Пад Магілёвам згарэў трактар з прычэпам (абноўлена)

Пра тое паведамляюць аўтамабілісты. Паводле іх здарэнне адбылося на прыгараднай аб’язной шашы.

На апублікаваным у адным з мясцовых тэлеграм-канале для кіроўцаў відэа бачна, як трактар з прычэпам ахоплены адкрытым полымем. Пажарных вакол няма. Не бачна і трактарыста.

Як паведамляе тэлеграм-канал “Милиция Могилевщины” механізатарам з дапамогаю вогнетушыцеляў удалося пагасіць узгаранне. Няспраўны трактар адбуксіравалі ў майстэрню.

У дарожна-транспартным здарэнні ніхто не пацярпеў. Прычына ўзгарання і абставіны здарэння высвятляюцца.

фота з рэсурсу https://t.me/uvdmogilev