хлебароб

Гастранамічныя вынаходніцтвы для касцюковіцкіх хлебаробаў

У Касцюковіцкім раёне механізатары займаюцца сваімі справамі, а журналісты раёнкі ўважліва назіраюць за іх талеркамі. І атрымліваецца, што «ў такой клапатлівай сельскагаспадарчай працы вельмі важнае правільнае харчаванне. І, натуральна, у „Саматэвічы Агра” не пакідаюць гэтае пытанне без увагі. Меню абеду ўразіла: густы расольнік, духмяная свежазвараная грачаная каша з моцным наварыстым курыным супам, свежы фермерскі сыр і, вядома, далікатэсныя хлебабулачныя вырабы».

Мы маем дзевяць прыметнікаў у адной фразе. На кожную страву – паўтара эпітэта. Такой шчыльнасці не бывае нават у рэстаранных рэцэнзіях.

Пасля такога апісання калгаснага абеду пытанне пра тое, колькі цэнтнераў кармавых адзінак нарыхтавана на ўмоўную галаву, ужо і задаваць неяк няёмка.

Фота раённай газеты.

← Усе навіны Магілёва