У Бабруйску 9-гадовы хлопчык упаў з яблыні, з вышыні 3,5 метра на бетон

Хлопык з Расіі, які прыехаў да бабулі ў Бабруйск, шпіталізаваны ў цяжкім стане пасля падзення з дрэва галавой на бетонную тратуарную плітку.

Няшчасны выпадак адбыўся ўвечары 27 ліпеня. Паводле папярэдняй інфармацыі, хлопец узлез на дзікую яблыню, што расце непадалёк ад дома. На вышыні каля трох з паловай метраў ён не ўтрымаўся і сарваўся ўніз. Удар прыйшоўся галавой аб бетонную тратуарную плітку.

На месца неадкладна выклікалі хуткую дапамогу. Медыкі даставілі пацярпелага ў рэанімацыйнае аддзяленне. Паводле ўрачоў, яго стан застаецца цяжкім.

На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група. Апытваюцца сваякі хлопчыка і магчымыя відавочцы.

Фотаздымак: ТГ Следчага камітэта РБ