Ад жывёлы пацярпелі двое чалавек, а нападніцу «ліквідавалі».
Інцыдэнт адбыўся ў адным з дачных пасёлкаў у Магілёўскім раёне. На месца выехалі ратавальнікі, супрацоўнікі аддзелу міліцыі, прадстаўнікі ветэрынарнай станцыі і паляўнічай гаспадаркі, паведамляе прэс-служба Міністэрства надзвычайных сітуацыяў.
Рысь у дачным пасёлку хавалася пад машынай аднаго з пакусаных, які ратаваўся ад яе ў салоне аўтамабіля.
«Драпежніка ліквідавалі. Пацярпелыя – двое жыхароў Магілёва, 66 і 59 гадоў, шпіталізаваны», – адзначае прэс-служба МНС.
Акрамя таго, 7 чалавек параненыя, з іх – трое дзеці.
Пішам, як вайна ва Ўкраіне ўплывае на жыццё еўрапейскіх гарадоў, якія маюць партнёрскія дачыненні з гарадамі Магілёўскай вобласці.
Мікалаеў расійскія войскі атакавалі ўначы. Горад зазнаў масіраваны ракетны абстрэл. Пашкоджаныя тры медычныя ўстановы, дзве навучальныя ўстановы, музей і жылыя дамы.
Абстраляныя былі і паселішчы Мікалаеўскай вобласці. Там зафіксаваныя пашкоджанні жылых дамоў і гаспадарчых будынкаў. У выніку абстрэлаў узніклі пажары.
«Толькі за ўчорашні дзень у Мікалаеўскай вобласці ў выніку баявых дзеянняў пацярпелі 7 чалавек. Сярод пацярпелых 3 дзяцей – усе з аскепкавымі раненнямі. На жаль, ёсць і загінулыя – 8-гадовае дзіця», – паведаміла старшыня абласнога савету Ганна Замазеева.
Яна піша, што ўсе пацярпелыя дастаўлены ў медычныя ўстановы, ім аказваецца неабходная дапамога.
«На сённяшнюю раніцу ў шпіталях Мікалаева перабывае 579 грамадзян, якія пацярпелі ад нападаў акупантаў на Мікалаеўшчыну», – дадае яна.
Паводле папярэдніх дадзеных, расійскія войскі білі па Мікалаеўшчыне ракетамі С-300. Іх абломкі адшуканыя каля аднаго з будынкаў, удакладняе інфармацыйнае агенцтва «УНІАН».
Пабрацімства Мікалаева з Магілёвам было замацаванае дамовай у 2009 годзе.
31 мая 2022 году мэр украінскага гораду заявіў, што Пагадненне аб пабрацімстве з Магілёвам скасаванае і выказаў спадзеў, што яно будзе адноўленае, калі Беларусь стане свабоднай.
Магілёў. media працягвае сачыць за жыццём Мікалаева, нягледзячы на спыненне партнёрскіх сувязяў з Магілёвам.
Мікалаеў месціцца за 65 кіламетраў ад Чорнага мора. Да вайны ў ім жыло 490 тысяч чалавек. Траціна з іх вымушана была пакінуць горад. Паводле Генштабу Узброеных сіл Украіны Мікалаеў адзін з асноўных кірункаў наступу расіян.
Яго рэгулярна абстрэльваюць, знішчаючы гарадскую інфраструктуру і змушаючы мясцовую ўладу капітуляваць. Прэзідэнт Украіны Уладзімер Зяленскі прысвоіў Мікалаеву ганаровае званне «Горад-герой».