Бабруйскім міліцыянтам на выбарах будуць дапамагаць тры дружыннікі

У Бабруйску прайшло пасяджэнне раённага штабу добраахвотных дружын піша газета “Трыбуна працы”. Памагатараў міліцыі запрасілі ў раённы аддзел унутраных спраў, каб абмеркаваць графік працы і прачытаць ім лекцыю пра “правы і свабоды грамадзян”. Цікава, што ўсёй публікі на мерапрыемстве, мяркуючы па фота, сабралося ўсяго шэсць чалавек – тры прадстаўніка РАУС і тры дружыннікі, двое з якіх пенсійнага веку, а трэцяя жанчына. Ёй намеснік начальніка аддзела міліцыі Аляксей Стэльмак і ўручыў значок.

дружыннікі ў Бабруйску

Фота: “Трыбуна працы”

Дзеля бравады ўзяўся за провад – у Бабруйску забіла электраманцёра

Днём 15 снежня трагедыя адбылася ў Бабруйску. Два электраманцёры скарачалі сабе дарогу да хаты і палезлі праз вагоны на шляхах. Адзін праціснуўся паміж вагонамі, а другі, 24-гадовы жыхар Салігорска, падняўся на дах састава і дзеля бравады ўзяўся за аголены кантактны провад пад напругай. Ад электратраўмы ён загінуў на месцы паведамляе Следчы камітэт. Абодва мужчыны былі п’янымі, адзначылі ў ведамстве.

Фота: Следчы камітэт, скрыншот.

У Бабруйску адкрылі пляж

З наступленнем зімы памякчэлі сэрцы ў адміністрацыі бабруйскага прадпрыемства трактарных дэталяў. Іх падведамасны, так званы “санаторскі” пляж, на якім размешчана спартыўная пляцоўка ААТ “БЗТДіА”, адкрыўся для ўсіх наведвальнікаў.

Пляж Бобруйск

Як піша гарадскі рэсурс bobr.by, трывогу мясцовыя жыхары забілі яшчэ ў верасні, калі прадпрыемства пачало адгараджваць заборам частку гарадскога пляжа. На самім прадпрыемстве першым часам супрацоўнікі былі перакананыя, што цяпер пляж і спартыўныя пляцоўкі на ім стануць недасягальнымі для шараговых грамадзян. Цяпер жа адміністрацыя завода вывесіла адмысловую таблічку, якая паведамляе, што пляж адкрыты для ўсіх наведвальнікаў. Пачынаючы з 7 снежня. Цікава, ці захаваецца гэты рэжым працы летам.

Открыли пляж

Фота: bobr.by

Жителю Бобруйска помогли профсоюзы – за прогул его уволили, а премию оставили

Расстреливать два раза уставы не велят: по настоянию профсоюза бобруйчанина уволили, но премии не лишили.

Председатель Могилевской областной организации белорусского профсоюза работников местной промышленности и коммунально-бытовых предприятий Павел Жуйков сообщил на сайте облисполкома о том, что сотрудники отраслевого профсоюза, во время своих приемов на местах, не отказывают в консультациях жителям разных регионов.

Так, главный правовой инспектор труда Татьяна Судакова, принимая жителей Славгородского и Быховского районов, помогла решить проблему одному бобруйчанину.

Он допустил прогул, а наниматель принял решение не только его уволить, но и лишить премии за ноябрь. Профсоюзы настояли на том, что наказывать дважды за одну провинность нельзя и премию прогульщику оставили.

Фото носит иллюстративный характер.

Калі зайшоў муж, вопратка на жанчыне гарэла – у Бабруйску загінула пенсіянерка

Жанчына згарэла зажыва ў Бабруйску ў сваёй кватэры на вуліцы Каменскага. Днём 13 кастрычніка муж пенсіянеркі 1958 года нараджэння калоў дровы ў двары іх гаспадаркі. Калі ён вярнуўся ў дом, то пабачыў сваю жонку, ахопленую полымем. На жанчыне загарэлася вопратка, калі яна стаяла каля кухоннай пліты. Мужчына пагасіў агонь і выклікаў хуткую дапамогу, але медыкі канстатавалі смерць жанчыны, паведамляе прэс-служба МНС.

