пракуратура

Магілёўская аблпракуратура пахвалілася барацьбой з “экстрэмізмам”

Пракуратура Магілёўскай вобласці назвала “экстрэмісцкімі” за першае паўгоддзе 2026 года дзевяць інтэрнэт-рэсурсаў.

Пракуратура ў сваім паведамленні не пералічвае заблакаваныя ёй сайты, акрамя аднаго – сайта “Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэньні” (rеvivalbelarus.org). Ён з’яўляецца часткай Аб’яднанага Пераходнага кабінета Беларусі, які таксама прызнаны “экстрэмісцкім”. Паводле магілёўскіх пракурораў, там шырока публікавалася і-нфармацыя, якая прапагандуе “экстрэмісцкую дзейнасць”, а таксама звесткі, накіраваныя на дыскрэдытацыю органаў улады і кіравання.

“Акрамя таго, у публікацыях з дапамогай размяшчэння спасылак на інфармацыйную прадукцыю распаўсюджваліся шматлікія экстрэмісцкія матэрыялы”, – паведамляе пракуратура.

Гэты сайт узнік адносна нядаўна. Навіны ў ім пачынаюцца ад канца жніўня мінулага году. Знайсці ў яго матэрыялах экстрэмізм вельмі цяжка, затое ёсць вызначэнне прадстаўніцтва як калегіяльнай выканаўчай структуры Аб’яднанага пераходнага кабінету Беларусі, адказнай за рэалізацыю яго палітыкі ў сферы нацыянальнага адраджэння.

Варта адзначыць, што ў Беларусі аб нацыянальным адраджэнні ўвогуле ніхто не ўзгадвае, бо уладам, а разам з імі і пракуратуры гэтае адраджэнне непатрэбна і шкодна. Напэўна, у турбоце аб нацыянальным адраджэнні і заключаецца вышэйзгаданы “экстрэмізм”. 

Фотаздымак з адкрытых крыніц

← Усе навіны Магілёва