самую падрабязную мадэль геалагічных змен Зямлі пад назвай “Перспектыва Элерса” – паведамляе часопіс Science.
На відэа вучоныя паказалі, як ландшафт Зямлі мяняўся за апошнія 100 мільёнаў гадоў: ад змены ўзроўню Сусветнага акіяна да руху тэктанічных пліт.
На мадэлі ўлічаны такія фактары, як змена клімату і розныя прыродныя з’явы, у тым ліку, вывяржэнне вулканаў, землятрусы.
На двух прадстаўленых відэа бачна, як перасоўваюцца кантыненты, мяняюцца рэчышчы, перамяшчаюцца тэктанічныя пліты.
Створаная мадэль у далейшым можа дапамагчы зразумець, як паверхня Зямлі будзе рэагаваць на змяненне клімату і тэктанічныя сілы, і вылічыць яшчэ толькі маючыя адбыцца змены планеты.
10 снежня 2013 года Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH) і праваабарончы цэнтр «Вясна» прадставілі падрабязную справаздачу на 80-ці старонках «Паўсюдныя парушэнні працоўных правоў і прымусовая праца ў Беларусі». З тых часоў сітуацыя з правамі чалавека ў краіне толькі пагоршылася.
У дакладзе Упраўлення ААН па правах чалавека канстатуюцца парушэнні правоў дзясяткаў тысяч жыхароў Беларусі. Калі пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года сотні тысяч людзей аб’ядналіся, каб мірна выказаць сваю нязгоду, у адказ на іх дзеянні адбыліся «масавыя і гвалтоўныя рэпрэсіі», якія дасягнулі небывалых маштабаў.
З мая 2020 па май 2021 года было арыштавана 37 000 чалавек. На 4 сакавіка 2022 года ў турмах заставалася да 1084 палітзняволеных. Да канца 2021 года 270 няўрадавых арганізацый былі зачыненыя, 32 журналісты былі арыштаваныя і 13 СМІ абвешчаныя «экстрэмісцкімі», 36 юрыстаў пазбавіліся сваіх ліцэнзій.
Міжнародны дзень правоў жывёл ( International Animal Rights Day, з 1998 года).
Угэты дзень абаронцы жывёл ва ўсім свеце імкнуцца данесці да людзей, што дабрыня і павага важныя для ўсіх жывых істот. Дзень адмыслова супадае з Днём правоў чалавека.
Важна разумець, што жывёлы таксама маюць тыя ж правы, што і людзі. Мэта дня – выкрыццё ўсіх формаў гвалту над жывёламі. Заснавальнікі дня заявілі, што, паколькі жывёлы не могуць галасаваць, пратэставаць або выступаць за сваю бяспеку, людзі павінны рабіць гэта за іх.
1802 год. Англійскі афіцэр Фрэнсіс Луі Баралье першым з еўрапейцаў апісаў прымяненне бумеранга абарыгенамі Аўстраліі.
Першы аўстралійскі бумеранг прывёз у Еўропу Джэймс Кук, тады яго палічылі простай дубінкай.
Падобныя да бумерангу прадметы выкарыстоўвалі людзі палеаліту і ў Еўропе, але наскальныя выявы бумерангаў, выяўленыя ў Аўстраліі – самыя старажытныя (ім 50 000 гадоў).
Акрамя таго, менавіта жыхары гэтага мацерыка прыдумалі як будзе вяртацца бумеранг да свайго гаспадара. Самы старажытны ў свеце бумеранг (20 000 гадоў) знойдзены ў Карпатах. Ён выкананы з біўня маманта.
1870 год. Нарадзіўся Фердынанд Рушчыц.
Беларускі і польскі мастак, графік, тэатральны дэкаратар і педагог.
Аказаў уплыў на далейшае развіццё жанру пейзажу ў мастацтве.
Майстра краявідаў, ён бачыў тэмы для сваіх прац у кожным фрагменце беларускай прыроды.
Працаваў над кніжнай графікай, аформіў звыш 50 кніг.
Аўтар дэкарацый для 15 тэатральных пастановак.
Палотны захоўваюцца ў музеях Польшчы, Літвы, Расіі, Беларусі, еўрапейскіх і амерыканскіх зборах.
Браў удзел у рэстраўрацыі Маці Божай Вострабрамскай.
Працаваў старшынёй камісіі па ахове помнікаў старажытнасці.
Арганізатар геалагічнай службы БССР, складальнік першай геалагічнай карты Беларусі, адзін з заснавальнікаў сістэмнага вывучэння выкапняў у Беларусі.
Узнгачальваў горны аддзел Упраўлення Савета народнай гаспадаркі БССР, выкладаў у БДУ, загадваў кафедрай геалогіі, арганізаваў і ўзначаліў Інстытут геалогіі АН БССР.
Узначальваў экспедыцыі па даследаванні Аршанскай, Магілёўскай і Калінінскай (цэнтр – Клімавічы) акруг. Вывучаў мелавыя адкладанні і фасфарыты на паўднёвым усходзе рэспублікі.
