Учора ўвечары на аўтадарозе Р-93 «Магілёў – Бабруйск» паблізу пасёлка Гроні ў Быхаўскім раёне сутыкнуліся адразу тры аўтамабілі. Адзін чалавек загінуў, яшчэ пяць апынуліся ў бальніцы.
Аварыя адбылася каля 22:20. Паводле папярэдняй версіі Дзяржаўтаінспекцыі, 62-гадовы кіроўца Rover не справіўся з кіраваннем і выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з аўтамабілем Toyota. Ад удару Toyota адкінула на UAZ Patriot, які рухаўся ў сустрэчным кірунку.
Кіроўца Rover загінуў на месцы. Двое яго пасажыраў, кіроўца Toyota і двое пасажыраў UAZ Patriot дастаўлены ў бальніцу.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка, абставіны аварыі высвятляюцца.
Фота – скрыншот відэа тэлеграм-канала «Міліцыя Магілёўшчыны».
