У Магілёве гарэў інфекцыйны корпус бальніцы №1, які будуецца

1 лютага ў 3 гадзіны ночы здарыўся пажар у адным з кабінетаў новага інфекцыйнага корпуса Магілёўскай гарадской бальніцы №1 па вуліцы Акадэміка Паўлава – паведамляе прэс-служба МНС. Будынак інфекцыйнага корпуса не эксплуатуецца – толькі ідзе яго будаўніцтва. Персанал і пацыенты ў ім адсутнічаюць. Гарэнне адбывалася ў вучэбна-метадычным кабінеце на шостым паверсе. У выніку пажару пашкоджана медыцынская маёмасць, якая складуецца, закурана памяшканне кабінета. Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца.

Фота: МНС

У Спаскім саборы Магілёва абласному ўпраўленню МНС уручылі харугву – фота

Трэба адзначыць, што для шматканфесійнай краіны і рэгіёна ў прыватнасці – гэта неадназначная падзея. Сярод усіх зарэгістраваных у Магілёўскай вобласці рэлігійных абшчын (дадзеныя  на 2014 год), праваслаўнымі былі толькі 46% ад агульнай колькасці – 131 абшчына з 282. Амаль па 40 абшчын сфарміравалі хрысціяне веры евангельскай і баптысты, 23 – каталікі, 15 – іўдзеі.

Фота: mogilev.media

На пажарах у Бабруйску загінулі трое, у Асіповічах цягнік збіў дзяўчыну – ранішняя зводка

Два чалавекі загінулі на пажары ў прыватным доме па вуліцы Спартакаўскай у Бабруйску вечара 23 студзеня – паведамляе прэс-служба МНС. Прычыны ўзгарання высвятляюцца. Таксама ў Бабруйску ў гэты дзень гарэў дом па вуліцы Звязды. Гаспадар дома 1979 года нараджэння атрымаў апёкі і быў выратаваны, а яго сужыцельніца, жанчына 1981 года нараджэння, загінула.

Яшчэ адзін пажар у прыватным доме ў Бабруйску – на вуліцы Кірава – завяршыўся менш трагічна. Гаспадар дома 1958 года нараджэння спрабаваў самастойна загасіць полымя, атрымаў апёкі і быў шпіталізаваны.

Таксама гарэў дом у Чавусах па вуліцы Забалоцкай. Гаспадар дома 1951 года нараджэння выратаваўся, атрымаўшы атручэнне дымам, і быў шпіталізаваны.

У вёсцы Машавое Касцюковіцкага раёна ў сваім доме быў знойдзены мужчына 1969 года нараджэння, які атруціўся ўгарным газам – зарана закрыў дымаход у печы.

У Асіповічах на чыгунцы адбыўся наезд электрацягніка на чалавека. Пацярпела дзяўчына 1999 года нараджэння, якая з траўмамі рознай ступені цяжкасці была шпіталізаваная.

Фота ілюстрацыйнае.

На Лахве выратавалі рыбака, ён праваліўся пад лёд і чапляўся за кусты

51-гадовы жыхар вёскі Сарочына Быхаўскага раёна рыбачыў на рацэ Лахва недалёка ад свайго месца жыхарства. Аяртаючыся дахаты, у 70-ці метрах ад берага ён праваліўся пад лёд, але здолеў схапіцца за кусты. Выбрацца сам ён не змог і стаў крычаць па дапамогу. 

Жыхары вёскі выклікалі ратавальнікаў, якія выцягнулі мужчыну з палонкі пры дапамозе спецыяльнай дошкі – піша прэс-служба абласнога ўпраўлення МНС.

Фота: МНС

Касулю ратавалі пад Магілёвам

На відэа бачна, як ратавальнікі выносяць на паверхню з тэхнічнай яміны касулю, што правалілася і паранілася. Самастойна выбрацца яна б не змагла.

Крыніца відэа – Могилёв live

Пад Клімавічамі на пажары загінуў мужчына, які самавольна залез у чужы дом

У чатыры гадзіны ночы 10 студзеня выратавальная служба атрамала сігнал пра пажар у закінутай хаце ў аграгарадку Ціманава Клімавіцкага раёна. На пажары знойдзены загінуўшы грамадзянін, які самавольна трапіў у дом – паведамляе прэс-служба МНС. Асоба загінулага, прычыны пажару і гібелі высвятляюцца.

Фота ілюстрацыйнае.

 

Жорсткая аварыя ў Магілёве, аднаго кіроўцу прыйшлося ратаваць

Сёння раніцай у палове восьмай адбылося сутыкненне двух аўтамашын на мосце праз Днепр па Пушкінскім праспекце. У легкавым аўтамабілі “Nissan” апынуўся заціснуты 37-гадовы кіроўца, жыхар Магілёва – паведамляе прэс-служба МНС.

Работнікі МНС пры дапамозе выратавальнага інструмента дасталі пацярпелага з аўтамабіля, ён шпіталізаваны з траўмамі. 39-гадовы вадзіцель аўтамабіля “Toyota” пакінуў аўтамабіль самастойна, але таксама шпіталізаваны.

У Магілёве гарэў дом, верагодны падпал

Як паведамілі ў гарадскім аддзеле па надзвычайных сітуацыях “Магілёўскім ведамасцям”, 1 студзеня ад суседкі паступіў званок аб пажары жылога дома ў завулку Тарфяным у Магілёве.

– Калі ратавальнікі прыбылі на месца, з-пад даху дома ішоў дым. Гаспадароў дома не было. У выніку пажару пашкоджана перакрыццё, перагародкі ў доме, закурана маёмасць. – распавялі ў ведамстве.

Меркаваная прычына пажару – падпал. Праверку праводзіць Следчы камітэт.

29 лістапада 2020 года па гэтым адрасе ўжо быў пажар, прычынай якога стала неасцярожнае абыходжанне з агнём.

Фота: mogilevnews.by

Адліга – вось як размыла дарогу пад Круглым

Мост на ўчастку дарогі паміж вёскамі Грыбіна і Аляксандрава ў Круглянскім раёне размыла талымі водамі – паведамляе прэс-служба МНС.

Грунт быў разліты ў выніку пераліву, пашкоджанне ўчастка дарогі адбылося ў выніку засора пераліўной трубы.

Праезд праз участак дарогі паміж Грыбіна і Аляксандрава часова перакрыты, аб’езд ажыццяўляецца праз в. Лыскаўшчына (2,5 км).

Фота: прэс-служба МНС

У Бабруйску на пажары выратавалі жанчыну

Сёння раніцай, у 07:21 выратавальнікі атрымалі сігнал пра задымленне ў адной з кватэр па вуліцы Ракасоўскага ў Бабруйску.

Работнікі МНС знайшлі на падлозе ў калідоры кватэры 60-гадовую жонку гаспадара кватэры, якая знаходзілася без прытомнасці. Жанчына была вынесена на свежае паветра, а затым шпіталізавана ў рэанімацыйнае аддзяленне з атручэннем прадуктамі гарэння.

У выніку пажару пашкоджана маёмасць, закураны сцены і столь у кватэры. Работнікамі МНС з суседніх кватэр эвакуіравана 7 чалавек. Прычына пажару высвятляецца – паведамляе прэс-служба МНС.

Фота: МНС