А цяпер перакрываюць праспект Шмідта – да канца года

Працягваецца рамонт пуцеправодаў па вуліцы Завадской у Магілёве. Пасля завяршэння рэканструкцыі маста каля Быхаўскага рынка, з-за якога амаль на два месяцы была перакрытая вуліца Чалюскінцаў, будаўнікі пераходзяць да новага маста – па праспекце Шмідта (на фота).

На працягу рамонтных работ рух па праспекце будзе спынены. Работы пачнуцца 24 кастрычніка і паводле папярэдніх планаў працягнуцца да 31 снежня 2023 года – паведамляе mycity.by.

Фота: yandex.maps, скрыншот

Вуліцу Чалюскінцаў у Магілёве адкрыюць з наступнага панядзелка

У Магілёўскім гарвыканкаме паведамілі, што рамонт маста каля Быхаўскага рынка фактычна завершаны, і 23 кастрычніка, у наступны панядзелак будзе адкрыты праезд па вуліцы Чалюскінцаў.

Нагадаем, што вуліцу перакрылі 9 верасня на адзін месяц, а 28 верасня тэрмін рамонту маста павялічылі да канца кастрычніка.

Фота: mogilev.media

Перакрыццё вуліцы Чалюскінцаў у Магілёве працягнулі яшчэ на адзін месяц

Рух транспарту па пуцеправодзе праз вуліцу Завадскую і па вуліцы Чалюскінцаў будзе перакрыты да 30 кастрычніка. Гэта звязана з правядзеннем рэканструкцыі пуцеправода, паведамілі рэсурсу mycity.by ў Магілёўскім гарвыканкаме.

Нагадаем, што рух па вуліцы Чалюскінцаў перакрылі 10 верасня. Меркавалася, што рамонтныя работы будуць завершаныя да канца месяца.

Фота: mogilev.media

Вуліцу Чалюскінцаў у Магілёве ўсё ж перакрылі

Вечарам 10 верасня быў перакрыты рух транспарта па вуліцы Чалюскінцаў у Магілёве. У сувязі з рамонтам пуцепаравода праз вуліцу Завадскую – маста каля Быхаўскага рынка – праезд па Чалюскінцаў спынены цалкам, да канца месяца – гаворыцца ў паведамленні аўтапарка №1. 

Першапачаткова рух планавалася перакрыць яшчэ 9 верасня, але ранкам 10-га стала вядома, што перакрыццё пераносіцца на нявызначаны тэрмін, які скончыўся вечарам таго ж дня.

Як грамадскі транспарт будзе аб’яжджаць закрыты ўчастак, і як можна скараціць аб’езд легкавому транспарту – чытайце ў матэрыяле mogilev.media.

Фота: mogilev.in

Перакрыццё вуліцы Чалюскінцаў у Магілёве перанеслі на нявызначаны тэрмін

Рамонтныя работы на мосце каля Быхаўскага рынка, з-за якіх планавалася перакрыць вуліцу Чалюскінцаў у Магілёве, не пачаліся 9 верасня, як меркавалася. Іх перанеслі на нявызначаны тэрмін – паведамляе аўтобусны парк №1. Папярэдне, работы пачнуцца з 11 верасня, але ў гэты план могуць быць унесены новыя карэкціроўкі, заявілі ў ведамстве.

Фота: masheka.by

Вуліцу Завадскую ў Магілёве перакрыюць да канца месяца

У сувязі з правядзеннем рэканструкцыі пуцеправода праз вуліцу Завадскую па вуліцы Чалюскінцаў у Магілёве, пачынаючы з 9 верасня да 30 верасня будзе перакрыты рух транспартных сродкаў па гэтай вуліцы – пішуць “Магілёўскія ведамасці”.

Вуліца Завадская цягнецца здоўж Дняпра, пачынаючы ад выезда з Быхаўскага рынка і да Шмідтаўскага маста праз Днепр. На ёй размешчана вяслярная база “Спартака”.

Фота з адкрытых крыніц.