Народны фотаклуб “Радуга” абвясціў вынікі штогадовага гарадскога конкурса навагодніх паштовак. Іх тэма – адчуванні года мінулага і надзеі на наступны год.
Сёлета прафесіяналы і аматары даслалі свае працы з Магілева, Мінска, Гродна, Асіповіч, Аўстраліі, Літвы, Масквы, Філадэльфіі. Усяго было даслана 80 паштовак ад 30 фатографаў.
Найбольш уразілі журы і былі прызнаны лепшымі паштоўкі Генадзя Карчэўскага (на вокладцы). Прыемна, што адзін з самых аўтарытэтных магілёўскіх фатографаў працягвае займацца творчасцю.
Другой была прызнана праца з гістарычным і нацыянальным каларытам Яфіма Чарнаглаза.
Прызавое месца заняла шматзначная праца легендарнага магілёўскага майстра фатаграфіі Аляксандра Ліціна.
Сусветны дзень настаўніка (World Teachers’ Day, з 1994 года) адзначаецца ў больш чым 100 краінах свету.
ААН прапануе бацькам і ўсім грамадзянам на хвіліну задумацца аб тым, як змяніў іх жыццё добры настаўнік, памяць аб якім яны захавалі.
У апошнія гады назіраецца масавы адток настаўнікаў, выкліканы такімі фактарамі, як скарачэнне бюджэту работнікаў дзяржаўнай службы, адсутнасць нармальных умоў працы, будучы выхад на пенсію пажылых настаўнікаў, стрэс, знясіленне фізічных і духоўных сіл.
Пандэмія COVID-19 таксама пагоршыла праблемы, з якімі сутыкаюцца і без таго перагружаныя сістэмы адукацыі ва ўсім свеце. Таму цяпер неабходна працаваць разам з настаўнікамі, каб абараніць права на адукацыю і ўпісаць яе ў новую рэальнасць, якая фарміруецца ва ўмовах пандэміі.
Міжнародны дзень дзіцячага цэрэбральнага паралічу (World Cerebral Palsy Day, з 2012 года) праводзіцца ў першую сераду кастрычніка.
Каля 17 мільёнаў людзей ва ўсім свеце пакутуюць ад ДЦП.
Гэтая хвароба становіцца прычынай інваліднасці ў дзяцей, пры гэтым ад ДЦП няма ніякіх лекаў.
Дзеці з ДЦП маюць патрэбу ў асаблівым клопаце. Спецыялізаваныя ўстановы праводзяць рэабілітацыю дзяцей з гэтым дыягназам, ажыццяўляюць комплекс мер, сярод якіх развіццё здольнасцей дзяцей, а таксама іх большае далучэнне да соцыуму.
Міжнародны дзень супраць прастытуцыі(International Day of No Prostitution, з 2002 года).
Большую частку мерапрыемстваў арганізоўваюць члены феміністычных рухаў, якія лічаць прастытуцыю формай эксплуатацыі жанчын і мужчынскага дамінавання над жанчынамі. Яны лічаць, што гэтая ганебная практыка абавязана сваім існаваннем існуючаму патрыярхальнаму грамадскаму парадку.
1733 год. Саксонскі курфюрстФрыдрых Аўгуст II Ветын у Кракаве абраны каралём польскім і вялікім князем літоўскім.
Здабыць карону дапамагла Расія: 20-тысячнае рускае войска перайшло межы Рэчы Паспалітай і рушыла на дапамогу прэтэндэнту.
Пры Аўгусце ажывілася культурнае і эканамічнае жыццё, пачалася адукацыйная рэформа.
Але ў час яго валадарання ў краіне пашырылася феадальная анархія, пачаўся палітычны крызіс.
Рэч Паспалітая трапіла ў залежнасць ад суседніх дзяржаў, асабліва Расіі.