Гарадзецкая

У Слаўгарадзе аднагалосна абралі «гросмайстра» таварыства «Веды»

Галоўная рэдактарка слаўгарадскай раёнкі дадала ў сваю калекцыю яшчэ адну пасаду – цяпер яна і кіраўніца мясцовага таварыства «Веды».

Пачынала Гарадзецкая з БРСМ. Потым выйшла з камсамольскага ўзросту і была пераведзеная ў галоўныя рэдактаркі газеты, дзе хутка асвоіла прэмудрасці чата GPT, каб канвеерным метадам генераваць артыкулы пра росквіт аднаго з самых бедных і дэпрэсіўных раёнаў Магілёўшчыны, вядомага таксама як Прапойск.

У «Веды» Гарадзецкую абралі аднагалосна – «удзельнікі канферэнцыі адзначылі яе высокі прафесіяналізм, вялікі досвед работы ў інфармацыйнай сферы, глыбокае веданне грамадска-палітычнага парадку дня і ўменне выбудоўваць канструктыўны дыялог з рознымі аўдыторыямі». А яшчэ яна любіць спяваць і, магчыма, танчыць.

Старазапаветнае таварыства «знаўцаў» існуе ў Беларусі з лёгкай рукі Лукашэнкі. 

Дзед, у свой час, таксама нёс святло ведаў у цемру невуцтва беларусаў. 

Знаўца вершаў Васіля Быкава і стваральнік жыццяпісу Францыска Скарыны ў Санкт-Пецярбургу пратэжуе ўсіх троечнікаў-пенсіянераў кшталту Гарадзецкай.

У выніку ў Беларусі склалася сітуацыя, калі цемра невуцтва выглядае значна лепш за сумнеўную асвету.

Фота раённай газеты.

← Усе навіны Магілёва