Фота: МНС

З «Белшыны» знялі санкцыі, а яна і расійскай арміі дапамагае, і застаецца “кашальком Лукашэнкі” – БРЦ

Беларускі расследвальніцкі цэнтр выпусціў новае даследаванне пра памылку ў зняцці еўрапейскіх санкцый з бабруйскага прадпрыемства «Белшына». Як паказалі расследвальнікі, кампанія працягвае супрацоўнічаць з Міністэрствам абароны Расіі, а ў 2023 годзе дыстрыб’ютарам прадпрыемства стаў «Торговый дом “БелАЗ”», які знаходзіцца пад кантролем Дзмітрыя Лукашэнкі.

Бабруйскае прадпрыемства «Белшына» ў сакавіку 2024 года дамаглося прыняцця судовага рашэння, якое зняла з завода еўрапейскія санкцыі. Тады суд вырашыў, што кампанію бяздоказна абвінавацілі ў садзейнічанні агрэсіўнай вайны Расіі супраць Украіны, а таксама ў тым, што прадпрыемства з’яўляецца “кашальком” сям’і Лукашэнкі.

Каманда незалежнага медыярэсурса Беларускі расследвальніцкі цэнтр апублікавала вялікі матэрыял, у якім давяла, што зняццё санкцый з бабруйскага прадпрыемства было памылкай. Ужо пасля ўвядзення санкцый «Белшына» актыўна прысутнічала на расійскім рынку, у тым ліку пастаўляючы сваю прадукцыю абаронным прадпрыемствам. А з 2023 года бабруйскі вытворца працуе ў Расіі праз дыстрыб’ютара, які знаходзіцца пад кантролем сярэдняга сына Аляксандра Лукашэнкі, Дзмітрыя.

Гісторыя падпарадкавання «Белшыны» сям’ёй Лукашэнкі, якую расказваюць даследчыкі БРЦ, коратка выглядае так. У лютым 2023 года генеральнага дырэктара прадпрыемства Андрэя Бунакова са скандалам пасадзілі ў турму, абвінаваціўшы ў карупцыі. Нібыта працуючы на расійскім рынку праз дыстрыб’ютара «Импориа Тайерс», бабруйчане пастаўлялі шыны па заніжаных коштах, чым наносілі шкоду ўласнаму прадпрыемству. У выніку месца «Импориа Тайерс» заняў «Торговый дом “БелАЗ”», які на 45% належыць Прэзідэнцкаму спартоваму клубу пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Лукашэнкі. Пры гэтым “Гандлёвы дом “БелАЗ”” купляў у “Белшыны” звышбуйнагабарытныя шыны для расійскага рынку па кошце ніжэйшым за той, па якім «Белшына» прапаноўвала свайму ўласнаму гандлёваму дому ў Ніжнім Ноўгарадзе.

Што да супрацоўніцтва з расійскім Міністэрствам абароны, даследвальнікі БРЦ прыводзяць факты, што з 2022 па 2023 год дыстрыб’ютар бабруйскага завода «Белнефтехим-Рос» і Мінабароны Расіі падпісалі некалькі кантрактаў на суму больш за 1,5 млрд расійскіх рублёў ($19,5 млн). Толькі за першае паўгоддзе 2023-га «Белнефтехим-Рос» прадаў Міністэрству абароны тавараў на суму больш за $11 млн.

Сярод пакупнікоў бабруйскай прадукцыі ў Расіі – ТАА «ШЕРП» і ТАА «АЗ “НАЗ”» (экс-«Автозавод “ГАЗ”»), а таксама АТ «Автомобильный завод “Урал”». ТАА «Нижегородский ТД “Белшина”» прадаваў шыны АТ «БАЗ», ПАТ «КАМАЗ», АТ «СЭГЗ» і АТ «СКБ», якое знаходзіцца пад санкцыямі Еўрапейскага Саюза. Усе пералічаныя кампаніі вырабляюць вайсковую тэхніку, што можа сведчыць пра тое, што прадукцыя «Белшыны» шырока выкарыстоўваецца ў расейскай вайсковай прамысловасці.

