За ўнёсак у сацыяльна-эканамічнае развіццё Магілёўшчыны – медалі, і граматы за правалы атрымалі чыноўнікі і «дэпутаты».
Бездакорнай службай вызначыліся чыноўнікі Магілёўшчыны. Указам галоўнага чыноўніка краіны Лукашэнкі медалі атрымалі:
- кіраўнік спраў аблвыканкама;
- начальнік аддзела культуры Мсціслаўскага райвыканкама;
- начальнік аддзела інвестыцыйных праграм і аховы працы камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Магілёўскага аблвыканкама;
- намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Магілёўскага аблвыканкама.
У прэс-рэлізе пра ўзнагароджанне пра дасягненні чыноўнікаў пісалі выключна ў найвышэйшых ступенях. Узгадвалася пра
- шматгадовую плённую працу;
- эфектыўнае кіраўніцтва;
- неацэнны асабісты ўклад.
«Дэпутаты», на сваім сходзе, абмежаваліся ўручэннем адзін аднаму грамат. Яны, як высвятляецца, таксама з усіх сіл спрыялі «росквіту Магілёўскай вобласці і павышэнню якасці жыцця яе жыхароў».
Праблема ў тым, што адзінкі вымярэння росквіту і павышэння якасці, выкарыстаныя для ацэнкі працы «слуг народа», прыдуманыя імі самімі і ніяк не звязаныя з рэальнымі эканамічнымі паказчыкамі, якімі Магілёўшчына ніколі не блістала.
Бо, калі ацэньваць заслугі чыноўнікаў і «дэпутатаў» вобласці ў рублях і працэнтах, то гаворка ішла б ужо не пра медалі і граматы, а пра крымінальныя справы.
Фотa “Магілёўскія ведамасці”.