Warning: "continue" targeting switch is equivalent to "break". Did you mean to use "continue 2"? in /var/www/mogilev_medi_usr/data/www/mogilev.media/wp-content/plugins/telegram-for-wp/inc/Notifcaster.class.php on line 318
У Чэрыкаве падчас рамонта машыны загарэлася ўся гаспадарка, кіроўцу шпіталізавалі - Магілёў.media

У Чэрыкаве падчас рамонта машыны загарэлася ўся гаспадарка, кіроўцу шпіталізавалі

58-гадовы жыхар Чэрыкава трапіў у лякарню пасля пажару, выкліканым зварачнымі работамі ў гаражы – паведамляе прэс-служба МНС. Мужчына рамантаваў свой “Volkswagen Passat” і ў нейкі момант агонь выйшаў з-пад кантроля. Загарэліся рэчы ў гаражы, полымя хутка перакінулася на дах прыватнага дома. На той момант, калі прыехалі ратавальнікі, жыхар Чэрыкава ўжо знаходзіўся на вуліцы, з апёкамі 3% цела і з атручваннем прадуктамі гарэння. Ён шпіталізаваны.

Фота: МНС

← Усе навіны Магілёва