На вайскова-тэхнічным форуме «Армия-2023», які праходзіў у Падмаскоўі, паводле БРЦ, былі прадстаўленыя ўзоры расійскай ваеннай тэхнікі, абсталяваныя шынамі «Белшына». Сярод іх, напрыклад, самаходная гаўбіца «Мальва» — адна з перадавых распрацовак расейскага войска. Такія гарматы выкарыстоўваюцца ў нападах на Харкаўскую вобласць.

Фота: VPK.name

У Магілёве і Бабруйску пачалі ўключаць ацяпленне

Ацяпляльны сезон стартаваў сёння ў самых буйных гарадах Магілёўскага рэгіёна – Магілёве і Бабруйску. Пра гэта паведамляюць афіцыйныя сайты гарвыканкамаў. У першую чаргу ацяпленне пачнуць уключаць у дзіцячых дашкольных, школьных, лячэбна-прафілактычных, медыцынскіх установах, установах сацыяльнага забеспячэння, музеях, дзяржаўных архівах, бібліятэках, гасцініцах. Але пры сярэднясутачнай тэмпературы вышэй за 10°С праца сістэм ацяплення будзе арганізавана ў эканамічным рэжыме. 

Фота ілюстрацыйнае

Дабрачынны кірмаш у Бабруйску сабраў вялікія чэргі і 950 рублёў

У Бабруйску прайшоў дабрачынны кірмаш у прытулку для жывёл “Сабачае сэрца”. Чатырнаццаць валанцёраў падрыхтавалі для ўдзельнікаў мерапрыемства выпечку – кексы, шарлоткі, хатні зефір, хлеб, пернікі, піражкі, эклеры, слойкі, прычым частку пачастункаў прадставілі папулярныя бабруйскія кавярні.

сабачае сэрца

Кожная порцыя пачастунку каштавала па 2 рублі, а ў дадатак да слодычаў арганізатары прапанавалі бясплатную гарбату і безалкагольны глінтвейн. Нягледзячы на хваляванні валанцёраў, усе дэсерты былі раскупленыя гасцямі ўжо ў першыя поўгадзіны мерапрыемства, а ўсяго на дабрачынным кірмашы ўдалося сабраць 950 рублёў на карысць сабачага прытулку. Для прагулак з пітомцамі ўстановы выстройваліся агромністыя чэргі – адзначае выданне bobr.by.

дабрачынны кірмаш

Фота: bobr.by

Трылер у Бабруйску – як выратавалі хворую пенсіянерку, якой агонь адрэзаў усе выхады

Жанчына не магла самастойна выбрацца з пажару, таму што ледзь рухалася з-за хваробы. 

Выратаванне 74-гадовай пенсіянеркі стала для жанчыны сапраўдным цудам. Жыхарка Бабруйска пратаплівала печку ў сваёй кватэры ў аднапавярховым доме на вуліцы Бахарава. У нейкі момант яна заўважыла, што на пячы пачала загарацца мяккая цацка – плюшавы мішка. Пенсіянерка не прыдумала нічога лепшага, як выкінуць мішку ў калідор, на драўляную падлогу, а потым наогул забылася пра яго. Ад цацкі дом і загарэўся.

Калі праз нейкі час жанчына пабачыла, што яе калідор палае, выбрацца з дому самастойна было ўжо немагчыма. Агонь перакрыў выхад, акрамя таго жанчына толькі што перанесла хваробу і ледзь рухалася. Дазваніўшыся да ратавальнікаў, 74-гадовая бабруйчанка заставалася ў ахопленай агнём кватэры да свайго вызвалення. Машына пажарных была на месцы ўсяго праз некалькі хвілін – паведамляе прэс-служба МНС.

Фота: МНС

Пад Бабруйскам заўважылі рэдкае чаравіковае дрэва – хтосьці развітаўся з летам?

Сухую сасну каля возера Бярозавага пад Бабруйскам нехта арыгінальна ўпрыгожыў. Дрэва абвешанае старымі чаравікамі, прычым усе яны лёгкія, летнія. На пустым галлі можна пабачыць некалькі пар абутку, звязаных паміж сабой шнуркамі. “Напэўна, хтосьці развітаўся з летам” – піша пра знаходку bobr.by.

прощание с летом

Фота: bobr.by