Здарэнне адбылося 5 кастрычніка на нерэгуляваным пешаходным пераходзе – паведамляе Тэлеграм-канал прэс-службы абласнога УУС. 52-гадовы веласіпедыст не спешыўся і быў збіты аўтамабілем Citroen. З траўма і ён быў дастаўлены ў шпіталь, але пасля аказання медыцынскай дапамогі быў адпушчаны дамоў.
Tag: ДТП
П’яны вадзіцель разбіў дзве машыны ў Магілёве
Едучы па вуліцы Маўчанскага ад гандлёвага цэнтра “Атлас” у бок “Гіпа”, кіроўца Hyundai Equus выехаў на сустрэчную паласу, каб абагнаць іншую машыну. У выніку адбылося сутыкненне з машынай Ford, якая ад удару зачапіла Mitsubishi – паведамляе Тэлеграм-канал прэс-службы абласнога УУС.
Паводле папярэдняй інфармацыі, 50-гадовы вадзіцель Hyundai Equus быў у нецвярозым стане. Аварыя адбылася ў 9.00.
У Магілёве гарэла таксі, у якім ехалі мама з немаўляткай
Кіроўца таксі за стырном Volkswagen не прапусціў Peugeot, якім кіраваў 47-гадовы мужчына. Ад удару машына таксі імгненна запалала. Тушыць Volkswagen давялося пажарнай брыгадзе.
У таксі ў момант аварыі ехала 28-гадовая мама з немаўляткай на руках. Дзіця не пацярпела, а маці была з траўмамі дастаўлена ў лякарню. Шпіталізацыя спатрэбілася таксама 46-гадовай пасажырцы Peugeot.
Здарэнне адбылося на скрыжаванні Ленінскай вуліцы і Ціміразаўскай у 8:20. 30-гадовы кіроўца таксі пры павароце налева павінен быў прапусціць Peugeot, што рухаўся прама.
Два чалавекі загінулі пры аварыі ў Магілёўскім раёне
Трагедыя адбылася каля 15:00 паблізу вёскі Сянькова. Паводле папярэдняй інфармацыі, на закругленні дарогі налева, вадзіцель Subaru не справіўся з кіраваннем. Адбыўся занос аўтамабіля, у выніку якога ён перакуліўся на дах.
Побач з транспартным сродкам знойдзены целы дваіх мужчын. Адзін з іх 48-гадовы мясцовы жыхар. Асоба другога ўстанаўліваецца.
Пасажыр у рэанімацыі – п’яны бяспраўнік перакуліўся пад Слаўгарадам
Кіроўцу ўжо неаднаразова каралі за нецвярозае ваджэнне, у тым ліку крымінальна.
27-гадовы вадзіцель на аўтамабілі “Audi” не змог справіцца з кіраваннем і вылецеў у кювет, дзе машына перакулілася. Здарэнне адбылося каля вёскі Кульшычы Слаўгарадскага раёна – паведамляе Тэлеграм-канал “Міліцыя Магілёўшчыны”.
Пасажыр “Audi” ў выніку дарожна-транспартнага здарэння атрымаў сур’ёзныя траўмы і быў шпіталізаваны. Зараз ён знаходзіцца ў рэанімацыі.
Праверка паказала 0,7 праміле алкаголю ў кіроўцы. Раней ён ужо неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці за нецвярозае ваджэнне і быў пазбаўлены правоў.
Пешахода збілі насмерць у Бабруйскім раёне ноччу – ён стаяў на дарозе без флікера
Надзвычайнае здарэнне адбылося паблізу вёскі Ясны Лес 29 верасня каля 23:30 – паведамляе Тэлеграм-канал абласнога УУС.
54-гадовы кіроўца мікрааўтобуса Mercedes, рухаючыся па аўтадарозе “Магілёў-Бабруйск”, здзейсніў наезд на мужчыну, які стаяў на праезнай частцы дарогі без святлоадбіўных элементаў.