З яго непасрэдным удзелам былі адкрыты новыя радовішчы мергеляў, крэйды, фасфарытаў, даламітаў, шкляных пяскоў, торфу, сапрапеляў, будаўнічых матэрыялаў, мінеральных вод.
Вынікі даследаванняў з’явіліся падставай для будаўніцтва Крычаўскага цэментавага завода.
Падараваў БДУ уласную вялікую калекцыю горных парод і мінералаў, якая стала пачаткам Музея землязнаўства геаграфічнага факультэта БДУ.
Быў рэпрэсаваны ў 1930-я. Памёр 13 студзеня 1935 года.
Беларускі грамадскі дзеяч ЗША, эканаміст. Доктар эканомікі.
З 1944 года на эміграцыі ў Германіі, з 1950 – у Аўстраліі, дзе браўудзел у арганізацыі Беларускага аб’яднання. З 1960-х жыў у ЗША, у Нью-Брансвіку, у Дэтройце, дзе працаваў як спецыяліст па падатковых справах. Актыўна ўдзельнічаў у дзейнасці Беларуска-Амерыканскага Задзіночання і Рады БНР. Прымаў удзел у Пятай сустрэчы беларусаў Аўстраліі, прысвечанай 100-годдзю Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Беларускі паэт і літаратуразнавец. Доктар філалагічных навук.
Працавў у Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР.
Аўтар 8 зборнікаў паэзіі, драматычных паэм, кніжкі вершаў для дзяцей, аповесцей.
Асноўныя рысы паэзіі – сардэчнасць, засяроджаны роздум пра жыццё і час, паглыбленне філасофскага пачатку, зварот да перажытага падчас вайны і гістарычнага мінулага.
Аўтар многіх крытыка-літаратуразнаўчых кніг, у тым ліку «Беларуская савецкая паэма», «Максім Танк: Жыццё ў паэзіі». Адзін з аўтараў «Истории белорусской советской литературы».
Перакладчык з рускай, латышскай, польскай і англійскай моў.
Настаўнічаў, працаваў у жабінкаўскай раённай газеце «Сельская праўда», на Брэсцкай студыі тэлебачання.
Аўтар кніг паэзіі «Вестка», «Скразная лінія», «Набліжэнне», «Час прысутнасці», зборніка выбранай паэзіі, кнігі «Сорак пяць»
Памёр 26 лістапада 2017 года.
1963 год. Уведзена ў эксплуатацыю першая чарга “Беларуськалій” у Салігорску.
У 1949 годзе ў Беларусі было адкрыта адно з найбуйнейшых у свеце радовішчаў калійных соляў – Старобінскае. Яго асваенне пачалося ў 1958 годзе, а прамысловая здабыча калійнай солі была пачата ў студзені 1961 года.
Цяпер у ААТ “Беларуськалій” уваходзяць 5 рудаўпраўленняў, 5 абагачальных фабрык і 8 руднікоў. Прадпрыемства кантралюе 11-13% сусветнага рынку калію. Адзінае ў свеце прадпрыемства, якое вядзе здабычу на глыбіні больш за 1 км шахтавым спосабам.
У 2020 годзе «Беларуськалій» стаў адным з цэнтраў забастовак пасля прэзідэнцкіх выбараў і гвалту над пратэстоўцамі.
2007 год. Пачаў выходзіць у эфір тэлеканал «Белсат».
Структурная частка Польскага тэлебачання. Ініцыятыва стварэння спадарожнікавага тэлеканала для беларускіх гледачоў належыць журналістцы А. Рамашэўскай-Гузы.
Канал быў адказам на выказаную ў беларускіх дэмакратычных колах патрэбу ў незалежнай ад уладаў Беларусі тэлестанцыі.
Канал пачаў трансляванне ў Міжнародны дзень правоў чалавека пад кіраўніцтвам А.Рамашэўскай-Гузы.
У склад Назіральнай рады канала ў 2008 годзе ўвайшлі В. Акудовіч, М. Анемпадыстаў, З.Бандарэнка, Г. Бураўкін, А. Гуляеў, С.Калінкіна, У. Колас (старшыня), А. Трусаў, Ю. Хашчавацкі.
У 2020 годзе каманда налічвала амаль 300 работнікаў з Польшчы, Беларусі, Расіі, Украіны і іншых краін.
Працаваў у Тэатры-студыі кінаакцёра, Брэсцкім тэатры, Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя М. Горкага.
Сыграў некалькі дзясяткаў тэатральных, больш за 140 кінароляў, у тым ліку ў фільмах, «Вазьму твой боль», «Дзяржаўная мяжа», «Раскіданае гняздо», «Казка пра Зорнага хлопчыка», «Сакрэтны фарватар», «Давід Гарадзецкі», «Снайпер», «Вольф Месінг», «Снайпер-2. Тунгус», «Смерць шпіёнам».