Warning: "continue" targeting switch is equivalent to "break". Did you mean to use "continue 2"? in /var/www/mogilev_medi_usr/data/www/mogilev.media/wp-content/plugins/telegram-for-wp/inc/Notifcaster.class.php on line 318
Запякаў бульбу, ды так і кінуў касцёр – унук спаліў бабуліну сядзібу пад Чавусамі - Магілёў.media
унук спаліў бабуліну сядзібу пад Чавусамі

Запякаў бульбу, ды так і кінуў касцёр – унук спаліў бабуліну сядзібу пад Чавусамі

У вёсцы Бясчынне Чавускага раёна днём 3 ліпеня агонь ахапіў пяць гаспадарчых будынкаў і падбіраўся ўшчылюную да жылога дома – паведамляе прэс-служба МНС. Як высветлілася, раней 11-гадовы ўнук гаспадыні дома паглядзеў у інтэрнэце рэцэпт печанай бульбы і вырашыў яго паўтарыць. Распаліў вогнішча, паклаў бульбу, але яна згарэла. Расчараваўшыся, хлопец пераключыўся на іншыя забаўкі, а пра касцёр забыўся. Агонь хутка перакінуўся на бліжэйшыя гаспадарчыя пабудовы.

Фота: МНС

← Усе навіны Магілёва