вуліца Чапаева

Загадка вуліцы Чапаева – слаўгарадскі дэтэктыў

У Слаўгарадзе ёсць вуліца, якая прыцягнула асобную ўвагу ўладаў. Што там адбываецца – загадка.

На планёрцы ў райвыканкаме абмеркавалі «сітуацыю на вуліцы Чапаева». Якая менавіта праблема ўзнікла на вуліцы імя ліхога камдзіва, раённая газета «Прысожскі край» не паведаміла, але ёю ўсур’ёз зацікавіліся і старшыня райвыканкама, і кіраўніца мясцовых «дэпутатаў». Што само па сабе насцярожвае – ні Максім Патапенка, ні, тым больш, Святлана Язерская на дробязі разменьвацца не стануць.

З паўнамёкаў становіцца зразумела, што справа не ў пажары, не ва ўрагане і не ў масавай бойцы, не ў праявах экстрэмізму, а ў парадку на прыдамавых тэрыторыях.

З чапаеўскімі домаўладальнікамі «ўжо праведзена тлумачальная работа», паколькі «парадак каля дома – гэта найперш клопат самога гаспадара».

Пагадзіцеся, вельмі падобна да знакамітага лозунга: «Выратаванне тапельцаў – справа рук саміх тапельцаў».

Фота раённай газеты.

← Усе навіны Магілёва