У лясах Кіраўскага раёна згубіўся ці не першы ў гэтым сезоне чалавек

Прэс-служба Міністэрства надзвычайных сітуацый інфармуе пра пошукі мужчыны 1980 года нараджэння ў лясным масіве каля вёскі Кобава Кіраўскага раёна. Паведамленне пра прапажу чалавека з’явілася вечарам 9 сакавіка, каля 21:30. На выратаванне мужчыны былі адпраўленыя некалькі адзінак тэхнікі і 8 чалавек. Пошукі вечарам 9 сакавіка прайшлі безвынікова і будуць працягвацца – паведамляюць у ведамстве.

Continue reading “У лясах Кіраўскага раёна згубіўся ці не першы ў гэтым сезоне чалавек”

У Чэрыкаве падчас рамонта машыны загарэлася ўся гаспадарка, кіроўцу шпіталізавалі

58-гадовы жыхар Чэрыкава трапіў у лякарню пасля пажару, выкліканым зварачнымі работамі ў гаражы – паведамляе прэс-служба МНС. Мужчына рамантаваў свой “Volkswagen Passat” і ў нейкі момант агонь выйшаў з-пад кантроля. Загарэліся рэчы ў гаражы, полымя хутка перакінулася на дах прыватнага дома. На той момант, калі прыехалі ратавальнікі, жыхар Чэрыкава ўжо знаходзіўся на вуліцы, з апёкамі 3% цела і з атручваннем прадуктамі гарэння. Ён шпіталізаваны.

Фота: МНС

Прыкаваны да пасцелі пенсіянер загінуў на пажары ў Асіповічах – замкнула электрычную грэлку

Вечарам 2 сакавіка ў Асіповічах на пажары загінуў 75-гадовы мужчына. Пасля хваробы ён быў прыкаваны да пасцелі і жыў адзін, догляд за пенсіянерам ажыццяўлялі мясцовая жыхарка, суседзі і дочкі ахвяры. Паводле папярэдніх дадзеных, прычынай пажару стала замыканне электрычнай грэлкі, якой часта карыстаўся мужчына – паведамляе газета “Асіповіцкі край”.

Фота: “Асіповіцкі край”

Крычаўскі пенсіянер патануў у падвале прыватнага дома

Вечарам 2 сакавіка ў падвале жылога дома па Шасейным завулку ў Крычаве было знойдзена цела мужчыны. Ахвярай аказаўся пенсіянер 1962 года нараджэння – паведамляе прэс-служба МНС. Абставіны трагедыі высвятляюцца, пагэтаму пакуль няясна, ці можна лічыць паводку на Магілёўшчыне прычынай гібелі мужчыны.

Фота ілюстрацыйнае

Мужчына загінуў на пажары ў Мсціслаўскім раёне

Трагедыя адбылася позна вечарам 28 лютага ў вёсцы Лютня Мсціслаўскага раёна. Прыватны дом на вуліцы Паўночнай гарэў адкрытым полымем, унутры ратавальнікі знайшлі цела 52-гадовага мужчыны, гаспадара. Прычына пажару высвятляецца – паведамляе прэс-служба МНС.

Фота: МНС

Рэкі пачалі выходзіць з берагоў на Магілёўшчыне

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях паведамляе пра затапленне некалькіх участкаў дарог і мастоў у Мсціслаўскім, Бялыніцкім, Чавускім і Слаўгарадскім раёнах. 

Continue reading “Рэкі пачалі выходзіць з берагоў на Магілёўшчыне”

Магілёўская майстар ЖЭУ, што прыбірала снег, сама трапіла пад удар – пераламаныя робры, косці, пазванкі

Дзяржаўныя медыцынскія судовыя экспертызы апублікавалі вынікі расследавання надзвычайнага здарэння, што адбылося ў Магілёве 19 снежня 2023 года на вуліцы Грышына. 

Continue reading “Магілёўская майстар ЖЭУ, што прыбірала снег, сама трапіла пад удар – пераламаныя робры, косці, пазванкі”

У падвале дома ў Бабруйску знайшлі цела невядомага мужчыны

Позна вечарам 1 лютага жыхарка дома па вуліцы Арджанікідзэ ў Бабруйску заўважыла, што з падвальнага памяшкання ідзе дым. Калі на месца прыбылі ратавальнікі, падчас тушэння пажару яны знайшлі ў сутарэнні цела мужчыны. Яго асоба і прычына ўзгарання зараз высвятляюцца – паведамляе прэс-служба МНС.

Фота: МНС

На пажары ў Кіраўскім раёне загінуў малады мужчына

Цела мужчыны 1987 года нараджэння было знойдзена на месцы пажара ў вёсцы Новая Добасна Кіраўскага раёна. Узгаранне адбылося ў дзве гадзіны ночы сёння, 27 студзеня – паведамляе прэс-служба МНС. Прычына пажару высвятляецца.

Фота ілюстрацыйнае.

Два пажары ў Магілёве, адзін у Бабруйску. Загінула жанчына

Днём 20 студзеня на Магілёўшчыне тройчы адбыліся пажары – паведамляе прэс-служба МНС. Трагічным стала ўзгаранне ў Магілёве ў аднапавярховым доме на дзве кватэры па вуліцы Макарава, 24. Тут ратавальнікі здолелі выцягнуць з агня мужчыну 1972 года нараджэння, які быў шпіталізаваны з атручэннем. На месцы здарэння было знойдзена цела яго сужыцельніцы 1977 года нараджэння. Прычыны пажару высвятляюцца.

У той жа дзень здарыўся пажар у прыватным доме па вуліцы Восеньскай. Гаспадар дома, пенсіянер 1957 года нараджэння быў шпіталізаваны з атручэннем прадуктамі гарэння.

У 18:25 20 студзеня адбылося ўзгаранне ў незакрытым падвале пяціпавярховага дома па вуліцы Чарняхоўскага. З кватэр пад’езда супрацоўнікі МНС эвакуявалі 9 чалавек, пры гэтым адна з жыхарак, пенсіянерка 1951 года нараджэння была шпіталізаваная з атручэннем.

Фота ілюстрацыйнае