Колішнюю першую замміністра сельскай гаспадаркі Надзею Каткавец адазвалі з пенсіі і накіравалі на пасаду інспектара па Магілёўскай вобласці.
«Надзея Мікалаеўна, я вас ведаю даўно. Вы чалавек актыўны. Напэўна, больш вопытнага за сталом нікога няма. Усё будзе залежаць ад таго, наколькі вы і далей будзеце такім актыўным чалавекам. Як вы бачыце, заседзецца на месцы недзе там я вам не даў. Адпачылі трошкі і наперад», – сказаў беларускі дыктатар.
У выніку 65-гадовая Каткавец, якая ужо была на пенсіі і абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму “Механізм дзяржаўнага рэгулявання развіцця аграпрамысловай вытворчасці Рэспублікі Беларусь у сучасных умовах», цяпер зноў чыноўніца, але ўжо з навуковай ступенню кандыдата эканамічных навук.
Каткавец найбольш запомнілася сваімі развагамі пра «хаацічаскі сложаныя цэны». Пра гэта яна заявіла на прэс-канферэнцыі ў 2011 годзе, адзказваючы на пытанне, чаму беларуская бульба прадаецца ў магазінах даражэй за польскую.
Фотаздымак: БелТА
