ваенныя вадалазы

У Магілёўскім раёне праходзяць летнія зборы ваенных вадалазаў

З 6 па 17 ліпеня на Дняпры ў Магілёўскім раёне ідуць зборы ваенных вадалазаў. Удзельнічаюць больш за 50 вайскоўцаў з усіх вадалазных падраздзяленняў Узброеных Сіл. Арганізатар – 188-я гвардзейская інжынерная брыгада, на базе якой такія зборы традыцыйна праходзяць летам. Зімовыя – у казармах самой брыгады.

Праграма ўключае адпрацоўку нарматываў, работу на плыні, начныя апусканні ў лёгкім і цяжкім рыштунку, здачу залікаў Цэнтральнай вадалазнай кваліфікацыйнай камісіі на пацвярджэнне і прысваенне кваліфікацыі.

Паводле слоў камандзіра разведвальна-вадалазнага ўзвода Вадзіма Падольскага, работа на плыні – ключавы элемент праграмы, неабходны для атрымання кваліфікацый інструктара і старшага інструктара.

Ваенныя вадалазы адпрацоўваюць пошук і пад’ём выбухованебяспечных прадметаў, інжынерную разведку водных перашкод і дарожна-маставых збудаванняў, падрыхтоўку пантонна-маставых перапраў і забеспячэнне сплаву баявых машын.

Фота БелТА.

← Усе навіны Магілёва