У Бабруйску выратавалі двух пенсіянераў з кватэры, што палала

Раніцай 14 студзеня работнікі МНС выратавалі двух бабруйскіх пенсіянераў з кватэры падчас пажару. 

Здарэнне адбылося ў шматпавярховіку па вуліцы Кастрычніцкай у Бабруйску. Сігнал пра ўзгаранне паступіў каля 06:45 раніцы 14 студзеня. Унутры кватэры знаходзіліся муж і жонка 1939 года нараджэння. Абодва пенсіянеры былі выратаваныя і вынесеныя на свежае паветра. Зараз яны знаходзяцца ў лякарні з атручваннем прадуктамі гарэння. Дачка пенсіянераў здолела самастойна выбрацца з кватэры падчас пажару і атрымала апёкі. Прычына ўзгарання ўдакладняецца – паведамляе прэс-служба МНС.

Фота: МНС, скрыншот