На фота відаць, што ўдар прыйшоўся ў левае крыло аўтамабіля – з боку кіроўцы. Гэта можа сведчыць пра тое, што пешаход знаходзіўся блізка да цэнтра дарогі.
Машына правалілася ў ліўнёвы калодзеж на праезжай частцы ў цэнтры Магілёва
Кіроўцы – будзьце асцярожныя!
Аўтамабіль Skoda Kodiaq рухалася па вуліцы Тані Карпінскай у бок спуску да Дубравенкі, калі адбылося незвычайнае здарэнне. Рашотка ліўнёўкі не вытрымала, альбо, магчыма, наогул адсутнічала на праезжай частцы. У выніку аўтамабіль праваліўся правым пярэднім колам у калодзеж, без магчымасці рухацца далей – задняе левае кола бездапаможна завісла ў паветры.
На месцы працуюць супрацоўнікі дарожнай аўтаінспекцыі.
Адзначым, што здарэнне адбылося ў пары сотнях метраў ад гарвыканкама.
П’яны кіроўца збіў чалавека пад Асіповічамі і не спыніўся
На трасе Мінск – Гомель у Асіповіцкім раёне кіроўца грузавога мікрааўтобуса збіў чалавека на ўзбочыне – паведамляе Тэлеграм-канал прэс-службы Магілёўскага УУС. Пасля гэтага ён, не спыняючыся, працягваў рух. Неўзабаве кіроўца быў затрыманы каля адной з крам у Асіповічах. Яго аўтамабіль меў сляды дарожна-транспартнага здарэння Сам кіроўца аказаўся нецвярозым – аналіз паказаў 1,8 праміле алкаголя ў выдыхаемым паветры.
Збітым чалавекам аказаўся 28-гадовы мінчанін, які знаходзіўся каля свайго няспраўнага аўтамабіля BMW. З нязначнымі траўмамі ён быў адпушчаны медыкамі пасля агляду. Здарэнне адбылося ў цёмны час сутак – каля 20:00.
Кіроўцу грузавіка цяпер чакае пазбаўленне правоў, буйны штраф, а яго дзеянням будзе давацца прававая ацэнка.
У Магілёве была начная пагоня за бяспраўнікам на матацыкле
На хлопца склалі 13 пратаколаў.
На вуліцы Чалюскінцаў у Магілёве экіпаж ДАІ даў сігнал аб неабходнасці спыніцца маладому байкеру – паведамляе Тэлеграм-канал прэс-службы абласнога УУС. Хлопец, аднак, толькі паддаў газу і паспрабаваў адарвацца ад патрульнай машыны. У ходзе пагоні ён выяжджаў на паласу процілеглага руху, скіроўваў на ўзбочыну і ўрэшце рэшт пакаціўся ў кювет. Як высветлілася, прычынай уцёкаў была адсутнасць правоў кіроўцы.
Ні матацыкл, ні сам байкер у выніку вымушанага прыпынку не пацярпелі. На маладога чалавека было складзена 13 пратаколаў: за невыкананне патрабаванняў супрацоўнікаў міліцыі аб спыненні, выезд на паласу сустрэчнага руху, адсутнасць права кіравання, парушэнні правілаў манеўравання і іншыя парушэнні.
Байкер у Бабруйску не справіўся з кіраваннем – матацыкл выбухнуў пад коламі МАЗа
Жудасная карціна дарожна-транспартнага здарэння трапіла на камеры відэаназірання. На відэа, якое публікуе ў сваім Тэлеграм-канале прэс-служба магілёўскага УУС, бачны момант падзення байкера на праезжую частку. Імгненнем пазней матацыкл сутыкнуўся з коламі грузавіка МАЗ, што ехаў наперадзе, і ўспыхнуў.

Байкер – 33-гадовы жыхар Бабруйска – ударыўся аб прыпаркаваныя на ўзбочыне дарогі аўтамабілі. Са шматлікімі траўмамі ён шпіталізаваны.
Здарэнне адбылося на вуліцы Дняпроўскай Флатыліі ў Бабруйску.