Крычаў камуналка

Кіраўнік Крычаўскага раёна патрабуе ад камунальнікаў зарабляць грошы

Кіраўніцтва Крычаўскана раёна сустрэлася з камунальнікамі горада ды вызначыліа прыярытэтныя задачы для работнікаў сферы паслуг.

На сустрэчы з працаўнікамі “Камунальніка” старшыня Крычаўскага райвыканкама Аляксей Шарай паведаміў прафесіяналам сваёй справы нечаканую навіну пра тое, што смецце павінна своечасова вывозіцца, а каля кантэйнераў не павінны з’яўляцца горы буйнагабарытнага смецця. 

Аднак самае парадаксальнае, што Шарай запатрабаваў ад камунальнікаў зарабляць грошы. Па яго меркаванню, усе рэсурсы для гэтага ў прадпрыемства ёсць. 

“У нашым горадзе хапае аб’ёмаў работ і ёсць фінансаванне. Бярыцеся і рабіце. Не зусім правільна, калі за справу бяруцца прадстаўнікі іншагародніх кампаній” цытуе словы кіраўніцтва раённае выданне “Крычаўскае жыццё”. 

Такія заявы прымусілі калегу Шарая па райвыканкаму Ірыну Пруднікаву пусціць на твар усмешку – бо тое, як зарабляць грошы камунальшчыкам мэр горада не агучыў. Пры гэтым Пруднікава лічыць, што камунальнікі не толькі павінны самі працаваць, але і актывізаваць насельніцтва. 

У выніку складаецца ўражанне, што працаўнікі “Камунальніка” выйшлі з гэтай сустрэчы з адсутнасцю разумення ў чым іх першачарговая задача і што ад іх наогул патрабуецца. 

Фота krichevlive.by

← Усе навіны Магілёва