Гандлёвая сетка на Магілёўшчыне пачала прадаваць славутыя літоўскія шакоцісы

У крамах гандлёвай сеткі “Суседзі” пачалі прадаваць знакамітыя прысмакі “Шакоціс”, занесеныя ў нацыянальны фонд літоўскай кухні.

Мучная слодыч «Шакоціс» у сетцы крам «Суседзі» – гэтай набор з шасці-сямі кавалачкаў торта, якія спакаваны ў аднаразовыя пластыкавыя кантэйнеры. Прычым выпякаюцца яны ва ўласных пякарнях гандлёвай сеткі. Адзначым, што гэта першы выпадак шырокага продажу шакоцісаў у беларускіх крамах.

Шакоцісам лічыцца традыцыйны літоўскі торт незвычайнай формы з яечнага цеста, выпечаны на адкрытым агні. У перакладзе з літоўскага “шакоціс” азначае “галіністы”, бо мучная слодыч нагадвае дрэва. Гэты незвычайны торт нават занесены ў Літоўскі нацыянальны фонд кулінарнай спадчыны. 

Што цікава – аналагічная кулінарная традыцыя была зафіксавана беларускімі этнографамі і ў Заходняй Беларусі, толькі там падобны торг называюць банкуха.

Фота mogilev media, і з адкрытых крыніц